Супраць праблем і цяжкасцей — добра адладжаная сістэма работы

18 ноября 2019 12:13

З 22 трактароў, якія ёсць у распараджэнні ААТ «Коханава-Агра», 7 «Беларусаў» сярэдняга класа (1221) былі ў страі яшчэ 13 гадоў таму, калі цяперашні галоўны інжынер прадпрыемства Васілій Цыбульскі толькі пачынаў свой працоўны шлях.

Уладкаваўся ён тады механікам у СВК «Краснаселле». Пазней тая гаспадарка разам з некалькімі іншымі ўвайшла ў склад цяперашняга «Коханава-Агра», а машыны, узрост якіх на сённяшні дзень пераваліў за 20 гадоў, дзякуючы дбайнаму і ўмеламу догляду паспяхова працягваюць службу.

Акрамя трактароў сярэдняй і малой магутнасці патрэбы гаспадаркі задавальняюць 5 энерганасычаных. На іх, паводле слоў Васілія Васільевіча, кладзецца асноўная нагрузка падчас палявых работ, таму што тэхніка гэтая моцная і прыдатная для выканання шырокага спектра задач. Праўда, яна больш складаная ў абслугоўванні, некаторыя рамонтныя ці рэгуліровачныя працэдуры проста так, з першага позірку і адным махам, не правядзеш. Дапамагае інтэрнэт, можна таксама параіцца па тэлефоне з сэрвіснымі арганізацыямі.

— Пракансультаваць не адмаўляюцца, падкажуць, што да чаго, — гаворыць Васілій Васільевіч. — Тыя, з кім супрацоўнічаем і каму без затрымак плацім за паслугі, часам могуць і практычна дапамагчы (бясплатна).

Вялікую ролю ў павышэнні эфектыўнасці выкарыстання тэхнікі адыгрываюць разнастайныя выязныя семінары, у тым ліку і за межамі раёна.

— Гэта вельмі карысныя мерапрыемствы для мяне і для механізатараў. Там мы не проста пашыраем свой кругагляд, але і знаходзім адказы на канкрэтныя пытанні, вырашаем праблемы, робім для сябе нейкія адкрыцці. Напрыклад, механізатары даведваюцца, што тая ці іншая паломка, аказваецца, здараецца па іх віне, з-за няправільнай эксплуатацыі тэхнікі, або адкрываюць для сябе тэхналогію выканання таго ці іншага віду работ за больш сціслы адрэзак часу, з меншай нагрузкаю на трактар і з меншым расходам паліва.

Хвалююць галоўнага інжынера перспектывы абнаўлення механізатарскага корпусу. Моладзь ідзе ў сельскую гаспадарку неахвотна, а тая, што прыходзіць, не заўсёды мае жаданне працаваць з поўнай аддачай:

— Раней баяліся нізкіх заробкаў. Цяпер гэта ўжо неактуальна, зарабіць на трактары і камбайне можна добра — але толькі добра папрацаваўшы. Будні механізатара — гэта не проста сеў-паехаў. Патрэбна да-гледзець машыну, тэхнічнае абслугоўванне правесці, усялякія дробныя рамонты ў працэсе што-дзённай эксплуатацыі — непазбежныя. А моладзь, я заўважаю, працы, самастойнасці і адказнасці часам пабойваецца, а часам проста не да канца разумее, як і што трэба рабіць, з якога боку да чаго падступіцца.

Нядаўна ў «Коханава-Агра» прыйшлі тры маладыя механізатары. Як складзецца іх лёс і якую ролю адыграюць яны ў жыцці гаспадаркі, пакажа час. Пра аднаго з іх, выпускніка коханаўскага ліцэя, Васілій Васільевіч ужо цяпер адгукнуўся станоўча: і жаданне працаваць ёсць, і ўсе віды работ, якія яму даручаюць, здольны выканаць.

Цяжкасці, якія непазбежна ўзнікаюць у рабоце любога прадпрыемства, інжынерная служба і механізатары «Коханава-Агра» пераадольваюць дзякуючы добра адладжанай сістэме работы: кожны ведае сваё месца і сваю ролю ў агульным працэсе, кожны зацікаўлены ў тым, каб якасна зрабіць сваю справу — без лішніх хістанняў і разважанняў, выкарыстоўваючы час максімальна прадукцыйна для сябе і для прадпрыемства ў цэлым. Таму «Коханава-Агра» і ў пытаннях навядзення парадку на мехдвары звычайна аказваецца сярод лідараў, і з палявымі работамі спраўляецца ўласнымі сіламі:

— Мінулай зімою ўклалі ў рамонт тэхнікі немалыя сродкі, добра папрацавалі, у выніку і пасяўная прайшла без прастояў, і корманарыхтоўчая кампанія, якая стартавала следам за ёй, і ўборачная. Цяпер, восенню, стала цяжэй: надвор’е падводзіць, тэхніка ўжо выпрацавала рэсурс, часцей узнікае патрэба ў больш сур’ёзных рамонтах. Якраз імі і зоймемся ў бліжэйшы час: надыходзіць зімні перыяд, некаторыя машыны заганяем адразу ў майстэрню, каб узяцца за іх у першую чаргу, некаторыя ставім на захоўванне — пакуль выходзіць у поле, усё давядзём да ладу.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы 2019

Год малой родины

75-летие освобождения Беларуси

Прямые линии

Компьютеры, телефоны

Ритуальные услуги

Мисс Беларусь 2020

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Ноябрь 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей