Талачынская ДАІ правяла эксперымент з флікерамі і рэйд па вячэрнім горадзе

22 ноября 2019 14:27

У рамках рэспубліканскай інфармацыйнай акцыі «Час стаць заўважным», накіраванай на прапаганду выкарыстання святлоадбівальнай прадукцыі, 20 лістапада супрацоўнікамі аддзялення ДАІ Талачынскага РАУС праведзены эксперымент па вызначэнні эфектыўнасці розных відаў флікераў.

Праводзіць даследаванне інспектару па адміністрацыйнай практыцы Цітавец К. Л. і інспектару ДПС Зайцу І. Ю. дапамагаў настаўнік СШ №2 Рык Р. І. У цёмны час сутак роўны ўчастак дарогі Р19 працягласцю 200 метраў быў падзелены на 50-мятровыя адрэзкі. Раман Ігаравіч, абазначыўшы сябе рознымі відамі святлоадбівальных элементаў, аддаляўся ад аўтамабіля з уключаным бліжнім святлом, а Кацярына Лявонцьеўна і Іван Юр’евіч, падтрымліваючы з ім сувязь па тэлефоне, назіралі за зменай  інтэнсіўнасці свячэння флікераў.

Вельмі дрэнна выконваў сваю функцыю стары, пацёрты нарукаўны флікер-павязка (серабрыстая святлоадбівальная стужка наклеена на больш шырокую стужку тканіны, якая абкручваецца вакол рукі і замацоўваецца так званай ліпучкай). Яму ўжо некалькі гадоў, а знайсці для эксперыменту такі самы новы не ўдалося — напэўна, таму, што цяпер сталі больш папулярнымі іншыя віды святлоадбівальнай прадукцыі. Рарытэт перастаў быць заўважным ледзь не адразу пасля пераадолення 50-мятровай адзнакі.

Набыты незадоўга да эксперыменту нарукаўны флікер-бранзалет салатавага колеру (самазгінальны, абхоплівае руку, разгортваючыся або згортваючыся ў залежнасці ад яе таўшчыні) заставаўся заўважным на адлегласці 200 метраў, але вельмі слаба, як кашэчае вока. Хутчэй за ўсё, звычайнаму вадзіцелю такая бляклая кропка не кінулася б у вочы, а арганізатары эксперыменту бачылі яе толькі таму, што мэтанакіравана ўзіраліся ў цемру, ведаючы траекторыю руху свайго памочніка. Такі самы бранзалет цёмна-ружовага колеру пасля 150 метраў яшчэ тлеў вугальком, але да канца дыстанцыі патух.

Дзіцячы флікер-падвеска салатавага колеру, размаляваны пад мядзведзіка, мог бы вытрымаць усю дыстанцыю, калі б фары свяцілі на яго ва ўпор, але звычайна падобны флікер вешаюць збоку, каб яго заўважалі вадзіцелі, якія набліжаюцца да пешахода і спераду, і ззаду. Так было зроблена і ў ходзе эксперыменту. У выніку флікер, боўтаючыся і круцячыся на нітцы, міргаў, то загараючыся, то патухаючы, і бліжэй да 200 метраў стаў вельмі невыразным, нагадваў пра сябе на долю секунды такім жа слабым святлом, як вышэйзгаданы салатавы бранзалет.

І ў выпадку з падвескаю, і ў выпадку з бранзалетамі святлоадбівальныя элементы станавіліся нябачнымі нават на сярэдзіне дыстанцыі, калі назіральнікаў асляплялі сустрэчныя аўтамабілі. А вось камізэлька дружынніка ДАІ з нашытымі на яе шырокімі святлоадбівальнымі стужкамі серабрыстага колеру свяцілася пастаянна, незалежна ад наяўнасці іншых машын, і засталася добра бачнаю нават пасля 200 метраў.

Такім чынам, з эксперыменту можна зрабіць наступныя высновы. Чым большая плошча святлоадбівальнага элемента, тым лепш ён выконвае сваю функцыю (ідэальны варыянт — камізэлька). Пацёрты і падрапаны флікер страчвае свае першапачатковыя ўласцівасці, яго лепш замяніць на новы. Флікеры-падвескі мэтазгодна выкарыстоўваць адразу па некалькі штук, прымацоўваючы на адзенне або сумкі з розных бакоў. Калі існуе магчымасць выбару флікера з улікам колеру, то перавагу лепш аддаваць светлым танам.

Па заканчэнні эксперыменту інспектары правялі рэйд па горадзе з мэтай выяўлення пешаходаў без флікераў. Такіх аказалася зусім няшмат, і дарослыя, і дзеці былі абазначаныя хто бранзалетам, хто падвескаю. А вось каля групы з чатырох хлопцаў сярэдняга школьнага ўзросту, якая трапіла ў поле зроку на вуліцы Гогаля, давялося спыніцца. Толькі адзін з іх меў флікер і ў аднаго была невялікая святлоадбівальная нашыўка на куртцы спераду. Пасля прафілактычнай гутаркі ім уручылі флікеры, якія выкарыстоўваліся ў эксперыменце.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Ноябрь 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене