Талачынскі рынак рознічнага гандлю ажывілі «Суседзі»

27 ноября 2019 15:20

У будынку некалі самага папулярнага талачынскага ўніверсама «Талака» зноў шматлюдна, толькі цяпер жыхароў і гасцей райцэнтра прывабліваюць сюды багатым асартыментам «Суседзі» — распаўсюджаная па ўсёй краіне сетка прадуктовых крамаў. Расчыніў новы аб’ект свае дзверы на мінулым тыдні.

На сённяшні дзень гэтая крама выступае з унікальнымі для Талачына, адзінымі ў сваім родзе прапановамі (калі гаварыць пра рознічны гандаль, а не грамадскае харчаванне): кліенты могуць не толькі набыць тут вялікую колькасць найменняў прывычных нам харчовых тавараў (хлебабулачныя, кандытарскія, мясныя, малочныя вырабы, садавіна і агародніна), але яшчэ і заказаць піцу, зрабіць самастойна некалькі відаў кавы і гарачы шакалад, пацешыць сябе свежапрыгатаванай выпечкай і сушы. Прадукцыя ўласнай вытворчасці прадстаўлена таксама некалькімі відамі гатовых салатаў і паўфабрыкатамі. Дзейнічае бонусная праграма «Купілка» з выкарыстаннем пластыкавай карты, якую можна набыць у касіра.

Гандлёвая плошча крамы — 430 квадратных метраў, агульны штат па стане на дзень адкрыцця — 49 чалавек.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Видео с открытия магазина

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год малой родины

75-летие Победы

Прямые линии

Работа в Толочине

Ритуальные услуги

Поможем храму!

Наш календарь

Ноябрь 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Мы в Инстаграме

Мы в Telegram