Талачынскі РЭС — калектыў вопытных і пазітыўна настроеных людзей

20 декабря 2019 15:09

Прафесіяналізм, працоўная і тэхналагічная дысцыпліна, вопытны і дружны калектыў, у якім пануюць узаемапаразуменне і згода, — вось галоўныя фактары паспяховага выканання Талачынскім раёнам электрасетак філіяла «Аршанскія электрычныя сеткі» РУП «Віцебскэнерга» сваіх функцый па бесперабойным забеспячэнні спажыўцоў электраэнергіяй.

У гэтым упэўнены галоўны інжынер прадпрыемства Андрэй Георгіевіч Талошка, з якім мы сустрэліся, каб у сувязі з набліжэннем Дня энергетыка пагутарыць пра клопаты і дасягненні, будні і святы работнікаў электраэнергетычнай сістэмы раёна.

ЛЮБОЎ ДА ПРАФЕСІІ АБ’ЯДНОЎВАЕ РОЗНЫЯ ПАКАЛЕННІ

— Аснову нашага калектыву складаюць людзі, шчыра адданыя любімай справе і верныя роднаму прадпрыемству на працягу доўгага часу, некаторыя — па некалькі дзясяткаў гадоў, — гаворыць Андрэй Георгіевіч. — Доўга і плённа працуюць майстры Уладзімір Георгіевіч Машкароў і Аляксандр Канстанцінавіч Крывіцкі, электраманцёры Ігар Анатольевіч Каўрыга і Ігар Васільевіч Вінаградаў, дыспетчары Уладзімір Іванавіч Крупянькоў і Рыгор Ула- дзіміравіч Гутаў і іншыя.

Маладымі кадрамі Талачынскі РЭС таксама можа пахваліцца, новае пакаленне на практыцы паказвае, што змена з яго фар- міруецца дастойная:

— На сённяшні дзень у нас працуюць дванаццаць чалавек ва ўзросце да трыццаці аднаго года. Усе яны людзі сумленныя, неабыякавыя, актыўныя і творчыя, прымаюць дзейсны ўдзел у грамадскім, спартыўным і культурным жыцці, уваходзяць у нашу пярвічную арганізацыю БРСМ і прафсаюз. Сярод маладых работнікаў, якія працуюць найбольш паспяхова, дабіваючыся высокіх вытворчых паказчыкаў, можна назваць майстроў Паўла Канстанцінавіча Малашэню, Анатолія Генадзьевіча Правінкіна і іншых спецыялістаў.

ПРАГРЭС — ПА ЎСІХ НАПРАМКАХ

Важным напрамкам дзейнасці па забеспячэнні стабільнага функцыянавання электрасетак з’яўляецца іх своечасовая мадэр- нізацыя, прывядзенне ўсіх сістэм у адпаведнасць з апошнімі дасягненнямі навукі і зменамі нарматыўна-прававой базы.

На цяперашнім этапе ў зоне абслугоў-вання Талачынскага РЭС працягваецца планавая работа па замене неізаляваных паветраных ліній электраперадачы на ізаляваныя, з пачатку года заменена 9,5 км ліній напружаннем 10 кілавольт. Таксама сёлета праведзены капітальны рамонт каля 100 км сетак напружаннем 10 кілавольт і столькі ж — 0,4 кілавольта, адрамантавана 79 трансфарматарных падстанцый. Вялася і вядзецца работа па зніжэнні страт электраэнергіі (замена трансфарматараў, сумесныя з Энергазбытам рэйды па выяўленні несанкцыянаваных падключэнняў і іншыя мерапрыемствы). У рамках удасканалення сістэмы аховы працы пашыраецца выкарыстанне відэафіксацыі вытворчых працэсаў: у мінулыя гады электраманцёры былі забяспечаны відэарэгістратарамі (выкарыстоўваць іх яны абавязаны пастаянна), а сёлета відэакамеры ўстаноўлены на тэрыторыі прад- прыемства ў рамонтнай зоне і ў зоне выпуску аўтамабільнай тэхнікі.

Сістэмная і мэтанакіраваная работа прыносіць станоўчыя вынікі. З пачатку года знізілася колькасць аварыйных адключэнняў (гэта адбылося ў тым ліку і дзякуючы павелічэнню долі ізаляваных ліній).

СТАРАННА ПРАЦУЮЧЫ, ТРЭБА ДОБРА АДПАЧЫВАЦЬ

Работнікі структурных падраздзяленняў філіяла «Аршанскія электрычныя сеткі» (які, дарэчы, сёлета адзначыў 75-годдзе) маюць шырокія магчымасці для адпачынку, заняткаў спортам і аздараўлення. У прыватнасці, да іх паслуг прапанаваны аздараўленчы комплекс “Сасновы бор” філіяла “Лукомльская ДРЭС”, для дзяцей дзейнічаюць два летнія лагеры (у Новалукомлі і ў пасёлку Лётцы Віцебскага раёна).

Добра сябруюць энергетыкі са спортам. Сёлета каманда Талачынскага РЭС заняла першыя месцы ў раённым турзлёце і ў раённых спаборніцтвах па міні-футболе, кожны год удзельнічае ў прымеркаванай да Дня энергетыка спартакіядзе паміж раёнамі электрасетак у Оршы.

СВЯТА — ГЭТА ЗАЎСЁДЫ ПАЗІТЫЎ

— Знамянальныя даты размясціліся ў календары такім чынам, што ад прафесійнага свята энергетыкаў застаецца не так ужо і шмат часу да Новага года, — адзначыў Андрэй Георгіевіч. — І вынікі чарговага этапу нашай прафесійнай дзейнасці звычайна радуюць нас — калі не якімі-небудзь дасягненнямі і здзяйсненнямі, то хаця б проста стабільнасцю, адчуваннем сумленна зробленай справы. Заслуга ў гэтым належыць нашым людзям з іх прафесійнымі і чалавечымі якасцямі. Таму я з задавальненнем і ўдзячнасцю віншую сваіх цяперашніх калег і ветэранаў прадпрыемства і жадаю, каб заўсёды ім спадарожнічаў поспех і ў працоўным, і ў асабістым жыцці, каб заўсёды яны заставаліся энергічнымі, пазі-тыўнымі і жыццярадаснымі.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год малой родины

75-летие Победы

Прямые линии

Ритуальные услуги

Мисс Беларусь 2020

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Декабрь 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей