Чым лепшы сцэнарый распрацуеш, тым больш накалядуеш

8 января 2020 13:50

7 студзеня ў многія дамы і кватэры пастукалі і пазванілі калядоўшчыкі. Калі ў старажытныя часы гэтая забава была распаўсюджана ў першую чаргу сярод дарослых, то сёння, наадварот, галоўнымі калядоўшчыкамі становяцца дзеці, а іх бацькі ці то саромеюцца ісці па хатах, ці то лянуюцца, ці то лічаць гэтую традыцыю безнадзейна ўстарэлай, архаічнай.

Сёлета ў Талачыне ў першы дзень калядавання міжволі разгарэлася своеасаблівае спаборніцтва паміж дзвюма дзіцячымі камандамі калядоўшчыкаў, кожная з якіх, праўда, не ведала пра існаванне сапернікаў. Дзве стрыечныя сястры васьмі- і дзевяцігадовага ўзросту, пачуўшы ад бацькоў пра традыцыю калядавання, пачалі збіраць кампанію, рыхтаваць касцюмы і шукаць у інтэрнэце репертуар. Да іх далучылася сяброўка са сваім малодшым братам.

Дарослыя не назалялі дзецям ніякімі інструкцыямі — проста растлумачылі сутнасць калядавання: візіцёры павінны парадаваць гаспадароў канцэртам (пажадана на беларускай мове), а тыя ўжо аддзячаць пачастункам у залежнасці ад таго, наколькі канцэрт ім спадабаецца. Нахабныя просьбы і патрабаванні накшталт «дайце грошай», «дайце цукерак», «давай каўбасу, а то хату разнясу» недапушчальныя. Таксама дарослыя прафільтравалі знойдзеныя дзецьмі ў інтэрнэце рыфмаванкі, адкінулі непрымальныя з этычнага пункту гледжання і дапамаглі з касцюмамі. Адна дзяўчынка апранулася ў Бабу Ягу, іншая — у Кікімару (адпаведны рэквізіт захаваўся яшчэ з часоў дзіцячага сада), яшчэ адна пераўвасобілася ў Ката, які трымае на руках абавязковага каляднага пераснажа Казу, ну, а хлопчык, як самы малодшы, проста суправаджаў кампанію.

У хуткім часе пасля таго, як дзеці выправіліся на калядныя гастролі, іх бацькі даведаліся, што паблізу калядуе кампанія ў складзе некалькіх хлопцаў. Праўда, касцюмаў у іх няма, толькі ў кагосьці намаляваная барада, і рэпертуар абмежаваны двухрадковікам «Пришла Коляда — отворяй ворота». У выніку, як пазней высветлілася, некаторыя гаспадары, задаўшы хлопцам пытанне: «І гэта ўсё?» і атрымаўшы адказ: «Усё», зачынялі перад імі дзверы. А дзяўчынак многія хвалілі, адзначаючы: «У вас усё значна цікавей, чым у тых, хто быў перад вамі». Накалядавала гэтая кампанія чатыры важкія торбы пачастункаў (цукеркі, зефір, пячэнне і фрукты) і нават па тры рублі на чалавека.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Январь 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене