«Здзіўлялі моц яго характару і волі»

3 февраля 2020 14:49

Так аб сваім славутым дзядзьку, якім ганарыўся ўвесь іх род, сказаў яго пляменнік, жыхар вёскі Загараддзе Анатолій Васільевіч Лузгін. Аб Герою Савецкага Саюза лётчыку Аляксею Андрэевічу Лузгіну ён ведаў тое, што не было занатаванае ні ў адной афіцыйнай пісьмовай крыніцы. Ён меў на ўсё сваю думку, што выводзіла з раўнавагі асобных высокіх начальнікаў, якія не падзялялі праўдзівасці, праматы і аб’ектыўнага погляду на падзеі і факты не скоранага рознымі жыццёвымі абставінамі Аляксея Лузгіна.

Як вядома, Лузгіны і Зотавы з’явіліся на Талачыншчыне ў сярэдзіне 19 стагоддзя з Разанскай губерні. Прычынай перасялення на беларускія землі сталі шматлікія, адчайныя сялянскія хваляванні, калі цар адмяніў прыгоннае права, але на справе ў жыцці простага люду нічога не змянілася. Бунтаўшчыкоў рассялілі на неабдымных землях Расіі, трапілі яны і да нас. Тут заснавалі сваё пасяленне, адваявалі зямлю ў балот і лесу, сталі абжывацца. Іх сем’і вызначаліся вялікай колькасцю дзяцей. Аляксей у сям’і Андрэя Фёдаравіча Лузгіна стаў дзясятым. Вядома, ніхто не мог тады ў самых смелых праяўленнях фантазіі ўявіць, што малодшы праславіць і свой род, і вёску Загараддзе, Талачыншчыну і Беларусь.

1 лютага 1920 года Аляксей з’явіўся на свет, з гэтага моманту пачынаецца лёс, які будзе выпрабоўваць хлопца, а потым мужчыну на працягу ўсяго жыцця, якое ў загартаванага, фізічна дужага, валявога чалавека не сталася доўгім. Аляксей Андрэевіч Лузгін памёр у Маскве на 57-м годзе жыцця.

У 19 год Аляксей скончыў аэраклуб у Маскве, у 21 год — Тамбоўскую авіяцыйную школу пілотаў. У Чырвонай Арміі з 1939 года.

З першага дня вайны намагаецца трапіць на фронт, бачыць сябе за штурвалам самалёта ў змаганні з ворагам, але начальства лётнага вучылішча не адпускае, настойліва пераконвае, што ў адказны для краіны момант ён больш патрэбны як інструктар, чым змагар з фашыстамі на фронце.

Праз год толькі ён дамагаецца свайго. На фронце ў складзе палка разведчыкаў рэзерву Галоўнага камандавання выконвае адказныя заданні па зборы звестак аб дыслакацыі сіл праціўніка на акупіраванай тэрыторыі. Для нашага камандавання, якое вызначала па размяшчэнні асноўных варожых камунікацый участкі для наступлення, гэта былі бясцэнныя звесткі. З 1943 года ён прымае ўдзел у баявых дзеяннях на Цэнтральным і 1-м Украінскім франтах. Камандзір звяна разведвальнага авіяпалка лейтэнант А. А. Лузгін зрабіў 116 баявых вылетаў, правёў 32 паветраныя баі.

У сакавіку 1944 года матор яго самалёта быў выведзены са строю, разам са штурманам Мікалаем Кавальчуком ён трапіў у лапы ворага. Толькі ў трэці раз Аляксею Лузгіну ўдалося вырвацца з лагера для палонных, з пакутамі дабрацца да сваіх. У сваіх не абышлося без падазрэнняў, як гэта ён трапіў у палон і нейкім цудам выбраўся з яго. У рэшце рэшт Лузгін, адшукаўшы схаваныя ў патайным месцы дакументы, даказаў, хто ён ёсць на самай справе. Крыху больш чым праз месяц ён быў ужо ў страі, абдымаўся з сябрамі-аднапалчанамі. Тады яны і прызналіся Аляксею Андрэевічу, што не думалі ўжо сустрэцца з ім жывым, калі ён не вярнуўся з баявога задання. Але наперадзе яго чакаў яшчэ адказны і няпросты год, чакалі радасці і горыч франтавога жыцця, якое доўжылася да апошняга дня вайны, да Дня Перамогі.

За ратныя подзвігі А. А. Лузгін узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступеней, многімі медалямі. У 1946 годе Аляксею Андрэевічу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Да 1960 года А. А. Лузгін прадаўжаў армейскае жыццё, рыхтаваў да абароны Радзімы маладое пакаленне.

1 лютага споўнілася сто год, як на нашай зямлі нарадзіўся Аляксей Лузгін, змагар, барацьбіт, які зрабіў сваім гераічным жыццём усё магчымае, каб мы займаліся мірнай працай, здабывалі ў ёй сваё шчасце, ганарыліся родным краем.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене