Вясковую прафесію былая гараджанка асвоіла паспяхова і з задавальненнем

5 февраля 2020 14:44

Жанна Віктараўна Кароткая пераехала ў Марцюхова з Талачына, паводле яе падлікаў, гадоў сем таму. Выйшла сюды замуж і памяняла хлебазавод, дзе рабіла ўпакоўшчыкам-укладчыкам, на мясцовае сельгаспрадпрыемства. Уладкавалася аператарам па дарошчванні маладняку і застаецца вернаю гэтай справе да сённяшняга дня.

— Яшчэ былі ў мяне курсы асемянатараў, але з цягам часу пераканалася, што гэта не тая праца, якою я хацела б займацца, — расказвае Жанна Віктараўна пра сваю працоўную біяграфію. — На цяперашнім сваім месцы і ў складзе цяперашняга нашага калектыву адчуваю сябе найбольш камфортна.

Задавальненне ад калісьці паспяхова асвоенай і цяпер ужо звыклай, любімай працы дапаўняецца высокімі вытворчымі паказчыкамі. На мінулым тыдні старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Мікалаеўна Пільшчыкава завітала на ферму, каб уручыць Жанне Віктараўне Ганаровую грамату і каштоўны падарунак па выніках раённых спаборніцтваў сярод аператараў на дарошчванні за мінулы год. На аснове аналізу сярэднясутачных і гадавой валавой прываг Жанне Віктараўне, як растлумачыла прафсаюзны лідар, прысуджана другое месца.

— Дасягненняў такога маштабу на нашай ферме, наколькі я памятаю, яшчэ ніколі не было, — паведаміла загадчыца жывёлагадоўчага аб’екта Вольга Вілор’еўна Боган.

Сама галоўная гераіня прыемнай падзеі не прыпісвае ўсе заслугі сабе і спяшаецца падзяліць лаўры з калегамі:

— Перш за ўсё хачу падзякаваць людзям, якія працавалі на ферме да мяне. Яны мяне вучылі, падтрымлівалі, ну, а цяпер вось яны на пенсіі, а я, развіваючы перанятыя ад іх уменні, узбагачаючы вопыт, дабілася такога выніку. Наш цяперашні калектыў таксама дружны, і гэтая акалічнасць адыгрывае вялікую ролю ў працоўным жыцці кожнага з нас.

Нагрузка на аднаго аператара бывае розная ў залежнасці ад колькасці ацёлаў.

— Норма 60 галоў, але набіраем столькі, колькі патрэбна, бывае і за сотню, — тлумачыць Жанна Віктараўна.

Асіліць такія аб’ёмы работ няпроста, але рэальна, таму што займаюцца гэтай справаю захопленыя людзі.

— Калі будзем забяспечаныя кармамі і ўсім астатнім, што патрабуецца ў нашай працы, то будзем старацца паказаць яшчэ вышэйшыя вынікі, — у гэтых прамоўленых на развітанне словах загадчыцы фермы яскрава адлюстраваліся бадзёры настрой усяго калектыву, імкненне да плённай працы і нацэленасць на новыя дасягненні.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене