Спецыялізаваны магазін фірмовай тэхнікі STIHL адкрыўся ў Коханаве

14 февраля 2020 15:35

У лютым, якраз перад дачным сезонам, у Коханаве адчынiла свае дзверы крама садовай тэхнiкi «БЕНЗАЦЭНТР».

Ідэя адкрыцця спецыялізаванай крамы садовай тэхнікі ў Коханаве прыйшла пасля размовы з мясцовымi жыхарамi — патэнцыйнымі пакупнікамі.

Цэнтры продажу высакаякаснай тэхнікі ад нямецкага вытворцы STIHL дзейнічаюць у буйных населеных пунктах рэспублікі. Але ж каб набыць інструмент або расходнікі да яго, трэба праехаць больш за 30 км у іншы горад. Не навiна, што ёсць шанец купіць падробку або кантрафакт на рынку цi ў iнтэрнэт-краме. Таму ў афiцыйнага дылера STIHL —  «БЕНЗАЦЭНТР» — пакупнік атрымлівае на 100 адсоткаў арыгінальную тэхніку з афіцыйнай гарантыяй вытворцы, арыгінальныя запасныя часткі і расходныя матэрыялы, а таксама вялікі выбар інструмента і магчымасць замовы па каталогу. I ўсё гэта па цэнах пастаўшчыка без «шалёных» накрутак нядобрасумленных прадаўцоў.

У краме можна набыць не толькі знаёмыя ўсім маторныя пілы, трымеры, культыватары і газонакасілкі. Ёсць шмат іншых якасных памочнікаў. Гэта і паветранадзімалкі, мыйкі высокага ціску, садовыя здрабняльнікі, або, напрыклад, садовыя нажніцы, з дапамогай якiх можна рабіць розныя віды стрыжкі, акуратна выроўніваць контур дрэў і кустоў, прарэджваць крону садовых дрэў.

Увогуле ж, у асартыменце прадугледжаны тавары як для хатняга карыстання, даступныя па кошце звычайнаму пакупніку, так і для выканання вытворчых аб’ёмаў работы ў спецыялізаваных арганізацыях.

У БЕНЗАЦЭНТРЫ ў продажы таксама маецца садовы і будаўнічы інвентар. Будаўнічыя тачкі, бетонамяшалкі, драбiны, плугі, рыдлёўкі, граблі, секатары і многае іншае… Да дачнага сезона прапановы пашырацца, з’явіцца вялікі пералік патрэбных і карысных памочнікаў для вашага саду і агароду.

Можна яшчэ доўга пералічваць, што ёсць у наяўнасці ў БЕНЗАЦЭНТРЫ. Але, як кажуць, лепш адзін раз пабачыць усё на свае вочы. Таму за дадатковай інфармацыяй і кансультацыяй звяртайцеся ў новую гандлёвую кропку, якая размешчана па адрасе: г. п. Коханава, мікрараён, д. 18 (будынак Дома быту). Працуе шэсць дзён на тыдні, акрамя панядзелка.

Тэлефоны для даведак: +375-2136-55-020, +375-29-67-55-144 (А1). Instagram: stihl_minsk. Сайт: www.benzocentr.by

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (3 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +5 (from 5 votes)
Спецыялізаваны магазін фірмовай тэхнікі STIHL адкрыўся ў Коханаве, 10.0 out of 10 based on 3 ratings

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене