Папоўняць рады маладых супрацоўнікаў

19 февраля 2020 16:32

Пераддыпломную практыку ў Талачынскім раённым аддзеле Следчага камітэта зараз праходзяць тры курсанты чацвёртага курса следча-экспертнага факультэта Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. У чэрвені яны выпускаюцца са сценаў акадэміі ў званні лейтэнантаў, а ў жніўні зробяць свае першыя самастойныя крокі ў працы.

Анастасія Бучко і Аляксандра Лугоўская з Талачына. Калі заканчвалі сёмы клас (адна — сярэдняй школы №2, другая — сярэдняй школы №3), у абедзвюх склаўся план, з дапамогай бацькоў, прадоўжыць вучобу ў 8 — 11 класах у Віцебскім кадэцкім вучылішчы.

Разважалі так: тут добрыя настаўнікі, выхавацелі, можна атрымаць выдатныя веды і споўніць сваю мару пры выбары вышэйшай навучальнай установы. У 2012 годзе дзяўчынкі паспяхова вытрымалі ўступныя экзамены і былі залічаныя ў восьмы клас кадэцкага вучылішча. Тут і высветлілася, што яны з аднаго горада, сталі сябраваць.

Аляксандр Казлоў дзевяць класаў скончыў у коханаўскай школе, атрымаў пасведчанне з адзнакай, пайшоў займацца ў віцебскі політэхнічны каледж. Праз тры гады навучання атрымаў дыплом па спецыяльнасці «тэхнік-эканаміст».

Перыяд вучобы стаў і часам выхавання ў сабе самастойнасці, адказнасці за свае ўчынкі, умення ставіць мэту і дасягаць яе.

Анастасія, да прыкладу, не прапускала ніводнага мерапрыемства сярод кадэтаў, звязанага з мастацкай самадзейнасцю. Танцавала, іграла на фартэпіяна. З задавальненнем прымала ўдзел у карысных грамадскіх справах. Так, прызнаецца, прывучала сябе навучыцца ўсяму, што прапаноўвалася кадэтам.

Такой жа актыўнасцю вылучалася і Аляксандра. З’яўлялася незаменным экскурсаводам музея гісторыі вучылішча. Будучы ў дзясятым класе зрабіла свой першы скачок з парашутам. Пакуль што, сціпла зазначыла, адзіны. Хацела паспрабаваць, ці здольная на смелы крок, і ўпэўнілася, што характар у яе ёсць. З такой жа рашучасцю займалася ў коннаспартыўнай школе ў Талачыне. Як і яе сяброўка Анастасія Бучко, брала ўдзел у алімпіядах «Феміда» і «Патрыёт» па правазнаўстве, якія праходзілі на базе Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Каманда віцебскіх кадэтаў выступіла паспяхова, заняла першае месца, што ў шмат чым прадвызначыла выбар працягу вучобы. Пяць з шасці чалавек іх каманды сталі студэнтамі акадэміі. Гэтая ж навучальная ўстанова прыцянула ўвагу пасля заканчэння політэхнічнага каледжа і Аляксандра Казлова.

У жніўні 2016 года яны былі залічаныя ў акадэмію, прайшлі вучэбныя зборы. Хутка праляцелі чатыры гады, якія таксама прынеслі ў іх жыццё шмат цікавых, незабыўных падзей. Найперш гэта ўзаеміны з выкладчыкамі, высокага ўзроўню знаўцамі сваёй справы, засваенне дзясяткаў спецыяльных прадметаў, курсаў, сістэмная фізічная падрыхтоўка, наведванне музеяў, тэатраў, канцэртаў, сустрэчы з кіраўнікамі і работнікамі Міністэрства ўнутраных спраў, спецыялістамі-крыміналістамі, падрыхтоўка і ўдзел у парадзе да Дня Незалежнасці нашай краіны.

Практыка ў Талачынскім РАСК для іх — ужо трэцяя па ліку. Першую праходзілі пасля другога курса, працягам была пасля трэцяга і зараз пераддыпломная — 12 тыдняў.

— Мы расцэньваем адказны перыяд практычнага засваення будучай спецыяльнасці як непасрэдна саму працу, — адзначылі яны. — Робім важную справу. Аказваем садзейнічанне следчым аддзела ў састаўленні макетаў дакументаў па папярэднім расследванні, сістэматызуем матэрыялы крымінальных спраў, прысутнічаем пры правядзенні следчых мерапрыемстваў — вобыску, агляду месца здарэння (выязджаем у складзе следча-аператыўнай групы), следчага эксперымента, праверкі паказанняў на месцы.

Часта прысутнічаем пры правядзенні допыту абвінавачваемага ў здзяйсненні злачынства. У аснову нашай будучай працы кладзецца ўменне дзейнічаць, расследуючы крымінальную справу ці правапарушэнне, у рамках закону, Канстытуцыі нашай краіны, прафесіянальна і аб’ектыўна…

У раённым аддзеле Следчага  камітэта адзначылі, што яны задаволеныя ўзроўнем ведаў, адносінамі калег-стажораў да выканання ўскладваемых на іх абавязкаў.

— Граматныя, мэтанакіраваныя, з шырокім кругаглядам, — так ахарактарызаваў сваіх памочнікаў-практыкантаў начальнік Талачынскага РАСК падпалкоўнік Валерый Валянцінавіч Герасіменка.

Высокая ацэнка да многага абавязвае. Першым крокам у гэтым абавязку стане тое, што самастойную працу Аляксандра Лугоўская і Аляксандр Казлоў пачнуць сёлета па атрыманай спецыяльнасці ў сябе дома — у раённым аддзеле Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Анастасію Бучко чакае іншае месца размеркавання.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Папоўняць рады маладых супрацоўнікаў, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене