Зарад творчага настрою ад класікаў літаратуры і сваіх равеснікаў

25 февраля 2020 15:04

Чарговы фестываль «Паэтычны ветразь», прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы і прысвечаны, як звычайна, пісьменнікам-юбілярам года, прайшоў на базе СШ №2. Натхнілі дзяцей і іх настаўнікаў на ўдзел у конкурсе творы Кузьмы Чорнага, Пятра Глебкі, Петруся Броўкі, Івана Навуменкі, Алеся Петрашкевіча, Рыгора Барадуліна, Васіля Зуёнка, Леаніда Дайнекі, Аляксея Дударава.

У праграму свята ўвайшло больш за два дзясяткі індывідуальных і калектыўных нумароў, галоўным чынам літаратурных (выразнае чытанне) і драматычных (тэатралізаваныя пастаноўкі). Былі таксама выкананы 3 песні і прадэманстраваны 2 відэаработы. Кожны юны артыст уклаў усе свае здольнасці і прыклаў усе намаганні, каб выступіць як мага больш выразна і запамінальна. Дзеля гэтага ўсім давялося правесці грунтоўную падрыхтоўчую работу і максімальна мабілізавацца, падрыхтаваць сябе псіхалагічна — вывучыць вялікія аб’ёмы паэтычнага ці празаічнага тэксту, знайсці касцюмы і рэквізіт, пераадолець хваляванне перад выхадам на сцэну, не разгубіцца перад мноствам накіраваных на цябе позіркаў і камер.

Відавочна, доўга і старанна рыхтаваліся да фестывалю навучэнцы Аболецкай БШ пад кіраўніцтвам настаўніцы Фядзюк Н. В. Прадстаўнікі 5 — 9 класаў гэтай установы Аліна і Валерыя Кажамякі, Таццяна і Юлія Ляхновічы, Алена Фядзюк, Кацярына Жумянок, Сяргей Даронін, Яна Палівянок, Уладзімір Вотчэл, Марат Гаспаровіч, Уладзіслаў Карабань, Андрэй Благуш, Анастасія Пятрышча, Сяргей Анішчанка прадэманстравалі пастаноўку паводле п’есы «Лясное водгулле» Пятра Глебкі (на ваенную тэму). Яе кампазі-цыю наўрад ці можна назваць простаю для дзяцей: дзеянне адбываецца папераменна ў розных абставінах, у асобных эпізодах паміж сабою ўзаемадзейнічае адразу вялікая колькасць персанажаў, артысты гавораць вершаванай мовай і спяваюць. Словам, каб асіліць такі твор, трэба добра пастарацца.

Прадстаўнікам СШ №3 Яне Міронавай, Соф’і Мачахоўскай, Мілане Калеснікавай (5 клас) і Міхаілу Кузьміцкаму (10 клас) зала пачала апладзіраваць, не дачакаўшыся, пакуль сціхнуць апошнія акорды песні на верш Петруся Броўкі «Пахне чабор» (настаўніца Леановіч М. Г.) у іх выкананні. Спявалі дзяўчынкі, а Міхаіл іграў на электрагітары.
Васьмікласніца СШ №2 Надзея Выгоўская (настаўніца Абухова Т. М.), выконваючы раманс на верш Рыгора Барадуліна «Зоркі нашыя», трапна перадала яго задуменны і крыху містычны настрой. А яе равесніца з СШ №1 Анастасія Лазарава (настаўніца Будкевіч Н. М.) вынесла на суд слухачоў уласныя паэтычныя радкі («Верш пра верш»), якія ўзніклі пасля чытання верша Рыгора Барадуліна «Трэба дома бываць часцей».

Фестываль працягваўся 3 гадзіны. Пераможцы конкурсу атрымалі ў сваіх намінацыях дыпломы трох ступеней, а ўсе ўдзельнікі разам — добры вопыт выступлення на публіцы і натхненне, зарад творчага настрою.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене