«Коханава-ЖКГ» і АТП № 11 рэгулярна праводзяць дэзінфекцыйныя мерапрыемствы

21 апреля 2020 14:52

Рэкамендаваная Міністэрствам аховы здароўя дэзінфекцыя грамадскіх месцаў актыўна праводзіцца на тэрыторыі Талачынскага раёна.

Работнікі ДП «Коханава-ЖКГ» кожны дзень ажыццяўляюць абеззаражванне пунктаў прыпынку грамадскага транспарту і пад’ездаў жылых дамоў (лаўкі, дзверы, парэнчы) у Талачыне, Коханаве і ў сельскіх населеных пунктах, у якіх ёсць падведамасны камунгасу жылы фонд (Нарцызава, Ламіншчына, Усвіж-Бук, Райцы). Пра гэта паведаміў нам у пятніцу галоўны інжынер прадпрыемства Хадневіч І. Г. Мерапрыемствы праводзяцца шляхам апырсквання і працірання дэзінфекцыйным рэчывам. Акрамя таго, пры адсутнасці ападкаў абеззаражвальным растворам паліваюцца дарогі цэнтральных вуліц горада. Дэзінфекцыйнае рэчыва закуплена прадпрыемствам за ўласныя сродкі, і па стане на момант нашай гутаркі аб’ёмаў яго было дастаткова для бесперабойнай работы.

Актыўна займаецца супрацьэпідэмічнымі мерапрыемствамі аўтатранспартнае прадпрыемства. Яго дырэктар Кандратовіч Ю. В. расказаў, што ва ўсіх аўтобусах тры разы на дзень праціраюцца дэзінфекцыйным сродкам поручні (на прыгарадных маршрутах гэта робяць вадзі-целі, на гарадскіх — кандуктары), і адзін раз механік робіць поўную дэзінфекцыю (апрацоўка сядзенняў, падлогі, апырскванне звонку). На аўтастанцыі ажыццяўляецца ўборка з выкарыстаннем антысептыку, а пасажыры маюць магчымасць прадэзінфіцыраваць тут рукі.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: -1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене