Подзвіг народа застанецца ў памяці навечна

24 апреля 2020 15:09

У мэтах героіка-патрыятычнага выхавання насельніцтва, увекавечвання памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, добраўпарадкавання помнікаў і воінскіх пахаванняў сярод аўтаклубаў вобласці ў красавіку — ліпені праводзіцца патрыятычная акцыя «Дарогамі памяці».

Аб дзейнасці раённага аўтаклуба ў час падрыхтоўкі і правядзення патрыятычнай акцыі па дарозе ў Чашніцкі раён расказала дырэктар Людміла Васільеўна Ждановіч:

— Зберагчы памяць аб подзвігу народа, героях-земляках у гады Вялікай Айчыннай вайны — гэта святы абавязак кожнага сумленнага чалавека. Беларусь падчас фашысцкай акупацыі панесла страшэнныя страты. Нездарма яе называюць рэспублікай-партызанкай.

Аўтаклубы Віцебшчыны пачалі ўжо выязджаць на месцы баявой славы, перадаючы эстафету Памяці ад аднаго раёна другому. Спачатку Дубровенскі — Аршанскаму, Аршанскі — нам. І вось сёння (22 красавіка.Заўв. рэдакцыі) мы перадаем агонь Памяці, кнігу «Памяць. Талачынскі раён» і карту з указаннем помнікаў загінуўшым абаронцам Чашніцкаму раёну. Завершыцца акцыя 3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у Віцебску, дзе аўтаклубы прымуць удзел у святочных мерапрыемствах, а сабраныя матэрыялы будуць перададзены ў музей імя М. П. Шмырова.

Падчас правядзення акцыі мы запланавалі правесці мерапрыемствы з удзелам устаноў культуры, адукацыі, мясцовых органаў улады. Цыкл мерапрыемстваў носіць назву «Памяць у камянях», бо прысвечана перш за ўсё помнікам загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

З вучнямі сярэдняй школы №1 г. Талачына намечана кіналекцыя пра помнік тром невядомым танкістам, якія пахаваны на могілках у Райцах. Некалькі гадоў таму зняты на відэа ўспаміны былой жыхаркі Райцаў Зінаіды Сушковай, якая была сведкай пахавання танкістаў. Прайшло шмат часу, але людзі памятаюць пра герояў і на Радаўніцу штогод прыносяць на магілу кветкі.

У Забалацкай і Славенскай сярэдніх школах плануем правесці анлайн-экскурсіі па воінскіх пахаваннях раёна. Каля вёскі Узноснае Серкавіцкага сельсавета адноўлены партызанскі лагер, дзе вучні Кастрычніцкай сярэдняй школы змогуць пазнаёміцца з партызанскім бытам. Мітынгі памяці загінуўшых воінаў, партызан, мірных жыхароў прадугледжана правесці ў сястры Хатыні вёсцы Рыдамля, у Варанцэвічах, Маціёве, Валосаве і Задневе.

Запланаваныя мерапрыемствы будуць праходзіць да 1 ліпеня. Праўда, у праграму могуць быць унесены карэктывы ў залежнасці ад эпідэміялагічнай сітуацыі. Але будзем спадзявацца на лепшае.

І вось наступіла хвалюючая мінута перадачы эстафеты на мяжы з Чашніцкім раёнам. Удзельнікі сустрэчы ўзгадалі мерапрыемствы, прысвечаныя летась 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, падзяліліся планамі і задумкамі па святкаванні юбілея Вялікай Перамогі.

Марыя ХМЯЛЮК.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене