«Коханава-Агра» першым у раёне завяршыла сяўбу зернебабовых

8 мая 2020 16:08

А. М. Каласоўскі, А. М. Кухарэнка, М. В. Колеснеў і А. П. Мацкевіч (злева направа).

Прыемна было падчас сёлетняй пасяўной у чарговы раз пабываць у гэтым сельгаспрадпрыемстве, якое паспяхова справілася з правядзеннем веснавых палявых работ. Па сяўбе збожжавых і зернебабовых тут пераўзышлі планавае заданне і выйшлі на 108% да даведзенага гаспадарцы паказчыка.

Плошчы пад кукурузай таксама адчувальна ўзраслі. Яна зойме сёлета 700 гектараў замест 396 леташніх. Увага да паляпшэння складаемых кармавой базы вызначаецца прадуманым ва ўсіх адносінах накірункам на нарошчванне вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. Ён ужо спрацоўвае і дае свае вынікі. Калі ў снежні мінулага года што-дзённая выручка за малако складала ў сярэднім 1,4 тысячы рублёў, то ў гэтыя дні яна на ўзроўні амаль 5 тысяч рублёў. Паляпшэнне фінансавага становішча паспрыяла ў падрыхтоўцы да правядзення чарговых палявых работ, набыцці мінеральных удабрэнняў, навядзенні парадку на машынным двары і прыфермскіх тэрыторыях. Зараз, калі жывёла выведзена на пашу, на чарзе прывядзенне ў парадак жывёлагадоўчых памяшканняў і працяг работ па добраўпарадкаванні.

З прыцэлам на даную перспектыву ў гаспадарцы арганізавана, зладжана правялі пасяўную кампанію. Спецыялісты, а гэта вопытныя, адказныя і ведаючыя сваю справу галоўны аграном Алег Мікалаевіч Каласоўскі і галоўны інжынер Васілій Васільевіч Цыбульскі, прадумалі кожны з момантаў правядзення работ, тэхналагічнага іх забяспячэння.

— Асноўнае перажыванне, — адзначыў Алег Мікалаевіч, — было за якасць і тэрміны выканання работ. Сёння яно ўжо ў мінулым. У бліжэйшыя дні камісійна паглядзім кожнае поле, паставім па кожнаму з іх ацэнку, а яе будзе вызначаць стан усходаў, што і абумовіць дадатковую аплату працы за якасць…

— Першыя ўсходы ячменю, аўса, пшаніцы, — заўважыў кіраўнік прадпрыемства Аляксандр Пятровіч Мацкевіч, — радуюць. Бачым, што ўкладзеныя нашымі спецыялістамі і механізатарамі намаганні недарэмныя. За гэтае будзе, і ўжо ёсць, разлічылі людзей за сакавік, адпаведны заробак. Не буду яго агучваць, але ён значны. Што прыемна — ён і заслужаны. Мы ўбачылі, што ў нашых сілах і магчымасцях праводзіць на самым добрым узроўні такія адказныя віды работ. Абышліся без папяровых фармальнасцей: пачыналі рабочы дзень а сёмай гадзіне раніцы, заканчвалі ў сем гадзін вечара, але ў перыяд дня давалі максімальна магчымую выпрацоўку. Кожны ведаў, што ён павінен зрабіць, каб не прыпыніўся зладжаны канвеер пасяўной, адчуваў сябе ў складзе каманды, дзеянні якой і вызначаюць вынік у працы…

Непасрэдна ў полі мы вырашылі на хвіліну прыпыніць робячага на МТЗ-3022 з АПП-6Д Андрэя Міхайлавіча Кухарэнку. Былі розныя перыяды ў яго жыцці, калі запрашалі ў другія калектывы, на прадпрыемствы. Але спакусы сталіся дарэмнымі. Усе дзесяць год малады механізатар працуе ў гэтай гаспадарцы. За плячыма ў Андрэя паспяхова скончаныя Коханаўскі ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці і каледж механізацыі ў Гарадку. Сёлетнюю пасяўную ацэньвае як самую для сябе здавальняючую арганізацыяй працы, што вызначалася падыходамі да яе як кіраўніцтва гаспадаркі, так і кіраўніцтва раёна.

Свой яскравы след яна пакіне і ў душы Максіма Васільевіча Колеснева. Летась ён быў заняты на ворыве глебы, сяўбе. Сёлета Максім займаўся падрыхтоўкай глебы пад сяўбу. Пад працу на адказным участку ён атрымаў і новы трактар МТЗ-3522, і высокапрадукцыйны шасціметровы культыватар вытворчасці віцебскага прадпрыемства.

— Я вельмі хацеў парабіць на такой тэхніцы, — заўважыў механізатар. — Дзякуй кіраўніку, інжынеру, што яны прадаставілі мне такую магчымасць. А склалася для мяне ў гэтую пасяўную і наогул усё ідэальна…

Штодзень у сярэднім Максім Колеснеў рыхтаваў пад сяўбу 40 — 50 гектараў глебы. Выдатная яе якасць забяспечвалася прадуманым ва ўсіх адносінах высокатэхналагічным КТС-6. Дапамог ў яго набыцці гаспадарцы Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў. Да слова, па выніках працы за 2019 год Максім Колеснеў занесены на раённую Дошку гонару.

З такім жа настроем і добрым асабістым укладам у паспяховае правядзенне веснавых палявых работ у ААТ «Коханава-Агра» парабілі на далейшую добрую будучыню прадпрыемства Аляксей і Дзмітрый Лашковы, Пётр Красоўскі, Аляксандр Гуркоў, Міхаіл Саўчанка, Уладзімір Каранькоў і Аляксандр Шарай.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене