На дарозе — дзеці. Птушыныя

22 мая 2020 16:40

Гэтае птушаня дразда-рабінніка я ледзь не растаптаў, калі з нагоды набліжэння Міжнароднага дня біялагічнай разнастайнасці (адзначаецца 22 мая) вырашыў прагуляцца ў парк «Юзэфполле», каб пацікавіцца актыўнасцю талачынскай фаўны ў такое нязвыкла халоднае для мая надвор’е.

Пачуў салаўя, убачыў доўгую і худую карычневую змяю, дзіўна буйнога (пра хатнюю жывёлу сказаў бы — адкормленага) дзятла, безліч дзелавых мітуслівых шпакоў, некалькі рабіннікаў і, на шчасце, у апошні момант заўважыў пад нагамі гэтага прадстаўніка маладога драздовага пакалення.

У адрозненне ад сваіх рухавых і недаверлівых бацькоў, якія доўга на адным месцы не затрымліваюцца і чалавека блізка не падпускаюць, птушаня спакойна сядзела на сцежцы і зусім не збіралася даваць мне дарогу.

Супраць фотасесіі яно нічога не мела, дало зняць сябе з усіх бакоў, нават у макрарэжыме (буйным планам на адлегласці сантыметраў пяць ад фотаапарата). З крыкам кінулася ўцякаць толькі тады, калі я пацягнуўся да яго пальцамі, а пры паўторным набліжэнні фотаапарата зноў не выказала ні пратэсту, ні хвалявання.

Верагоднасць падобных сустрэч цяпер будзе з кожным днём павялічвацца, таму што настаў перыяд, калі з гнёздаў на зямлю трапляюць падрослыя птушаняты, якія яшчэ не маюць жыццёвага вопыту і не ўмеюць лётаць.

Дарэчы, спецыялісты папярэджваюць, што гэта натуральная з’ява і хвалявацца спагадлівым грамадзянам няма падстаў: на зямлі пра малых працягваюць клапаціцца дарослыя птушкі, а ад чалавека тут ніякіх дзеянняў не патрабуецца, хіба што сагнаць птушаня са сцежкі ці аўтадарогі, каб засцерагчы ад гібелі.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене