Хочаце душою адпачыць — зазірніце ў вёску Ліцвякі

28 мая 2020 12:16

Скарыстаўся мудрай парадай, бо штосьці падказвала наведаць вёску сярод шыры палёў, на сумежжы з Міншчынай, і праз паўгадзіны дамчалі на рэдакцыйнай «Ніве» з Талачына ў Ліцвякі.

Не сказаць, што майскі дзень саграваў цяплом, хоць сонца не скупілася на промні, але кожны наезд у вёску заўжды прыемнасць і падзея. Колькі іх ні наведваеш, нашыя вёскі, заўжды толькі ў радасць сустрэчы, простая, нязмушаная гутарка з яе шчырымі, адкрытымі, быццам знаёмы з імі ўсё жыццё, людзьмі.

Бог даў нам вялікае шчасце — сялянскі род. Са старшынёй Валосаўскага сельвыканкама Міхаілам Лазарэвічам рашылі: гаварыць будзем, хто сустрэнецца, толькі пра добрае, без якіхсьці праблем, неўладкаванасцей, азмрочвання настрою. Ну а калі ўжо пойдуць крыўды-жальбы, паслухаем, запішам, прыйдзем на дапамогу.

Прадказанне збылося, завярнулі ў вясковы завулачак. Прыпыніліся каля першага ж на ўездзе ў яго дамка. Дачны, як падказаў Міхаіл Аркадзьевіч. Даглядае, трымае ў сваіх гаспадарлівых руках бацькоўскую сядзібу сям’я Таццяны Маркаўны Смык з Талачына. Адгледзецца на прыгажосць — па-вясковаму незвычайную, непаўторную. Прыходзь — і жыві, урабляй зямлю, калі пад сілу, прадаўжай яе жыццё. Бліскучы прыклад для пераймання, узор, як трэба, і найперш не ўладам, не людзям, а сабе. Не вымяраецца з яе багацце прадукцыяй, але садавіна, тое-сёе з агародніны ёсць. Багацце — працяг жыцця самой сядзібы.

Дарога па завулку Зялёным неблагая. З добрым укатам, шырокая, чыстая. Прайшла ўвосень тэхніка, разанула ў адным месцы, дык дапамаглі зрабіць падсыпку камунальшчыкі. Калі б крыху яшчэ параўняць, то і наогул любата.

Каля наступнай хаты завіхалася жвавая, бадзёрая ў рухах жанчына. Убачыла старшыню, сваю ўладу, апярэдзіла нас павітацца. Рабіла Настасся Ігнатаўна Смык у паляводстве, у брыгадзе, як заўважыла сама. Муж Васілій Лаўрэнцьевіч — механізатарам. Сваімі рукамі з сынам змайстраваў просценькі трактар. Гаспадара не стала, а трактарок служыць. Урабляе 40 сотак зямлі, дроўцы падвозіць. Абодва яе сыны добра з гэтым спраўляюцца. У дачок, іх тры, свае клопаты і абавязкі на бацькоўскай сядзібе. У матулі ж яны штоддзённыя — каб былі парадак і дагледжанасць да плоту і за плотам, у садзе і агародзе. І абавязкова ж — у хаце. Не закінула Настасся Ігнатаўна і сваё пчалярскае захапленне. Нават не скажаш, што ў жанчыны вельмі паважаны ўзрост. Столькі яшчэ непаседлівасці, энергіі, бязмежжа аптымізму. Сакрэт, падказала, адзін: для чалавека важна не пакінуць працаваць, не расчаравацца, жыць з дабрынёй да людзей.

У хуткасці далучылася да групкі гаворачых Настасся Барысаўна Шчэрба. У кожным яе слове — своеасаблівая споведзь пра пражытае. Шчаслівая, што тут нарадзілася, з мясцовым хлопцам Васілём сям’ю стварылі, дзяцей добрых вырасцілі. Як між іншым заўважыла, без хвальбы, што Уладзімір стаў ваенным, у Ленінградзе скончыў вышэйшае ваенна-марское вучылішча, а дачка Наташа ў г. Лідзе робіць на чыгуначнай станцыі. З домам трымаюць сувязь, наведваюць маці і бацьку.

— У свой час, — гаворыць Настасся Барысаўна, — мы маглі толькі марыць пра вучобу далей, адукацыю. Скончыла ў Валосаве 8 класаў — і пайшла працаваць у саўгас. Мама хварэла, трэба было ім дапамагаць. А потым свая сям’я, свае клопаты. Пашанцавала, што мой Васіль — муж добры, спагадлівы. Дрэннага слова ад яго не пачула. Усё ў нас прайшло ў агульных клопатах. Свой дом паставілі, а пасля перабраліся ў дом маіх бацькоў. Муж рабіў у саўгасе будаўніком, падправіў яго, паднавіў. Коніка трымалі, сіл не стала ў гаспадара — збылі. Узрост бярэ сваё, у вёсцы нас зусім няшмат засталося. 13 двароў лічыцца, 2 з іх — дачныя сядзі-бы. Усё, што трэба для жыцця, у нас ёсць. Нам нават зайздросцяць, маўляў, такой пітной вады, як у Ліцвяках, няма нідзе. Няма прэтэнзій да аўталаўкі — усяго хапае, усё задавальняе. Прыходзіць паштальён, газеты прыносіць. Цікава ж ведаць, што і ў раёне, вобласці, краіне. Падый-дзе суседка, то разам і абмяркоўваем прачытанае, а заадно дзелімся і балючым, і гаючым. Мы не ада-рваныя ад свету, не. Калі які клопат, бывае, што і святло пагасне, на лініі штосьці сапсуецца, званю ў службы сама або прашу дазваніцца старэйшыну нашай вёскі Ніну Пятроўну Малахаву, якая пражывае ў Валосаве. Ніколі не адмаўляе ў дапамозе асабіста Міхаіл Аркадзьевіч Лазарэвіч. Нават без выкліку наведвае нас. Па душы пагаворыць — і лягчэй, што мы патрэбныя адно аднаму, неяк чыста па-чалавечы, як родныя і блізкія людзі…

Многага і многіх не стала і ў гэтай вёсцы. Састарэлі хаты, спахмурнелі сваімі невідушчымі вокнамі, спарахнелымі ганкамі, на якія даўно не ступала нага чалавека. Гэта ж час, ён бярэ сваё. Паступова вырашыцца іх далейшы лёс. Усе мы прыкладна аднолькава гэта разумеем. Зямля ж застанецца, будзе засявацца, убірацца ў зеляніну і квецень, адорваць за працу людзей сваім багаццем. А мы заўжды будзем дзякаваць тым нашым бацькам і дзядам, якія будавалі, трымалі вёску, працавалі, жылі з песняю і малітвай у душы. Гэтым нам дарагая кожная наша вёска, кожны яе жыхар. У гэтым пераконваешся кожны раз, калі б да вяскоўцаў ні зазірнуў.

Віктар БІРУКОЎ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене