Рознакаляровы напамін пра бесклапотнае, вясёлае дзяцінства

29 мая 2020 15:59

Жыхарка Талачына Галіна Уладзіміраўна Трушчанка ўжо не першы год з’яўляецца пенсіянерам, але ў памяці яе да сённяшняга дня стаяць яскравыя вобразы дзяцінства, асабліва — звязаныя з паездкамі ў госці да бабулі ў вёску Маціёва. І неад’емным атрыбутам тых цудоўных дзён з’яўляюцца кветкі.

— Вёска тады была шматлюдная сама па сабе, а падчас летніх канікулаў яшчэ і напаўнялася дзецьмі, — успамінае Галіна Уладзіміраўна. — Усе мы з рання да вечара бавілі час на прыродзе. Мне асабліва падабалася гуляць на лузе, дзе-небудзь на ўскраіне вёскі ці ў лесе, так прываблівалі мяне сваімі незлічонымі колерамі і формамі кветкі. Напэўна, таму і сёння я не ўяўляю свайго жыцця без іх. Жыву ў бацькоўскім доме на вуліцы Камсамольскай, і на прылеглай да яго тэрыторыі высадзіла дэкаратыўныя расліны такім чынам, што цвітуць яны пастаянна з вясны да восені: адыходзяць адны, распускаюцца іншыя — і так увесь сезон. На жаль, нядаўна ў мяне хтосьці пакраў лілеі і хрызантэмы. Але радуюць вока цюльпаны і даронікум, хутка зацвітуць рамонкі, пазней — яшчэ што-небудзь… Дзякуючы гэтаму няспыннаму працэсу мяне пастаянна суправаджаюць вобразы маленства, навяваючы светлыя ўспаміны, ствараючы камфортную атмасферу і добры настрой.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене