У Коханаве беспрацоўным прапанаваны шырокі выбар вакансій

18 июля 2020 14:07

Чарговае пасяджэнне раённай камісіі па са-дзейнічанні занятасці насельніцтва (працуе ў адпаведнасці з аднайменным Дэкрэтам №3 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам старшыні райсавета дэпутатаў Мурашкі Г. Г.) прайшло з выездам у Коханава і было сумешчана з пасяджэннем грамадскага пункта аховы правапарадку пры Коханаўскім сельвыканкаме.

Запрашэнні для гутаркі і аказання дапамогі з працаўладкаваннем атрымалі 18 не задзейнічаных у эканоміцы грамадзян рознага ўзросту і сацыяльнага статусу, сярод якіх, у прыватнасці, 4 схільныя да злоўжывання спіртным і асацыяльных паводзін і 2 абмежаваныя ў магчымасці выбару прафесіі па медыцынскіх паказчыках. Прысутнічалі і прадстаўнікі прадпрыемстваў, якім патрабуюцца работнікі.

Праца знайшлася для ўсіх, нават па некалькі вакансій на чалавека:

— Мы так і выдалі ім накіраванні — адразу ў некалькі месцаў, каб можна было параўнаць умовы і зрабіць выбар, — паведаміла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Піменава Г. Л. — Толькі з адным чалавекам не атрымалася вырашыць пытанне адразу на месцы, таму што ёсць сур’ёзныя пытанні наконт стану яго здароўя, і, перш чым прапаноўваць працу, мы папрасілі грамадзяніна звярнуцца ў бальніцу, каб удакладніць усе свае супрацьпаказанні.

Па стане на дзень пасяджэння патрабаваліся людзі на завод «Белтрубпласт» (інжынер-канструктар, машыніст экструдара, аператар станка з лічбавым пультам кіравання, фрэзероўшчык, слесар-рамонтнік, слесар-электрык, токар, грузчык), у сельгаспрадпрыемства «Коханава-Агра» (ветфельчар, даярка, жывёлавод), на прыватныя прадпрыемствы «ФунгіБелПлюс» (грыбавод) і «АгарыкусАгра» (палявод — на вырошчванне каляровай капусты). Як відаць, вакансіі самыя розныя, прэтэндаваць на іх можа шырокае кола асоб, ад высокакваліфікаваных спецыялістаў да людзей без спецыяльнасці. Заяўленыя наймальнікамі заробкі па большасці пазіцый — 600 рублёў, у даяркі — 500, у ветфельчара — 700, у грыбавода і палявода — 900. Сельгаспрадпрыемства прапаноўвае жыллё, «Белтрубпласт» — навучанне прама на вытворчасці, словам, працадаўцы чакаюць патэнцыяльных работнікаў з распасцёртымі абдымкамі і гатовыя даць ім шанц на дастойнае жыццё, было б толькі жаданне ў саміх людзей. Аднаму грамадзяніну камісія прапанавала зарэгістравацца ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка і атрымаць субсідыю на пачатак уласнай справы без абавязку вяртання гэтых грошай (праўда, ён усё ж не рашыўся на такі крок).

Але цэняць такія адносіны да сябе і спяшаюцца скарыстацца паднесенымі на талерачцы магчымасцямі не ўсе, камусьці больш даспадобы бязладнае жыццё з непастаяннымі неафіцыйнымі заробкамі і туманнай будучыняй.

— Некаторыя нашы субяседнікі былі прыемна здзіўлены прапанаванымі ім вакансіямі і пакідалі памяшканне ў прыўзнятым настроі і з бляскам у вачах, — дзеліцца ўражаннямі Ганна Леанідаўна. — Яны, відаць, не ведалі, што знайсці інфармацыю аб наяўнасці працоўных месцаў у Талачынскім раёне маглі б і самі, не чакаючы запрашэння камісіі, на партале Дзяржаўнай службы занятасці па адрасе gsz.gov.by (або можна звяртацца да нас ва ўпраўленне па тэлефонах: 2-16-71, 5-05-53, 5-08-52). Але некалькі чалавек паставіліся да ўсяго абыякава і прынялі накіраванні неахвотна, знешнім выглядам і інтанацыяй дэманструючы незадаволенасць. Кола іх інтарэсаў вузкае і памкненні недалёкія, жывуць сённяшнім днём, мараць толькі пра тое, каб ніхто іх не чапаў, не перашкаджаў бязвольна плысці па цячэнні.

Такое плаванне, як вядома, не толькі пазбаўляе асобу магчымасцей развівацца, а можа і прывесці да дэградацыі — да супрацьпраўных паводзін і алкагольнай залежнасці. Ад гэтых незайздросных перспектыў перасцерагаў Георгій Георгіевіч, заклікаючы людзей, якія трапілі ў зону рызыкі, узяць сябе ў рукі, паставіць сабе пазітыўныя мэты і стаць гаспадарамі свайго жыцця. Разам з тым грамадзяне, схільныя да злоўжывання спіртным, былі папярэджаны, што калі не зменяць свае прыярытэты і не адмовяцца ад бутэлькі на карысць пастаяннай працы і здаровага ладу жыцця, то справа можа закончыцца накіраваннем у лячэбна-працоўны прафілакторый. Таксама яны былі праінфармаваныя пра даступныя ім спосабы лячэння ад залежнасці, але ад дапамогі ў яго арганізацыі адмовіліся, запэўніўшы, што справяцца з сабою самі.

— У цэлым людзям, з якімі мы мелі гутарку, уласцівы пазітыўны настрой і актыўная пазіцыя, — падагульніла Ганна Леанідаўна. — Грамадзяне жадаюць знайсці працу і дэманструюць зацікаўленасць нашымі прапановамі. Радуе таксама неабыякавасць працадаўцаў, іх адкрытасць да супрацоўніцтва са службаю занятасці і да канструктыўнага дыялогу з прэтэндэнтамі на працоўнае месца: кіраўніцтва кожнага прадпрыемства цэніць лю-дзей, з разуменнем ставіцца да асаблівасцей жыццёвай сітуацыі кожнага з іх (пражыванне далей ці бліжэй да месца працы, наяўнасць або адсутнасць кваліфікацыі і г. д.) і гатовае разглядаць розныя варыянты, з індывідуальным падыходам да чалавека.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене