Вёска Максімкава. «Маленькая, някідкая і самая дарагая на свеце…»

18 июля 2020 17:04

Так пра сваю вёску Максімкава, што надалёка ад Жукнева, шчыра заўважыла Святлана Віктараўна Каранеўская (Машкова). Параіла ж нам з ёю сустрэцца старшыня Воўкавіцкага сельвыканкама Ірына Васільеўна Шумай.

— Каля іх дома створана рукамі гаспадыні такая прыгажосць, — заўважыла Ірына Васільеўна, — якой больш нідзе не знойдзеш. Бо кожны, хто гэтым займаецца, не паўтараецца ў сваім майстэрстве. На месцы, дзе быў лужок, побач з ім балацянка, разгорнутая панарама ўкладу сельскага жыцця. У цэнтры яе, як у вялікай вясковай хаце, стол з чыгункамі, кацялкамі, міскамі, гаршкамі. Наўкруг розныя гаспадарчыя і бытавыя прыналежнасці, асобныя з іх самаробныя. Зямельку ж трэба было чымсьці апрацоўваць, а купіць не было чаго і з чаго. Тут жа назіраючыя за ходам спраў у гаспадарцы, за сваімі сямейнікамі гаспадыні. Яны ў прыгожых квяцістых уборах, радасныя і шчаслівыя. А чаму б і не! Справы ідуць, гаспадарка на пад’ёме, жыўнасці поўныя хлявы. Сядзіба патанае ў кветках. А побач танклявыя бялюткія бярозы, квітучыя чаромха і бэз. І — сапраўдны калодзеж, як сімвал вечнасці жыцця…

Тут нязмушана мы і прыпыніліся. Адразу ж з дома хуценька і неяк незаўважна да нас падышла гаспадыня. Гэтым выказала клопат пра незнаёмых людзей, каб папярэдзіць, што літаральна выраслы перад намі сабака толькі з выгляду страшны і злосны.

— Мухтар наш — добры і свойскі. Людзей ён адчувае па характары і намерах. Ды і рады, пабачце, вам, бо сюды рэдка хто да нас заглядвае. Ды што з людзьмі — ён мірна ўжываецца і з насельнікамі лесу. Неяк забрыла з парасяткамі пад самыя вокны дзікая свіння, дык ён іх толькі суправаджаў, нават голасу не падаў. Штовечар у сад падыходзяць казулі — і з імі такі ж лагодны…

Святлана Віктараўна правяла нас па сваіх уладаннях, расказала адначасна пра лёс вёскі і свой асабісты. У 70-я гады тут стаяла сорак дамоў. Цягнуліся аж да самага лесу. Рабілі людзі на ферме ў сваёй вёсцы, механізатарамі і вадзіцелямі ў калгасе. У іх бацькі была траўма нагі, меў інваліднасць, але да самага выхаду на пенсію працаваў на трактарах, камбайнах. Маці дабіралася на працу ў Жукнева, была галоўным бухгалтарам у калгасе. У сям’і выхоўвалася чацвёра дзяцей — два хлопцы і дзве дзяўчыны. Выхоўваліся ў працы, добра вучыліся. Атрымала вышэйшую адукацыю, працавала старшынёй Жукнеўскага сельвыканкама Ларыса. Валерый стаў механізатарам, пражывае, зараз ён на пенсіі, у Аршанскім раёне. Сабраў сваімі рукамі трактар і ў Максім-каве на роднай сядзібе дапамагае брату і сястры ў апрацоўцы зямлі. Тут Валерый трымае і свой пчальнік. Сяргей робіць вадзіцелем у ААТ «Жукнева». Выйшаў на пенсію, але працу не пакінуў. Ён вядомы ў раёне працаўнік, мае ордэн за працоўныя здабыткі.

Святлана Віктараўна значны перыяд рабіла прадзільшчыцай на Аршанскім ільнокамбінаце, займалася надомнай працай.

11 год назад, калі выйшла на пенсію, пакінула дачцэ кватэру ў Оршы, прыехала ў Максімкава. Чаго цясніцца з сям’ёй адной з дачок у горадзе, у двухпакаёўцы, калі стаіць бацькоўскі дом, ёсць зямля, а з ёю і праца ў ахвоту. Ёсць у дапамогу і мужчынскія рукі. Яны ўмелыя ў абодвух братоў. Трымаюць тры галавы свіней, гусей, курэй, апрацоўваюць два гектары зямлі. Вёску, вясковую працу любіў і яе муж. Ён пайшоў з жыцця і, як і прасіў, пахаваны на радзіме жонкі.

Карані, сялянская прыналежнасць маюць сваю сілу і энергетыку. Святлана Віктараўна шчыра заўважыла, што ў горад яе зусім не цягне. Дзеці прыязджаюць, іншы раз наведвае іх сама — тады і заглядвае ў горад, прывозіць гасцінцы ўнукам. У вёсцы ж спраў хапае. Калі няма — ўсё роўна знаходзіць. Так вось і з’явілася гэтая казачная, але з сапраўднага колішняга жыцця вёскі, паляна перад домам. І быццам ажылі ў Максімкаве тыя сорак двароў, дзе ішло і кіпела жыццё ў кожным двары. Зараз іх засталося толькі тры. У адным з іх гаспадараць дачнікі, займаюцца пчалярствам. А пчаляры — гэта заўжды, як і пчолкі, рупліўцы і гаспадары. Праз іх умелыя, дбайныя рукі ажываюць дом, зямля і яшчэ адна сядзіба.

А з калодзежам, адзіным пакуль што ў вёсцы, летась дапамог сельвыканкам. Камунальшчыкі старанна ачысцілі яго дно, зрабілі са струганых дошак накрыўку. Чыстая, смачная вада, як і настоенае на травах і кветках паветра, адорваюць свежасцю, дадаюць арганізму бадзёрасці, жыццёвай сілы. У гэтым таксама свая непаўторнасць і свая асаблівасць вёскі Максімкава.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Все новости рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене