Талачынскі тэатр смяецца, здабывае лаўры і марыць пра Галівуд

28 июля 2020 0:10

У паўзмроку пустой залы рэжысёр Святлана Васільева па старой пажоўклай кніжачцы Леаніда Філатава «Про Федота-стрельца, удалого молодца» сочыць за дыялогамі артыстаў, якія рэпеціруюць чарговую пастаноўку.

Твор даўні і агульнавядомы (увасоблены ў тым ліку і ў мультыплікацыйнай форме), але неўміручы, таму і вырашана было ажывіць гэты камедыйны сюжэт, поўны іроніі і досціпаў, на сцэне народнага тэатра пры Талачынскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці.

Рашэнне аказалася вельмі дарэчным, бо якраз смеху і лёгкасці нам апошнім часам не хапала: нагледзеўшыся па «Еўраньюс» і расійскіх каналах навін пра каронавірус, ці то бяздумна, ці то зламысна пададзеных у апакаліптычнай танальнасці, многія запанікавалі і прыйшлі да высновы, што сапраўды настаў канец свету, ад якога, праўда, можна схавацца на каранцін ці абараніцца магічным рытуалам у выглядзе накладання марлі на твар і памазання рук антысептыкам.

А КАЛЕКТЫЎ ТЫМ ЧАСАМ СУСТРЭЎ СОТЫ ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ

У выніку гэтай сусветнай грамадска-палітычнай правакацыі, разыгранай у эпідэміялагічным антуражы, талачынскаму тэатру давялося скарэкціраваць сваю дзейнасць — ад некаторых мерапрыемстваў адмовіцца, некаторыя перанесці ў онлайн.

— Планавалі ў красавіку адзначыць 100-годдзе, нават прадалі білеты і раздалі запрашэнні на ўрачыстасць, аднак у сувязі з каронавіруснымі падзеямі вымушаны былі перанесці мерапрыемства на восень, — гаворыць Святлана Мікалаеўна. — Дакладная дата яшчэ не вызначана, усё залежыць не толькі ад нас, пакуль што даводзіцца проста чакаць, назіраць за развіццём сітуацыі.

ПАЧУЦЦЁ ГУМАРУ — МАЦНЕЙШАЕ ЗА НЯГОДЫ І ТРЫВОГІ

На працягу ўсяго сёлетняга неспрыяльнага перыяду тэатр, хоць і застаўся без жывой публікі, працягваў і працягвае жыць насычаным жыццём — артысты вучаць ролі, рыхтуюць касцюмы і рэквізіт, рэпеціруюць, выступаюць праз інтэрнэт і нават здабываюць лаўры.

— 9 чэрвеня мы паказалі на старонцы Цэнтра культуры ў сацсетцы «ВКонтакте» камедыю «Што баліць?» паводле п’есы Лявона Агулянскага. Сабралі 200 праглядаў, — успамінае Святлана Мікалаеўна. — 21 чэрвеня з нагоды дня пачатку вайны прадэманстравалі пастаноўку паводле Аляксея Дударава «Не пакідай мяне» (396 праглядаў). Прынялі ўдзел (таксама дыстанцыйна) у абласным свяце «Тэатральная вясна-2020» і атрымалі дыплом у намінацыі «За сцэнічнае ўвасабленне твораў сусветнай літаратуры». Гэты поспех нам прынесла пастаноўка, якую ў цяперашні момант мы чарговы раз праганяем, шліфуючы сваё майстэрства, — «Про Федота-стрельца, удалого молодца» (для талачынскага гледача яна будзе прэм’ернаю, а ў рамках свята яе прагледзелі онлайн 267 чалавек).

АСЯРОДАК ПАЗІТЫВУ І ТВОРЧАСЦІ

У калектыве тэатра — людзі рознага ўзросту, ад пенсіянераў са стажам да ўчарашніх маладых спецыя-лістаў. І толькі двое з іх — штатныя работнікі (рэжысёр і дэкаратар), усе астатнія прыходзяць сюды выключна дзеля творчага самавыражэння, рэалізацыі сваёй энергіі, эмацыянальнага кантакту з аднадумцамі і духоўна блізкімі людзьмі.

— Спадзяёмся трапіць у Галівуд, — жартуе наконт стымулаў, якія падтрымліваюць энтузіязм самадзейных артыстаў, выканальнік ролі Цара ў п’есе «Про Федота-стрельца…» Сяргей Пляскач.

— А я зноў адчуваю сябе школьніцай: перад сном чытаю ролю і кладу пад падушку, каб раніцай прачнуцца і ўсё ведаць, — у тон Цару дадае Нянька Наталля Пятрушына. — І гэты метад па-ранейшаму дзейнічае!

— Калі мне цяжкавата даецца запамінанне ролі, мой унук спачувае: «Старасць не радасць», — ахвотна прыадкрывае Генерал Уладзімір Чаплянок дэталі свайго асабістага жыцця, задаволены тым, што да яго сцэнічнай кар’еры неабыякавыя родныя.

Дарэчы, вывучыць такі аб’ём тэкстаў, які трымаюць у галаве артысты, сапраўды па сілах не кожнаму. На цяперашні момант талачынскі тэатр, як паведаміла Святлана Васільева, пры патрэбе здольны сыграць тры розныя спектаклі за адзін дзень.

— Калі выходзіш на сцэну і адчуваеш, што ігра пачалася, што працэс пайшоў і спыніць яго нельга, то ўсе словы самі ўсплываюць у памяці, — дзеліцца асаблівасцямі творчага працэсу Царэўна Наталля Таберка.

Акрамя вышэйназваных артыстаў, у прэм’еры задзейнічаныя Руслан Забалотнік, Вера Бісчукова, Клаўдзія Кастрыца, Алена Манькоўская, Аляксандр Ражанскі, Сцяпан Малашкевіч, Сяргей Пятрушын, Дзяніс Валіцкі (усе яны іграюць ролі, а некаторыя выконваюць у дадатак і тэхнічныя функцыі — адказваюць за дэкарацыі, музыку і г. д.).

ПРЭМ’ЕРУ ЧАКАЕМ НЕ АДНУ

Сёлета калектыву неабходна чарговы раз пацвердзіць званне народнага. З гэтай мэтай вядзецца работа над пастаноўкаю Марыі Апраскінай «Наказанная царевна» паводле рускай народнай казкі. Калі ўсё пойдзе добра, выпусціць спектакль плануецца ў снежні.

Як відаць, 100-гадовы юбіляр на стомленасць не скардзіцца, сапраўды працуе вельмі плённа і робіць усё дзеля таго, каб у бліжэйшай будучыні парадаваць сваіх гледачоў аж дзвюма прэм’ерамі.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Талачынскі тэатр смяецца, здабывае лаўры і марыць пра Галівуд, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене