У эпоху новых ідэй і тэхналогій людзі за прылаўкам застаюцца запатрабаванымі і незаменнымі

28 июля 2020 0:18

Сфера рознічнага гандлю ў нашым раёне на працягу апошняга года заўважна эвалюцыянавала — з’явілася нямала новых аб’ектаў, вырасла папулярнасць набыцця тавараў праз інтэрнэт з дастаўкаю.

Рух у гэтым напрамку будзе працягвацца, бо на рынак прыходзяць новыя і новыя ігракі з усялякімі цікавымі, крэатыўнымі прапановамі, а спажыўцы ахвотна асвойваюць новыя тэхналогіі і спяшаюцца ацаніць на практыцы што-небудзь яшчэ і яшчэ з незлічонага багацця тавараў і паслуг.

ІНАВАЦЫІ ЗАВАЁЎВАЮЦЬ ПАПУЛЯРНАСЦЬ

— Агульная тэндэнцыя нашага часу — рост папулярнасці набыцця тавараў па заяўках з дастаўкаю, — разважае намеснік старшыні райвыканкама Аль-хімовіч В. А. — Гэтая форма ўзаемадзеяння прадаўца з пакупніком ужо даволі шырока распаўсюджана ў вялікіх гарадах, пашыраецца кола яе прыхільнікаў і ў нас. Напрыклад, у Талачыне дзейнічае пункт выдачы тавараў Wildberries, дастаўку па ўсім раёне ажыццяўляюць гандлёвыя сеткі «Остров чистоты и вкуса», онлайн-гіпермаркет «E-dostavka». Тавары для будоўлі, рамонту і хатняй гаспадаркі прывозяць пакупніку на дом, у тым ліку і ў сельскую мясцовасць, талачынскія прыватныя прадпрыемствы «КДМ-сервис плюс» (гандлёвы цэнтр «Спутник») і «АвласТехСтрой» (крама будаўнічых матэрыялаў на вуліцы Супруна). Магчыма, дзякуючы гэтай тэндэнцыі калі-небудзь, у аддаленай перспектыве, у нас нават адпадзе патрэба ў аўталаўках, з работаю якіх цяпер узнікае так шмат праблемных пытанняў.

АЛЕ ТРАДЫЦЫІ ПАКУЛЬ ШТО МОЦНЫЯ І НЕПАХІСНЫЯ

Тым не менш традыцыйныя крамы, кіёскі, супермаркеты і базары (а ў глыбінцы — выязны гандаль паводле графіку) застаюцца неад’емнай часткаю нашага жыцця. Для многіх з нас паштурхацца ў натоўпе, сустрэцца з аднавяскоўцамі каля аўталаўкі, патрымаць тавар у руках і добра разгледзець яго з усіх бакоў — па-ранейшаму больш цікава і прыемна, чым рабіць пакупку віртуальна і хвалявацца наконт таго, ці не прывязуць табе ката ў мяшку. Таму работнікі прылаўка і іншыя спецыялісты з гэтай сферы 26 ліпеня сустрэлі прафесійнае свята са звыклым адчуваннем сваёй запатрабаванасці і незаменнасці, усведамляючы сваю вялікую ролю ў забеспячэнні жыццядзейнасці грамадства.

Сёлета па стане на канец першага — пачатак другога квартала насельніцтва раёна абслугоўвалі 268 роз-нічных гандлёвых аб’ектаў розных фарматаў, 3 гандлёвыя цэнтры, 4 рынкі, 54 аб’екты грамадскага харчавання (з улікам сталовых у арганізацыях), дзейнічалі 11 пунктаў грамадскага харчавання на аб’ектах прыдарожнага сэрвісу.

Для жыхароў сельскай мясцовасці па стане на 1 чэрвеня адчынены дзверы 16 гандлёвых аб’ектаў і 4 аб’ектаў грамадскага харчавання (кафэ ў пунктах прыдарожнага сэрвісу), курсіруюць па раёне 5 аўталавак.

Забяспечанасць насельніцтва раёна гандлёвымі плошчамі са студзеня па чэрвень вырасла адпаведна з 513 да 548 квадратных метраў на 1000 жыхароў. Праўда, сацыяльны стандарт па гэтым параметры яшчэ не дасягнуты, ён складае 600 квадратных метраў на 1000 жыхароў. А вось забяспечанасць месцамі ў агульнадаступных аб’ектах грамадскага харчавання перавыканана, на сённяшні дзень мы маем 33,2 месца на 1000 жыхароў пры норме 22 месца.

ДЗЯРЖАВА ПЛЁННА СУПРАЦОЎНІЧАЕ З ПРЫВАТНЫМ БІЗНЕСАМ

З мэтай развіцця прад-прымальніцкай ініцыятывы і стымулявання дзелавой актыўнасці Талачынскім райвыканкамам забяспечана шырокае інфармаванне суб’ектаў гаспадарання аб даступных ім ільготах і прэферэнцыях у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №345 «Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання». Дзякуючы гэтай рабоце ў 2019 годзе на тэрыторыі сельскай мясцовасці індывідуальнымі прадпрымальнікамі і юрыдычнымі асобамі адкрыта 6 рознічных гандлёвых аб’ектаў і 1 пункт грамадскага харчавання на аб’екце прыдарожнага сэрвісу.

НАПРАМКІ ДАЛЕЙШАГА РОСТУ

На жаль, пакуль што на нашым рынку рознічнага гандлю застаюцца незанятымі як мінімум 2 важныя нішы — верхняе адзенне і абутак.

Асартымент гэтых тавараў, прапанаваны прад- прымальнікамі і некаторымі крамамі, далёка не ў поў-най меры задавальняе патрэбы насельніцтва, з-за чаго людзям даводзіцца ездзіць на шопінг у іншыя гарады. Будзе добра, калі гэтай акалічнасцю паспяшаюцца скарыстацца патэнцыяльныя новыя ігракі рынку.

Дарэчы, пакуль што яны яшчэ маюць магчымасць без асаблівых цяжкасцей вырашыць пытанне з памяшканнем, бо пасля банкруцтва Талачынскага райспажыўтаварыства ў раёне актыўна распрадаюцца з аукцыёнаў будынкі яго гандлёвых аб’ектаў.

— Нерухомасць былога Талачынскага райспажыўтаварыства аказалася вельмі запатрабаванаю, яе продаж паспрыяў прыходу да нас вялікай колькасці новых суб’ектаў гандлю, ад буйных рэспубліканскіх сетак да адзінкавых (самастойных) крамаў, — адзначае Віктар Анатольевіч. — Так, у будынках, якія раней належалі райспажыўтаварыству, размясціліся «Ганна», «Світанак», «Соседи», «Квартал вкуса» (Талачын), «Калинка» (Багданаўка) і іншыя папулярныя сёння крамы. У бліжэйшай будучыні ў райцэнтры па-вінен адчыніцца дыскаунтэр «Копеечка» (таксама ў будынку гандлёвай кропкі былога райспажыўтаварыства).

Як відаць, спажыўцы, мяркуючы па ўсім, могуць разлічваць на далейшы прагрэс у сферы рознічнага гандлю на тэрыторыі Талачынскага раёна (павелічэнне прапановы, рост канкурэнцыі за пакупніка), але ўжо і сёння ў іх ёсць усе падставы павіншаваць работнікаў сферы гандлю са святам і падзякаваць ім за тое, што мы карыстаемся шматлікімі выгодамі — прывабна аформленымі памяшканнямі і вітрынамі, дысконтнымі праграмамі, акцыямі, дастаўкаю і, галоўнае, шырокім асартыментам тавараў і паслуг.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене