85 год таму ў Талачыне пачаў працаваць рынак

1 августа 2020 21:47

Фото носит иллюстративный характер/https://planetabelarus.by/

Сёлета споўнілася 85 гадоў, як у Талачыне згодна пастанове Савета народных камісараў (СНК) ад 5 лістапада 1934 года райвыканкамам быў упарадкаваны рыначны гандаль і адчынены рынак.

Перш за ўсё зрабіць гэта было неабходна ў мэтах барацьбы са спекулянтамі. З цэнтральнай часткі мястэчка базарная плошча была перенесена на месца старых яўрэйскіх могілак, якія прыкладна знаходзіліся ў раёне стадыёна сярэдняй школы №1. Тым самым цэнтр мястэчка набыў добраўпарадкаваны выгляд. Была азначана колькасць гандлёвых пунктаў на рынку. Так, райспажыўтаварыству належала было пабудаваць чатыры ларкі, у якіх людзі маглі набыць мануфактуру, галантарэю, гатовую вопратку, прадукты харчавання, жалезныя вырабы. У трох ларках былі загатоўчыя пункты. Ад «Белгандлю» працаваў прамыслова-харчовы, ад «Белпрамгандлю» — прамтаварны ларкі.

Дзейнічалі таксама вінны і бакалейны ларкі. Пять кропак адкрыла арцель інвалідаў. Дарэчы, у ведамстве гэтай арцелі знаходзілася гасцініца і пральня. Усе гандлёвыя кропкі і памяшканні будаваліся за кошт арганізацый. Акрамя гэтага на рынку было прадугледжана адкрыццё мясаразрубачнага і развесачнага пунктаў.

Будаўніцтва новых памяшканняў павінна было закончыцца да 1 жніўня 1935 года. У гэты дзень было прадназначана ўрачыстае адкрыццё рынка і правядзенне агульнага калгаснага кірмашу. Перад адкрыццём рынка гандлюючыя арганізацыі павінны былі правесці раз’ясняльную работу паміж калгаснікамі і аднаасабнікамі раёна аб вывазе сваёй прадукцыі на рынак. Рыначны камітэт устанавіў аплату за абслугоўванне. Прычым разавы збор за продаж з рук птушкі, яек, малака, сыру, масла з уласных гаспадарак калгаснікаў і аднаасабнікаў, не ўзымаўся. Быў устаноўлены кантроль за выкананнем санітарных правілаў, адведзена месца для стаянкі падводаў.

Так як новы рынак быў заснаваны на месцы, якое належала пажарнай дружыне, раённай загатоўчай канторы было райвыканкамам прапанавана адвесці пажарнікам сенажаць у іншым месцы.

Марыя ХМЯЛЮК.

P. S. Выкарыстаны дакументы Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Оршы.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 9.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
85 год таму ў Талачыне пачаў працаваць рынак, 9.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене