Звянячы звінелі песнямі

22 августа 2020 22:34

Жнівень здаўна пачынаў падводзіць вынікі сялянскай працы. Кожнаму гаспадару было вядома: хто ў жніўні гуляе, той зімой галадае. Святы, якія прыходзіліся на гэты час, былі прысвечаны ўраджаю.

14 жніўня адзначаўся першы Спас, які завецца мядовым, або Макавеем. На Віцебшчыне існаваў звычай, калі кожная гаспадыня ў гэты дзень павінна была прыгатаваць хаця б адну страву — бліны, сачні, якія можна было б мачаць у мёд ці селядцовую жыжку. У мёд, дарэчы, мачалі хлеб і агуркі.

Другі Спас, які называюць яблычным, самы вядомы і любімы ў народзе. У гэты дзень яблыкі і іншую садавіну і гародніну асвячалі ў царкве. Людзі казалі: «Стары Спас – дзядок, на восень садзіў, жыта малаціў, папар строіць, жытцо малоціць». Згодна са звычаем, акрамя яблыкаў пчаляры павінны былі частаваць дзяцей мёдам. Калі ж хто пашкадуе дзіцяці мядку, то пчолы прападуць. Па надвор’і ў гэты дзень вызначалі, якімі будуць восень і зіма. У гэты дзень людзі павінны былі не працаваць, дараваць адзін аднаму крыўды і жыць мірна.

Напрыканцы месяца, 29 жніўня, адзначаюць трэці Спас, які называюць арэхавым. Здаўна людзі збіралі арэхі ў лесе на зіму. Пра трэці Спас кажуць, што ён трымае рукавіцы ў запас. Гэта значыць, пара рыхтавацца да наступлення халадоў.

19 жніўня ў Звяняцкім сельскім Доме культуры адбылося раённае мерапрыемства, прымеркаванае да трох вышэйпералічаных святаў. На вялікай шашачнай дошцы замест чорных і белых шашак былі раскладзены чырвоныя і зялёныя яблыкі. Куток з інтэр’ерам сялянскай хаты з гаспадарчымі прыладамі беларусаў быццам пераносіў прысутных у даўнія часы. Для дзяцей і моладзі ўсё тут было незвычайна і цікава, а людзі старэйшага ўзросту добра памятаюць, як іх бабулі карысталіся пралкамі, білі масла ў драўляных маслабойках, жалі сярпамі…

Кожная ўстанова культуры як мага лепш старалася прадэманстраваць адпаведныя Спасу стравы, расказаць пра звязаныя з ім народныя звычаі. Гульні, конкурсы, загадкі, прымаўкі – так бавілі час у ходзе мерапрыемства дзеці. І, канечне ж, не абышлося без пачастункаў. Якіх толькі прысмакаў не было на сталах! Гэта і бліны, і аладкі, і пірагі, і пячэнне з яблыкамі і мёдам.

Гаспадары свята, звяняцкія культработнікі, расказалі пра старажытныя народныя звычаі і прыкметы, звязаныя са Спасам, падзяліліся рэцэптамі страў.

Клуб «Женские штучки» Райцаўскага сельскага Дома культуры падрыхтаваў парады, як з дапамогай мёду стаць прыгажунямі. Раённы аўтаклуб і Райцаўскі СДК працуюць «сямейным падрадам» — імі кіруюць маці і дачка Людміла Ждановіч і Марына Какошка. Калектывы актыўна ўдзельнічаюць ў раённых, абласных мерапрыемствах, іх добра ведаюць працаўнікі сяла.

Выстава-продаж Дома рамёстваў здзівіла сувенірамі, зробленымі рукамі майстроў. Тут былі і грэлкі для чайніка, і дзіцячыя кошыкі, і падстаканнікі… Асаблівую цікавасць выклікалі лялькі-траўніцы, якія зрабіла майстар Таццяна Яскевіч.

Славенскія артысткі не толькі добрыя спявачкі, але і адмысловыя кулінаркі. Адзначыліся і на «Славянскім базары».

Азерацкія пчолкі, загадчыца Азерацкага сельскага клуба Таццяна Сазоненка і вучаніца 5 класа Забалацкай сярэдняй школы Алёна Шнырко, таксама прыляцелі ў госці на Яблычны Спас. Частавалі яблычным квасам і прысмакамі, палілі лазню і венічкамі парылі гасцей. Алёнка-пчолка праспявала песню пра ягады.

А колькі песень і частушак прагучала падчас свята! Адбыўся дэбют маладога спецыяліста Раённага цэнтра культуры і народнай творчасці хормайстра Алега Ваўчка. І голас цудоўны, і хлопец прыгожы. Дзяніс Валіцкі сваёй харызмай і песнямі і ў гэты раз, як заўсёды, пакарыў удзельнікаў свята.

Да сімвалічнага спасаўскага дрэва — «яблыні жаданняў» — падыходзілі людзі, вешалі на галінкі свае запіскі са сваімі жаданнямі. Будзем спадзявацца, што яны спраўдзяцца. Бо ў гэты дзень, які сабраў людзей, быццам адной вялікай сям’ёй, безумоўна, усе жадалі здароўя, кахання, каб быў мір і спакой у краіне і свеце.

Намеснік дырэктара РЦКіНТ Таццяна Спаткай падзякавала звяняцкім культработнікам за падрыхтоўку свята і ўручыла граматы супрацоўніцам аргаддзела РЦКіНТ Святлане Карольцы і Дома рамёстваў Таццяне Яскевіч, калектывам наступных устаноў культуры: Азерацкі сельскі клуб (загадчык Таццяна Сазоненка), Звяняцкі СДК (загадчык Ірына Масалкова), аўтаклуб (дырэктар Люд-міла Ждановіч), Райцаўскі СДК (загадчык Марына Какошка), Славенскі СДК (загадчык Святлана Забела).

У конкурсе страў «Яблычныя прысмакі» пераможцам стаў Славенскі СДК, другое месца па-дзялілі паміж сабой гаспадыні свята са Звяняцкага СДК і аўтаклуба з Райцаўскім СДК, трэцяе месца дасталася Азерацкаму сельскаму клубу.

На заканчэнне мерапрыемства айцец Дзмітрый Цыганкоў пасвяціў яблыкі і павіншаваў прысутных са святам Ператварэння Госпада з пажаданнямі згоды паміж людзьмі.

Марыя ХМЯЛЮК.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене