Нягледзячы на пашырэнне выкарыстання сучасных тэхналогій, чалавек-прафесіянал застаецца незаменным

23 августа 2020 13:00

Работнікі органаў дзяржаўнай статыстыкі адзначаюць сёння не проста сваё прафесійнае свята, а 100-гадовы юбілей: 23 жніўня 1920 года пастановаю Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта Беларусі ўтворана Цэнтральнае статыстычнае бюро, пераемнікам якога сёння з’яўляецца Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь.

На ўзроўні нашага раёна збор, апрацоўку і аналіз пярвічнай статыстычнай інфармацыі ажыццяўляе аддзел статыстыкі Талачынскага раёна Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці, і напярэдадні адметнай каляндарнай даты мы папрасілі яго начальніка Марыну Федарцову падзяліцца некаторымі асаблівасцямі сваёй прафесійнай дзейнасці.

— Марына Уладзіміраўна, пазнаёмце нас у агульных рысах са сваім калектывам: колькі людзей і на працягу якога часу працуюць з вамі?

— Разам са мною працуюць намеснік начальніка аддзела Лілія Мікалаеўна Кацюшына, эканаміст Алена Віктараўна Хадневіч, спецыяліст па правядзенні абследаванняў Галіна Сяргееўна Кавалевіч. Усе яны вопытныя, кваліфікаваныя спецыялісты з вышэйшай адукацыяй і стажам не меншым за 10 гадоў. Сама я ў статыстыцы з 2010-га, а ў ліпені споўніўся год з таго часу, як узначаліла наш аддзел.

— Калі не памыляюся, на той момант заставалася тры месяцы да перапісу насельніцтва, а значыць, на вас адразу ж легла вялікая нагрузка і адказнасць.

— Сапраўды, кампанія гэтая вельмі адказная і няпростая. Але мне пашанцавала, таму што праходзіла яна ў зусім новым фармаце — з выкарыстаннем планшэтных камп’ютараў і з элементамі самастойнага онлайн-перапісу. Гэтыя новаўвя-дзенні значна спрасцілі нам работу: не было вялікіх пачак паперы, анкета адразу ж трапляла на сервер Белстата. З улікам таго, што на пасадзе начальніка я тады толькі пачала працаваць, для мяне было вельмі важна правесці перапіс насельніц-тва раёна на належным узроўні. І я мяркую, што ў нас усё атрымалася.

— Зразумела, што праводзілі вы гэтую работу не ўчацвярох, а з прыцягненнем дадатковага персаналу і рэсурсаў іншых прадпрыемстваў. Наколькі лёгка ці складана было наладзіць супрацоўніцтва з імі?

— Наша ўзаемадзеянне з прыцягнутым персаналам і прадпрыемствамі атрымалася плённым, я хачу выказаць словы ўдзячнасці ўсім, хто прыняў удзел у перапісе. Гэта і службовыя асобы райвыканкама, якія садзейнічалі ў арганізацыі кампаніі, і людзі, якія працавалі перапісчыкамі, і кіраўнікі прад-прыемстваў, арганізацый, якія забяспечылі наяўнасць працоўнага месца з камп’ютарам і выхадам у інтэрнэт, каб іх работнікі змаглі перапісацца самастойна. Дзякуючы такой усебаковай падтрымцы важная дзяржаўная кампанія прайшла паспяхова.

— Можаце падзяліцца вынікамі перапісу ў той частцы, якая характарызуе Талачынскі раён?

— Па стане на 1 студзеня 2020 года з улікам вынікаў перапісу 2019 года ў раёне пражывае 24,0 тыс. чалавек, з іх у райцэнтры — 9,9 тыс., у Коханаве — 4,0 тыс. Сумарная колькасць сельскага насельніцтва — 10,1 тыс. чалавек, гарадскога (Талачын і Коханава) — 13,9 тыс.

— Перапіс насельніцтва — кампанія, якая праходзіць раз у дзесяцігоддзе. А раскажыце пра штоздённыя будні работнікаў дзяржаўнай статыстыкі.

— Поле дзейнасці нашай службы вялікае. Займаемся зборам, апрацоўкай і аналізам звестак, якія рэгулярна паступаюць да нас ад рэспандэнтаў у выглядзе статыстычных справаздач (прасцей кажучы, прадпрыемствы з пэўнай перыядычнасцю прадстаўляюць нам справаздачы з рознымі паказчыкамі сваёй дзейнасці). Ажыццяўляем выбарачнае абследаванне асабістых хатніх гаспадарак у сельскай мясцовасці, выбарачнае абследаванне па ўзроўні жыцця. Сёлета кола ўскладзеных на нас задач папоўнілася выбарачным абследаваннем хатніх гаспадарак з мэтай вывучэння праблем занятасці насельніцтва (адпаведная работа праводзіцца ў рэспубліцы з 2012 года, але ў адпаведнасці з планам чарга да Талачына дайшла менавіта цяпер).

— Працэс збору і апрацоўкі статыстыкі на сённяшні дзень поўнасцю аўтаматызаваны, ці яшчэ застаюцца нейкія напрамкі або асобныя рэспандэнты, не ахопленыя сучаснымі тэхналогіямі?

— Усе справаздачы мы атрымліваем у электронным выглядзе. Рэспандэнты складаюць іх і адпраўляюць нам пры дапамозе спецыялізаванага праграмнага забеспячэння «Электронны рэспандэнт». З красавіка 2017 года з’явілася магчымасць перадаваць справаздачнасць у рэжыме онлайн праз шматфункцыянальны веб-партал Белстата. Работа ў рэжыме онлайн больш простая і эфектыўная, дазваляе эканоміць час, таму што сістэма адразу, у ходзе запаўнення формы, паказвае зробленыя рэспандэнтам памылкі, дапамагае кантраляваць тэрміны падачы справаздачнасці і г.д. На жаль, карыстаюцца гэтай магчымасцю не ўсе рэспандэнты: некаторым з-за асаблівасцей усталяванай на іх камп’ютары аперацыйнай сістэмы недаступны браўзер Internet Explorer 11-й версіі, які патрабуецца для карыстання парталам.

Абследаванні па вывучэнні занятасці і ўзроўню жыцця насельніцтва (з візітам да грамадзян) праводзяцца з выкарыстаннем планшэтных камп’ютараў.

— Ці ўсе рэспандэнты з ліку юрыдычных асоб (прадпрыемствы, арганізацыі) дысцыплінаваныя, падаюць справаздачы своечасова і без памылак?

— Чалавечы фактар, напэўна, непазбежны, спазненні і недакладнасці часам здараюцца — галоўным чынам з-за таго, што рэспандэнты няўважліва чытаюць указанні па запаўненні формаў дзяржаўных статыстычных назіранняў. Некаторыя часам зацягваюць да апошняга дня, прадстаўляюць справаздачу позна вечарам, і калі ў ёй аказваюцца памылкі, то паведаміць пра гэта рэспандэнту мы можам толькі назаўтра. У выніку — парушэнне справаздачнай дысцыпліны, бо карэктура ўносіцца пасля тэрміну, указанага на бланку справаздачы.

З мэтай прадухілення падобных выпадкаў мы пастаянна вядзём вялікую прафілактычную работу, накіраваную на забеспячэнне правільнасці і своечасовасці падачы пярвічных статыстычных дадзеных. Да таго, як узніклі праблемы, звязаныя з эпідэміялагічнай сітуацыяй, актыўна праводзілі семінары, «круглыя сталы», індывідуальныя кансультацыі, а цяпер рассылаем лісты тлумачальнага характару аб парадку запаўнення статыстычнай справаздачы, з аналізам тыповых памылак і г.д.

— Як відаць, нягледзячы на пашырэнне выкарыстання праграмных сродкаў, чалавек-прафесіянал пакуль што застаецца незаменным элементам сістэмы статыстыкі?

— Несумненна. І я з задавальненнем канстатую, што мае калегі — сапраўды прафесіяналы сваёй справы. Усе яны паспяхова выконваюць ускладзеныя на іх функцыі дзякуючы сваёй кампетэнтнасці і працавітасці, а таксама дзякуючы таму, што нам заўсёды было з каго браць прыклад, у каго вучыцца. Маю на ўвазе ветэранаў нашага аддзела. Гэта Будкевіч Ірына Дзмітрыеўна, Пісарэнка Яўген Ільіч, Касцянка Галіна Мікалаеўна, Марозава Надзея Паўлаўна, Савік Леанід Мікалаевіч, Ціцянкова Ніна Ягораўна. У сувязі з набліжэннем прафесійнага свята дзякую нашым папярэднікам, якія сумленна зрабілі сваю справу і цяпер знаходзяцца на заслужаным адпачынку, дзякую за эфектыўную і зладжаную працу цяперашнім калегам і жадаю ўсім добрага настрою, моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх сферах свайго жыцця.

Гутарыў
Сяргей АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 3.5/10 (2 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)
Нягледзячы на пашырэнне выкарыстання сучасных тэхналогій, чалавек-прафесіянал застаецца незаменным, 3.5 out of 10 based on 2 ratings

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене