Сістэма рознічнага гандлю ў Талачынскім раёне развіваецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу

25 августа 2020 15:43

На чарговай, 34 сесіі раённага Савета дэпутатаў 28 склікання разгледжана пытанне «Аб гандлёвым абслугоўванні насельніцтва Талачынскага раёна».

Абмеркаваны праблемы ў гэтай сферы, вызначаны напрамкі далейшай работы па ўдасканаленні сістэмы забеспячэння насельніцтва ўсімі неабходнымі харчовымі і прамысловымі таварамі.

Акрамя дэпутацкага корпусу на чале са старшынёй райсавета Георгіем Мурашкам на сесіі прысутнічалі старшыня райвыканкама Алег Лындзін, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, аддзелаў райвыканкама.

З дакладам выступіў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Альхімовіч, у абмеркаваннях — старшыня Воўкавіцкага сельвыканкама Ірына Шумай, начальнік структурнага падраздзялення «Крамы «Залаты колас» УП «Талачынскі Элеватар-Агра» Марына Жорава, дырэктар УП «Талачынскі Элеватар-Агра» Аляксандр Пашурын.

Ад выязнога шопінгу пакуль што адмовіцца не можам

У ходзе выступленняў было адзначана, што тэмп росту рознічнага тавараабароту за студзень — ліпень 2020 года склаў 108,4 %. Па стане на пачатак мінулага месяца ўдзельная вага айчынных тавараў у структуры рознічнага тавараабароту складае 80 %. За апошні год у раён прыйшлі новыя сур’ёзныя ігракі на рынку рознічнага гандлю — буйныя гандлёвыя сеткі, гандлёвы цэнтр. Праблемным напрамкам застаецца гандаль верхнім адзеннем і абуткам: буйнамаштабныя суб’екты, якія прапаноўвалі б гэтыя віды тавараў, у Талачынскім раёне пакуль што адсутнічаюць, адна невялікая абутковая крама і некалькі кропак на рынках не задавальняюць патрэбы насельніцвта ў поўнай меры, таму людзі па-ранейшаму выязджаюць у пошуку абутку і верхняга адзення ў іншыя гарады.

Аддаюць грамадзяне перавагу выязному шопінгу і ў выпадку, калі неабходна апрануць і абуць дзяцей да школы, з-за чаго на працягу апошніх гадоў у нас ужо не праводзяцца школьныя кірмашы:

— Мы заўсёды запрашалі на кірмашы буйныя гандлёвыя сеткі, і яны прыязджалі, але амаль нічога не зараблялі, таму што жыхары горада і раёна прывыклі наведваць напярэдадні навучальнага года Оршу, Віцебск, Магілёў, — растлумачыў Віктар Альхімовіч. — Канцылярскімі таварамі на сённяшні дзень мы забяспечаны, прапанаваны суб’ектамі рознічнага гандлю асартымент дазваляе набыць усё неабходнае для школьнікаў, а з адзеннем пытанні яшчэ застаюцца.

Праблемы сельскага насельніцтва вырашаюцца

Старшыня Воўкавіцкага сельвыканкама паведаміла, што гандлёвае абслугоўванне насельніцтва на падведамаснай тэрыторыі ажыццяўляецца належным чынам, забяспечаны дастатковы асартымент, аўталаўкі ахопліваюць усе населеныя пункты, нават тыя, у якіх пражывае 1 чалавек. Набывае папулярнасць сярод насельніцтва дастаўка папярэдне заказаных тавараў адной рэспубліканскай гандлёвай сеткаю, якая даязджае ўсюды, нават у сельскую мясцовасць. У Варанцэвічы і Воўкавічы прыязджае індывідуальны прадпрымальнік. Добра зарэкамендавала сябе аўталаўка Бялыніцкага райспажыўтаварыства — паспявае ахапіць усіх кліентаў і прапаноўвае дастатковы асартымент. Раней былі праблемы з аўталаўкай Сенненскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства (бедны асартымент, неналежная якасць тавараў, парушэнне графіку), але пасля разгляду гэтага пытання на абласным узроўні і прыняцця мер сітуацыя палепшылася.

Няроўная канкурэнцыя

Прыход на рынак Талачынскага раёна новых ігракоў падкасіў гандлёвае падраздзяленне УП «Талачынскі Элеватар-Агра» — знізіўся тавараабарот, упала выручка. Акрамя таго, гэтаму прадпрыемству перададзены 13 крамаў ААТ «Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў». Яны размешчаны ў Сянно, Дуброўне, Багушэўску, Оршы і Аршанскім раёне і знаходзяцца ў далёка не самым лепшым стане, патрабуюць рамонту, таму элеватар вымушаны пакуль што адмовіцца ад мерапрыемстваў па развіцці гандлёвай сеткі ў Талачынскім раёне і накіраваць сродкі на давядзенне да ладу вышэйпералічаных трынаццаці праблемных аб’ектаў. Да таго ж вялікі аб’ём фінансаў даводзіцца ўкладваць у далучаны да элеватара вытворчы сельскагаспадарчы ўчастак «На-дзёжына» (былое самастойнае сельгаспрадпрыемства ў Гаршчэўшчыне).

— Калі б на гандлёвыя сеткі, якія прыйшлі апошнім часам у Талачын, панавешвалі, як на нас, якія-небудзь сельгаспрадпрыемствы, вось тады б мы з імі паспаборнічалі на роўных, — пракаменціраваў сваё незайздорснае становішча дырэктар УП «Талачынскі Элеватар-Агра» Аляксандр Пашурын.

Усё ў інтарэсах спажыўца

Падводзячы высновы, можна адзначыць, што канкурэнцыя на рынку рознічнага гандлю ў нашым раёне расце, асартымент тавараў і формаў работы з кліентамі (заказ праз інтэрнет, дастаўка) узбагачаецца, а значыць, спажывец застаецца ў выйгрышы, яго інтарэсы захоўваюцца і патрэбы задавальняюцца ўсё больш поўна.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене