У Талачыне адбылася традыцыйная жнівеньская канферэнцыя педагагічных работнікаў

29 августа 2020 18:28

У сераду ў Раённым цэнтры культуры адбылася традыцыйная жнівеньская канферэнцыя педагагічных работнікаў, прысвечаная падвядзенню вынікаў мінулага навучальнага года і пастаноўцы задач на новы.

Удзел у мерапрыемстве прынялі кіраўнікі і работнікі навучальных устаноў раёна, а таксама ганаровыя госці — старшыня раённага выканаўчага камітэта Лындзін А. М., намеснік старшыні, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Галубкова І. С., ветэраны педагагічнай сферы.

— Дабрабыт грамадства шмат у чым залежыць ад стану адукацыі, культуры, духоўнага і маральнага выхавання маладога пакалення, — адзначыў у сваім выступленні кіраўнік раёна. — Адукацыя заўсёды была і застаецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі.

У Талачынскім раёне многае робіцца дзеля развіцця сістэмы адукацыі — умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы, павышэння прафесійнага ўзроўню педагогаў, арганізацыі навучальнага працэсу і вольнага часу дзяцей. Напрыклад, сёлета, паводле слоў Алега Міхайлавіча, у паляпшэнне ўмоў функцыянавання навучальных устаноў укладзены наступныя сродкі:

— Набыты новы школьны аўтобус коштам 94000 рублёў, праведзены бягучыя рамонты СШ №1, Жукнеўскага дзіцячага сада-базавай школы, Талачынскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра на суму больш за 50000 руб. Не здымаецца з павесткі дня пытанне арганізацыі харчавання: набыта тэхналагіч-нае абсталяванне на суму больш за 5000 рублёў.

Асобна спыніўся Алег Міхайлавіч на ролі педагога ў выхаванні дастойных членаў грамадства:

— Прафесія настаўніка лічыцца самай паважанай і ганаровай. Я ўпэўнены, нашым настаўнікам па сілах галоўная задача сучаснай адукацыі — выхоўваць пакаленне самастойных і запатрабаваных членаў грамадства. Галоўная задача на сённяшні дзень — дапамагчы маладым людзям, у якіх яшчэ толькі фарміруецца самастойнае мысленне і жыццёвая пазіцыя, зарыентавацца ў інфармацыйным патоку, выбраць і прыняць рэальныя, а не ўяўныя каштоўнасці, выхаваць у маладым чалавеку любоў да сваёй зямлі і народа. Нам важна, каб маладыя людзі, атрымаўшы адукацыю, вярталіся ў раён, поўныя жадання і энергіі зрабіць жыццё на сваёй роднай зямлі лепшым.

Намеснік старшыні райвыканкама падзякавала ўсім калектывам за падрыхтоўку да новага навучальнага года і падбадзёрыла, заахвоціла педагогаў да творчай працы насуперак усім цяжкасцям і праблемам, якія апошнім часам абрынуліся на наша грамадства, пачынаючы ад мінулагодняга (маецца на ўвазе навучальны год) каронавіруснага ўзрушэння і заканчваючы цяперашнімі грамадска-палітычнымі хваляваннямі:

— Год быў складаны, і цяпер абставіны складваюцца няпростыя, — паведаміла Іна Сцяпанаўна. — Таму нам трэба набрацца цярпення, дастойна, з годнасцю вынесці ўсе выпрабаванні, якія ўпадуць на нашы з вамі плечы.

Гаворачы пра сённяшні ўздым палітычнай актыўнасці, Іна Сцяпанаўна заклікала ўсіх не дапусціць падобных з’яў у школе і засяродзіцца на дасканалым выкананні сваіх прафесійных абавязкаў:

— Наша з вамі задача — навучаць, выхоўваць маладое пакаленне. У школу вы павінны прыходзіць да дзяцей і даваць ім тое, што павінны даць па праграме.

Пачаў выступленне з падзякі ў адрас усёй педагагічнай грамадскасці раёна і начальнік аддзела па адукацыі Белагураў А. А. У прыватнасці, Анатоль Анатольевіч адзначыў вялікі аб’ём работы, праведзенай педагогамі ў сувязі з асаблівасцямі эпідэміялагічнай сітуацыі:

— Вамі былі аператыўна прыняты ўсе неабходныя дадатковыя меры па забеспячэнні комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне распаўсю-джання інфекцыі. Вы стварылі ўмовы і для тых, хто вучыўся ў звычайным рэжыме, і для тых, хто не наведваў установы адукацыі. Дзякуй усім, хто рыхтаваў для дзяцей відэа-ўрокі, не сеяў паніку сярод бацькоў і навучэнцаў, а прафесійна і сумленна выконваў свой доўг.

У новым навучальным годзе, паводле слоў Анатоля Анатольевіча, неабходна рашаць задачы павышэнння якасці адукацыі, развіцця кадравага патэнцыялу, умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы, стварэння ўмоў для актыўнага правядзення падлеткамі вольнага часу і для іх прафесійнай арыентацыі.

На сённяшні дзень, паведаміў начальнік аддзела па адукацыі, у раёне функ-цыянуюць 16 устаноў да-школьнай адукацыі, 6 сярэдніх і 5 базавых школ. Дзейнічаюць агракласы, арганізавана профільная работа па розных прадметах у адпаведнасці з пажаданнямі навучэнцаў і іх бацькоў. На 3-й ступені агульнай сярэдняй адукацыі ўведзена прафесійная падрыхтоўка на базе СШ №1 і №2 дзяўчынак па прафесіі швачка і хлопчыкаў па прафесіі сталяр. У мінулым навучальным годзе быў першы выпуск — 17 навучэнцаў здалі кваліфікацыйны экзамен і атрымалі пасведчанні па сваіх спецыяльнасцях, і сёлета адпаведная работа будзе працягнута.

Канферэнцыя прайшла ў інтэрактыўнай форме: прысутныя не толькі прымалі віншаванні і выслухоўвалі рэкамендацыі наконт будучага навучальнага года, але і дзяліліся сваімі меркаваннямі, вопытам па розных напрамках дзейнасці (выкарыстанне інтэрнэту, прафарыентацыя, патрыятычнае выхаванне і інш.).

Прыемным пунктам праграмы стала ўручэнне ўзнагарод: ганаровымі граматамі былі адзначаны дзясяткі педагагічных работні-каў раёна. Не абышлося і без мастацкай часткі: ад-крыла канферэнцыю гумарыстычная сцэнка ў выкананні дзяцей, парадаваў удзельнікаў харэаграфічны калектыў Раённага цэнтра дзяцей і моладзі, а вядучыя Аляксандр Чурылаў і Ірына Фёдарава выступілі з песняй.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене