У школах Талачынскага раёна празвінелі першыя званкі

2 сентября 2020 17:18

Галоўнай падзеяй учарашняга дня, безумоўна, сталі першавераснёўскія лінейкі. Расстанне са школай сёлета для многіх дзяцей зацягнулася, таму што некаторыя вясною вырашылі паспрабаваць дыстанцыйнае навучанне — і тым больш радаснаю атрымалася цяпер доўгачаканая сустрэча.

Нягледзячы на эпідэміялагічныя цяжкасці, з якімі сутыкнулася сістэма адукацыі напрыканцы мінулага навучальнага года, Славенская сярэдняя школа паспяхова выканала ўскладзеныя на яе функцыі і дала дзецям добрыя веды. Як вынік — тры залатыя медалісты, і кожны з іх паступіў у тую вну, у якую збіраўся.

Павіншаваць педагагічны і вучнёўскі калектыў гэтай установы з Днём ведаў прыйшлі шматлікія ганаровыя госці: старшыня раённага выканаўчага камітэта Лындзін А. М., старшыня Слаўнаўскага сельвыканкама Снапкова В. І., начальнік аддзела па адукацыі Белагураў А. А., начальнік РАУС Хаўратовіч М. С., дырэктары сельгаспрадпрыемстваў Салаўёў П. А. (ААТ «Талачынскі райаграсэрвіс»), Масько В. М. (філіял «Нарцызава» ЗАТ «Віцебскаграпрадукт»), Баравец І. Р. (ААТ «Слаўнае»), намеснік начальніка РАНС Ключанок П. А. Завіталі яны не толькі з добрымі словамі і мудрымі наказамі, а і з цудоўнымі падарункамі — у выніку матэрыяльная база школы папоўнілася новым прафесійным трымерам, ноўтбукам, шурупавёртам і іншымі патрэбнымі ў што-дзённым жыцці прыладамі.

Звяртаючыся да прысутных з віншаваннямі, кіраўнік райвыканкама, між іншым, заўважыў, што адукацыя — гэта падмурак, на якім трымаецца сённяшні і будучы дабрабыт грамадства, таму дарослыя робяць усё дзеля таго, каб дзеці паспяхова вучыліся, развівалі свае здольнасці і таленты.

— Краіне патрабуюцца кваліфікаваныя спецыялісты, здольныя думаць творча і рашаць складаныя задачы, — адзначыў Алег Міхайлавіч, віншуючы вучняў. — Жадаю вам настойліва авалодваць асновамі навук, набываць неабходныя ў сённяшнім і будучым жыцці веды і ўменні.

Віншуючы дзяцей з пачаткам новага навучальнага года, кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў запрашалі іх пасля заканчэння школы ў агра-прамысловую сферу, тлумачылі ім важнасць гэтага сектара эканомікі і абяцалі добрыя ўмовы працы.

Навучэнцы Славенскай СШ дэманструюць не толькі добрыя вынікі вучэбнай дзейнасці, а яшчэ і з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі грамадскага жыцця, пазаўрочнай дзейнасці. Падчас лінейкі трое адзінаццацікласнікаў узнагароджаны ганаровымі граматамі за паспяховую працу летам у будаўнічай брыгадзе па рамонце школы. Гэта Ангеліна Беражная, Мілана Плавінская і Павел Богдан. Адзначаны падзякамі іх бацькі і нязменны на працягу многіх гадоў кіраўнік будбрыгады — сацыяльны педагог Пасюціна А. К.

Сёлета школа папоўнілася 17 першакласнікамі. Павядзе іх у свет ведаў і адкрыццяў настаўніца пачатковых класаў Пажарыцкая Г. М. Яе калега Пількевіч К. Э. падчас лінейкі адзначана ганаровай граматай за шматгадовую добрасумленную працу.

І цяпер наперадзе ў гэтай навучальнай установы, як і ва ўсіх іншых школ раёна, чарговы сур’ёзны, але цікавы і захапляльны шлях — новы навучальны год.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене