Другое места на абласным конкурсе заняла работа вучаніцы Забалацкай школы

5 октября 2020 23:43

Спакон вякоў кожная сям’я мела свае звычаі, традыцыі, святы, абярэгі. Менавіта гэтай тэматыцы была прысвечана даследчая работа «Лялькі» вучаніцы 7 класа Забалацкай сярэдняй школы Аліны Зеваковай.

З самастойна зробленай лялькай-абярэгам «Шчаслівіца» Аліна прыняла ўдзел у раённым конкурсе, а затым і абласным «Скарбы маёй сям’і» ў намінацыі «Ад прадзедаў спакон вякоў…». Сваю работу дзяўчынка абараняла на абласной онлайн канферэнцыі, дзе ёй было прысуджана другое месца. У далейшым гэта работа прыме ўдзел у рэспубліканскім этапе конкурсу.

– Я вельмі ўдзячна сваёй сям’і, дзе мне пашчасціла нарадзіцца, у якой мае бацькі, Святлана Уладзіміраўна і Міхаіл Леанідавіч, выхоўваюць і любяць нас з братамі Мікітам і Міхаілам, – гаворыць дзяўчынка. – Вельмі задаволена і сваёй работай. Лялькі з тканіны – тое самабытнае, што мы маем ад нашых продкаў. Наша задача – не згубіць гэта. У абрадавай ляльцы закадзіравана жыццёва важная інфармацыя, а ключом да гэтага «кода» служаць агульначалавечыя каштоўнасці: працяг роду, здароўе, каханне, праца, жыццё… Нашы продкі верылі ў тое, што лялька «Шчаслівіца» – маленькая лялечка-прыгажунька – дапамагала чалавеку заўсёды заставацца шчаслівым. Яна была побач са сваім гаспадаром і ў дарозе, і дома. Вось і мая лялечка мне дапамагла.

Юлія КАПРАНАВА.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене