«Квітней, Беларусь!»

6 октября 2020 0:18

Пад такой назвай у Коханаве адбыўся тэматычны канцэрт, прысвечаны нашай краіне.

Народны тэатр гульні «Балаболы» адкрыў яго ўрыўкам з сюжэтнай аўтарскай праграмы «Вытокі бацькоўскай зямлі», у аснову якой лягла гісторыя маёй роднай вёскі Кувечына, у якой, на жаль, ужо няма ніводнага жыхара. Калісьці мой дзядуля аздобіў там крынічку з надзеяй, што вадзіцай будуць карыстацца ўнукі і праўнукі тых, хто там жыў і працаваў. Гэтая праграма была паказана ў 2019 годзе на «Славянскім базары ў Віцебску». Вось і падчас леташняга выступлення было відаць усхваляванне гледачоў ад успамінаў пра родны кожнаму куточак зямлі.

Фільм з серыі «Зямля беларуская» пра Талачыншчыну таксама ўзрушыў пачуцці людзей, асабліва школьнікаў. Увогуле ўсё паказанае са сцэны Дома культуры было прасякнута любоўю да Беларусі. Гучалі песні, вершы на беларускай мове. Акрамя ўдзельнікаў гурткоў, якія працуюць пры Доме культуры, сольных спеваў для дарослых «Сола» і для дзяцей «Ноткі», тэатра мініяцюр «Юмарына», вакальных кале-ктываў «Карусель» і «Каліна», прынялі ўдзел народны ансамбль песні і музыкі «Александрына», інструментальная група пад кіраўніцтвам Мікалая Вараб’ёва з Коханаўскай дзіцячай школы мастацтваў.

Члены гуртка дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Фантазія» прадставілі вырабы з саломкі. Супрацоўнікі Коханаўскай бібліятэкі на выстаўцы падабралі цікавыя кнігі пра мінулае і цяперашні час Беларусі, нашага раёна.

Алена БУГАЁВА,
загадчыца Коханаўскага гарпасялковага Дома культуры.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 1.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: -1 (from 1 vote)
«Квітней, Беларусь!», 1.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене