Сельгасвытворцы не толькі вырабілі, а яшчэ і па-мастацку прэзентавалі сваю прадукцыю

6 октября 2020 16:27

Работнікі райаграсэрвісу Вікторыя Машковіч, Іна Будная, Міхаіл Шуст, Дзіяна Снапкова, Кацярына Міндубаева.

Нягледзячы на тое, што багаты асартымент сельгаспрадукцыі можна на працягу ўсяго года без праблем набыць у шматлікіх універсальных крамах, спецыялізаваных гандлёвых кропках і на рынках, многія з нас прытрымліваюцца старой традыцыі і выдзяляюць на закупку агародніны, зерня, саджанцаў, мяса асобны дзень. Для такіх аматараў сумясціць прыемнае з карысным — папоўніць запасы на зіму і заадно прагуляцца ў людным месцы пад гукі мастацкай самадзейнасці — у мінулыя выхадныя ў Талачыне і Коханаве прайшлі кірмашы.

У суботу ў райцэнтры частку вуліцы Леніна і канцэртную пляцоўку насупраць райвыканкама запоўнілі імправізаваныя гандлёвыя кропкі суб’ектаў розных формаў уласнасці, розных маштабаў і з розных рэгіёнаў краіны — ад буйных сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў да прадпрымальнікаў і рамеснікаў. Уладальнікі падсобных гаспадарак і дачнікі набывалі зерне для жывёлы і саджанцы, хатнія гаспадыні — садавіну і агародніну, свежае мяса, прыправы, гарбату, кандытарскія вырабы. Была прадстаўлена таксама сувенірная прадукцыя, адзенне і абутак. Пра мастацкую частку мерапрыемства паклапаціліся работнікі культуры, калектывы самадзейнасці і нават некаторыя сельгаспрадпрыемствы.

Напрыклад, УП «Талачынскі Элеватар-Агра», УП «Рыдамльскі», ААТ «Талачынскі райаграсэрвіс» вельмі творча падышлі да афармлення сваіх гандлёвых кропак, за што былі адзначаны падарункамі. Уручаючы іх на сцэне канцэртнай пляцоўкі, намеснік старшыні райвыканкама Альхімовіч В. А. асабліва адзначыў творчы падыход да ўдзелу ў кірмашы ААТ «Талачынскі райаграсэрвіс»: яго прадстаўнікі былі апрануты ў нацыянальныя касцюмы, заклікалі пакупнікоў, забаўлялі танцамі і нават прапаноўвалі пачаставацца блінамі.

Не менш маштабнае і вясёлае мерапрыемства адбылося назаўтра ў Коханаве. У прыватнасці, як паведаміў старшыня сельвыканкама Барышаў М. Я., сваю прадукцыю прапанавалі жыхарам і гасцям гарпасёлка ўсе сельгаспрадпрыемствы, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Савета, а таксама суб’екты гаспадарання розных арганізацыйных формаў (фермеры, мясакамбінат, хлебазавод і інш.) з Брэстчыны і Магілёўшчыны, Аршанскага і Лепельскага раёнаў Віцебшчыны. Тут, як і ў Талачыне, таксама можна было набыць шырокі асартымент харчовых і прамысловых тавараў, саджанцы, зерне (усё нават не раскупілі), сувеніры і прылады побыту (рамесніцкія вырабы). Мастацкае суправаджэнне забяспечыў Коханаўскі гарпасялковы Дом культуры.

Надвор’е паспрыяла абодвум кірмашам, хаця ў Талачыне на працягу некалькіх хвілін людзей папалохаў лёгкі дожджык.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене