Талачынскае аўтапрадпрыемства — важны і незаменны суб’ект у забеспячэнні жыццядзейнасці раёна

25 октября 2020 19:42

Нягледзячы на шырокую распаўсюджанасць сярод насельніцтва асабістых аўтамабіляў і прысутнасць на рынку пасажыраперавозак немалой колькасці таксістаў, без грамадскага транспарту паўнацэнная жыццядзейнасць нашага раёна была б, хутчэй за ўсё, немагчымаю. Пра гэта сведчыць запатрабаванасць гарадскіх і прыгарадных аўтобусаў (хаця напаўняльнасць іх не заўсёды вялікая, і ў цэлым гэты напрамак дзейнасці не прыбытковы).

— Раніцай аўтобусы на аболецкім, валосаўскім, коханаўскім напрамках ідуць поўныя, — распавядае галоўны інжынер філіяла «Аўтатранспартнае прадпрыемства №11» ААТ «Віцебскаблаўтатранс» Юрый Дзядзечкін. — Камусьці трэба на працу, камусьці ў бальніцу, так што без нашых рэгулярных рэйсаў насельніцтву не абысціся. А вось, напрыклад, у Сурнаўцы жыве адзін чалавек і летам прыязджаюць дачнікі, таму, каб не ганяць пусты аўтобус, пускаем легкавы службовы аўтамабіль, або мікрааўтобус (людзі тэлефануюць дыспетчару і паведамляюць, колькі чалавек маюць патрэбу ў паездцы). Зразумела, кошт пры гэтым не змяняецца, пасажыры аплачваюць аўтобусны білет, хоць едуць, як на таксі.

На першым месцы — інтарэсы насельніцтва

Аўтатранспартнае прадпрыемства ажыццяўляе перавозку пасажыраў па двух гарадскіх, 22 прыгарадных і адным міжгароднім (Талачын — Віцебск) маршруце. На балансе знаходзяцца 13 аўтобусаў. З іх 6 поўнасцю замартызаваныя (адслужылі тэрмін эксплуатацыі), прычым 1 ужо спісаны (у бліжэйшы час будзе разбірацца). Пададзена заяўка ў аблаўтатранс на атрыманне аднаго новага (было спадзяванне, што ён папоўніць парк сёлета, але пакуль што справа адкладваецца на наступны год).

У адпаведнасці з сацыяльнымі стандартамі такому гораду, як Талачын, дастаткова аднаго маршруту, і на розных узроўнях перыядычна пачыналася гаворка пра тое, каб аб’яднаць два цяперашніх, але кіраў-ніцтва АТП-11 заўсёды адстойвала інтарэсы насельніцтва:

— Спецыфіка нашага горада такая, што ахапіць адным маршрутам усе напрамкі немагчыма, ва ўсялякім разе пакуль што эфектыўнай схемы ніхто не распрацаваў, — тлумачыць Юрый Васільевіч. — Як ні круці, а ў пікавыя гадзіны (калі людзям трэба масава дабірацца на працу або дахаты) своечасова развезці пасажыраў ва ўсе канцы (чыгуначная станцыя, Райцы, Зарэчча) не паспееш. На шчасце, кіраўніцтва раёна разумее сітуацыю і ідзе нам насустрач, падтрымлівае нашу пазіцыю, так што калі хто-небудзь з нашых кліентаў хвалюецца на гэты конт, то магу запэўніць: аб’яднанне маршрутаў у бліжэйшы час не плануецца, толькі падкарэкціруем расклад, бо ёсць выпадкі праходжання па маршруце амаль пустога аўтобуса.

Заўсёды клапацілася прадпрыемства і пра інтарэсы сельскага насельніцтва. Калі, напрыклад, здаралася раптоўная паломка прыгараднага аўтобуса і на хаду не было падменнага, то маршрут закрывалі гарадскім, бо ў межах Талачына ўсё ж прасцей дабрацца да месца прызначэння. Дарэчы, у абслугоўванні сельскага насельніцтва сацыяльны стандарт таксама перавыконваецца: пры тыднёвай норме ад 28 рэйсаў АТП-11 робіць іх 37.

Прыбытковы, але даволі праблемны напрамак

У адрозненне ад пасажыраперавозак, аказанне паслуг па перавозцы грузаў — самаакупальны напрамак дзейнасці. Сёлета за 9 месяцаў перавезена 223,4 тыс. тон грузаў (130,3 % да аналагічнага перыяду мінулага года), выручка склала 736546 рублёў (118,3 % да аналагічнага мінулагодняга перыяду).

Грузавы парк прадпрыемства складаецца з 17 МАЗаў розных мадыфікацый (12 самазвалаў грузападымальнасцю 12 тон, 4 аўтамабілі з 36-тоннымі прычэпамі і 1 з 20-тонным паўпрычэпам).

— Гэтая сфера вельмі канкурэнтная, — тлумачыць Юрый Васільевіч, — асабліва з улікам таго, што ў суседніх з намі раёнах хапае іншых аўтапрадпрыемстваў. Таму над пошукам заказаў неабходна працаваць пастаянна і па ўсёй краіне, бо іншыя грузаперавозчыкі таксама не спяць у шапку. Да таго ж цяпер з-за сітуацыі з каронавірусам парушаны міжнародныя эканамічныя сувязі, а таму і ў Беларусі, хочаш не хочаш, патрэба ў грузаперавозках знізілася. У цяперашні час 4 нашы машыны (новыя МАЗы, узятыя ў лізінг у мінулым і гэтым годзе) працуюць на здабычы шчэбеню ў Мікашэві-чах, спрабуем атрымаць аб’ёмы работ на будаўніцтве магілёўскай аб’язной дарогі. Як і ў мінулыя гады, сёлета чарговы раз плённа папрацавалі на ўборцы бульбы Талачынскага кансервавага завода, удзельні-чалі таксама і ў адвозцы зерня на жніве.

А вось з сельгаспрадпрыемствамі ў АТП-11 заўсёды ўзнікае адна і тая ж праблема — гаспадаркі не могуць своечасова разлічыцца. Даводзіцца шукаць розныя схемы аплаты (напрыклад, браць зерне і самім яго рэалізоўваць).

Паслугі для прадпрыемстваў і прыватных асоб

Вялікім попытам сельгаспрадпрыемстваў карыстаюцца паслугі пагрузчыка «Амкадор», якіх на аўтапрадпрыемстве два. Запатрабаваным з боку многіх прадпрыемстваў з’яўляецца шынамантаж грузавых аўтамабіляў. Дыягнастычная станцыя праводзіць тэхнічны агляд транспартных сродкаў юрыдычных і фізічных асоб (праўда, паток прыватных аўтаўладальнікаў апошнім часам скараціўся: людзі, відаць, ідуць на рызыку і не праходзяць тэхагляд, чакаючы змен у заканадаўстве адносна дарожнага збору).

Пацвярджэнне прафесіяналізму — поспехі і ўзнагароды

Сёння калектыў АТП-11 — гэта 65 чалавек, кожны з якіх адчувае сябе на сваім месцы і з дня ў дзень пацвярджае гэта справаю. Штогод работнікі атрымліваюць узнагароды і ганаровыя званні рознага ўзроўню. Так, на раённую Дошку гонару па выніках працы за 2019 год занесены слесар Уладзімір Савік, чалавекам года Віцеб-шчыны стаў у 2018 вадзіцель аўтобуса Уладзімір Фядзюк, а яго калега Алег Піліпчук, уладальнік нагруднага знака «Ганаровы транспартнік», занесены на раённую Дошку гонару па выніках працы за 2018 год. Таксама 2 гады таму Уладзімір і Алег адзначаны граматамі абласной ДАІ за шматгадовую працу без ДТЗ і парушэнняў транспартнай дысцыпліны. Многія заахвочваюцца граматамі ўнутры свайго прадпрыемства і аблаўтатранса.

Некаторыя людзі прысвяцілі АТП-11 па некалькі дзясяткаў гадоў сваёй працоўнай біяграфіі. Напрыклад, слесар Леанід Крывецкі працуе тут з 1976 года, вадзіцель аўтобуса Віктар Ігнатовіч — з 1987-га, вадзіцель грузавога аўтамабіля Юрый Шчукін — з 1990-га.

Свае рады дружны і прафесійны калектыў гатовы папоўніць: у цяперашні час на прадпрыемстве знойдзецца праца вадзіцелям катэгорыі D (для перавозкі пасажыраў) і токару.

— Усе вытворчыя патрэбы нашы шафёры закрываюць, але дасягаецца гэта часам за кошт ахвяравання ўласнымі інтарэсамі: людзі працуюць ад рання да позняга вечара і не заўсёды могуць дазволіць сабе выхадны, таму мы будзем рады дадатковым вадзіцелям аўтобуса, — тлумачыць Юрый Васільевіч. — Што да токара, то ён атрымае ў сваё распараджэнне выдатны станок з лічбавым кіраваннем і магчымасць удасканалення свайго майстэрства, узбагачэння вопыту, таму што патрэба ў вырабе і апрацоўцы самых разнастайных дэталей у нас ёсць пастаянна (пакуль што адпаведныя работы нам выконвае па дагаворы іншае прадпрыемства). Так што запрашаю да нас усіх, хто мае жаданне працаваць і валодае адпаведнымі навыкамі, адукацыяй, а таксама, карыстаючыся выпадкам, віншую ўсіх калег з надыходзячым святам. Мы з вамі робім, здаецца, звычайную, незаўважную, нічым не адметную работу, але значэнне яе для грамадства цяжка пераацаніць. Часам нам бывае і няпроста, але ўсе мы любім сваю працу і, напэўна, не ўяўляем без яе жыцця, а таму пры любых умовах выконваем усе пастаўленыя перад намі задачы і такім чынам сумленна робім свой уклад у забеспячэнне жыццядзейнасці раёна. Жадаю ўсім дабрабыту, добрага настрою і заўсёды ўдачы ў дарозе.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене