«Друцк-Агра» павышае надоі, удасканальваючы сістэму кармлення і работу зоаветслужбы

15 ноября 2020 20:58

Сёлета за 10 месяцаў ААТ «Друцк-Агра» прадэманстравала заўважны прагрэс у вытворчасці малака і павелічэнні пагалоўя, забяспечыўшы рост па некалькіх паказчыках у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Некаторымі сакрэтамі поспехаў з намі падзяліўся кіраўнік прадпрыемства Аляксандр Сідаровіч (на здымку), які ўзначальвае гаспадарку трэці год.

Клопаты пра рацыён сябе апраўдваюць

— Немалаважным фактарам стала спрыяльная вясна, — паведаміў Аляксандр Леанідавіч. — Паступовая і мяккая, без рэзкіх змен надвор’я, яна абумовіла раўнамерны рост траў і дазволі-ла рана выгнаць статак у поле. Акрамя таго, мы правялі раннюю падкормку пашаў, а надалей свое-часова баранавалі і падкошвалі іх, не дапускаючы перарастання. Таксама павялічылі плошчы шматкампанентных пашаў, засеяных сумессю з 7 траў. Дзякуючы ўсім гэтым мерапрыемствам жывёла была забяспечана здаровым (багатым і разнастайным) рацыёнам. А навацельныя і высака-ўдойныя каровы атрымліваюць яшчэ і спецыяльны камбікорм з павышаным утрыманнем бялку і збалансаваным наборам усіх неабходных кампанентаў.

Як вынік — за 10 месяцаў атрыманы валавы надой у аб’ёме 18376 цэнтнераў, рост у параў-нанні з мінулым годам — 111% (на столькі ж працэнтаў вырас і аб’ём рэалізацыі малака). Сярэдні надой на карову — 3218 кілаграмаў (рост 109%).

Рэпрадукцыйны патэнцыял выкарыстоўваецца максімальна

Па стане на 1 лістапада ў гаспадарцы налічваецца 1339 галоў буйнарагатай жывёлы, з іх 571 — дойны статак. У параў-нанні з аналагічным перыядам мінулага года пагалоўе ў цэлым за 10 месяцаў павялічылася на 58 адзінак. У першым паўгоддзі наступнага года чакаецца прырост яшчэ на 109 галоў.

— Мы нарыхтавалі больш, чым у мінулым годзе, кармоў, і асемянілі большую колькасць цялушак, — тлумачыць Аляксандр Леанідавіч. — У рабоце, накіраванай на павелічэнне статка, выкарыстоўваем ультрагукавую дыягностыку, якая дазваляе своечасова выявіць паталогіі або адсутнасць цельнасці і аператыўна прыняць меры. Калі, напрыклад, у каровы не адбылося апладнення, можна прызначыць ёй курс гарманальных ін’екцый і пасля правесці чарговае асемяненне. Такім чынам скарачаецца сэрвіс-перыяд (адрэзак часу паміж ацёлам і наступным апладненнем), а значыць, рэпрадукцыйны патэнцыял жывёлы выкарыстоўваецца максімальна.

Поспех — вынік працы ўсяго калектыву

— Усе працэсы ў функцыянаванні сельгаспрадпрыемства ўзае-мазвязаныя, таму дасягненне станоўчых вынікаў было б немагчымым без аднолькава сумленнай і стараннай працы ўсіх членаў калектыву, усіх яго службаў: агранамічнай, зоаветэрынарнай, эканамічнай, інжынернай, — адзначае кіраўнік. — Я віншую ўсіх нашых работнікаў з прафесійным святам, дзякую за мэтана-кіраванасць, узаемападтрымку і вернасць лепшым традыцыям папярэдніх пакаленняў працаўнікоў. Няхай на далейшым шляху да ўмацавання свайго дабрабыту нам заўсёды спадарожнічае поспех.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Ноябрь 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене