Работнікі сельскай гаспадаркі Талачынскага раёна ўзнагароджаны за чарговыя дасягненні

17 ноября 2020 15:49

Алег Лындзін (злева) узнагароджвае Аляксея Самсонава.

У канцы мінулага — пачатку гэтага тыдня кіраўнікі і работнікі сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў раёна прымалі віншаванні з прафесійным святам. Правесці мерапрыемства ў звыклай форме маштабнай раённай урачыстасці не ўдалося з-за абмежавальных мер эпідэміялагічнага характару, таму ўшаноўванне перадавікоў прайшло ў некалькі этапаў: у суботу, 14 лістапада, у райвыканкаме падведзены вынікі сельскагаспадарчага года і названы прадпрыемствы-пераможцы ў розных намінацыях, а на працягу бліжэйшых дзён адбылося ўручэнне ўзнагарод працаўнікам з выездам у гаспадаркі.

— Талачынскі раён заўсёды дабіваўся важкіх вынікаў і шмат у чым быў прыкладам для іншых рэгіёнаў, — паведаміў старшыня райвыканкама Алег Лындзін, звяртаючыся да кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў. — Нездарма за апошні час у нас адбыліся такія маштабныя падзеі, як візіт Кіраўніка дзяржавы і абласны семінар па пытаннях павышэння эфектыўнасці вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі.

Сёлетні сельскагаспадарчы год, паводле слоў Алега Міхайлавіча, не стаў выключэннем — па розных напрамках зноў дасягнуты рост: на 17000 тон павялічыўся намалот збожжа, вырасла ўраджайнасць (сабрана па 32 цэнтнеры з гектара, што на 6 цэнтнераў больш у параўнанні з мінулым годам), пераўзыдзены сярэднеабласны ўзровень па ўраджайнасці рапсу, падчас наведвання раёна Прэзідэнт краіны ацаніў Талачынскі кансервавы як лепшы ў рэспубліцы па вытворчасці бульбы. За 9 месяцаў амаль на 500 кілаграмаў павялічаны надой на адну карову ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, і гэты паказчык, на думку кіраўніка раёна, будзе толькі расці.
У сувязі з прафесійным святам працоўныя заслугі работнікаў АПК Талачыншчыны сёлета адзначаны граматамі, падзякамі і дыпломамі раённага і абласнога ўзроўняў.

За шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі Ганаровай граматай камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджаны начальнік Талачынскай райветстанцыі Уладзімір Алейнікаў. Падзяка старшыні камітэта аб’яўлена намесніку начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Талачынскага райвыканкама Аксане Красоўскай.

Ганаровымі граматамі Талачынскага раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу і значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны адзначаны дырэктар Талачынскай племстанцыі Рыгор Анісенка, намеснік начальніка райсельгасхарча Мікалай Салтанаў, галоўны дзяржаўны інспектар па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання райсельгасхарча Аляксей Талкачоў.

За лепшыя вынікі ў вытворчасці збожжа першае месца з уручэннем Дыплома райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК і грашовай прэміі прысу-джана калектыву Талачынскага кансервавага завода (дырэктар Анатоль Анюхоўскі). Другое месца ў гэтай намінацыі заняло УП «Рыдамльскі» (дырэктар Вадзім Іваноў), трэцяе — філіял «Надзёжына» УП «Талачынскі Элеватар-Агра» (дырэктар філіяла Аляксей Самсонаў).
Сярод лідараў у вытворчасці масланасення рапсу на першым месцы — ААТ «Друцк-Агра» (дырэктар Аляксандр Сідаровіч), на другім — Талачынскі кансервавы завод, на трэцім — філіял «Надзёжына».

Пераможцам у вытворчасці травяных кармоў прызнана ААТ «Талачынскі райаграсэрвіс» (дырэктар Пётр Салаўёў), на другім месцы — ААТ «Друцк-Агра», на трэцім — ААТ «Абольцы» (дырэктар Міхаіл Кірык) і УП «Рыдамльскі».

Першае месца ў вытворчасці малака заняў філіял «Надзёжына», другое — ААТ «Друцк-Агра», трэцяе — ААТ «Коханава-Агра» (дырэктар Аляксандр Мацкевіч).

За поспехі ў вырошчванні маладняку буйнарагатай жывёлы адзначаны два прадпрыемствы: на першым месцы — філіял «Надзёжына», на другім — ААТ «Коханава-Агра».

Паводле комплексу паказчыкаў, дасягнутых прадпрыемствамі, узнагароджаны іх кіраўнікі: першае месца прысуджана дырэктару ААТ «Друцк-Агра» Аляксандру Сідаровічу і дырэктару філіяла «Надзёжына» Аляксею Самсонаву, другое — дырэктарам ААТ «Коханава-Агра» Аляксандру Мацкевічу, УП «Рыдамльскі» Вадзіму Іванову, ААТ «Абольцы» Міхаілу Кірыку, ААТ «Талачынскі райаграсэрвіс» Пятру Салаўёву, Талачынскага кансервавага завода Анатолю Анюхоўскаму, УП «Талачынскі Элеватар-Агра» Аляксандру Пашурыну, УП «Талачынскія сыры» Пятру Арабчыку. На трэцім месцы — кіраўнікі ААТ «Камсамольская праўда» Андрэй Лісаў, ААТ «Жукнева» Уладзімір Волкаў, ААТ «Зорны-Агра» Галіна Котава, ААТ «Слаўнае» Ілья Баравец і УП «Племзавод «Рэканструктар» Мікалай Бурылаў.

Старшыня райвыканкама, а разам з ім старшыня раённага Савета дэпутатаў Георгій Мурашка і начальнік райсельгасхарча Мікалай Сцежкін павіншавалі работнікаў сельскай гаспадаркі з прафесійным святам, падзякавалі ім за працу і пажадалі моцнага здароўя, добрых вытворчых вынікаў, асабістага дабрабыту, ладу ў сям’і.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Ноябрь 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене