Каб кніга была разам з намі

28 ноября 2020 18:51

Сёння наш горад не ўяўляецца ўжо без адметнага ў сваім архітэктурным вырашэнні будынка раённай бібліятэкі. З першых крокаў уваходу ў яе прыпыняюць цябе з густам аформленыя куткі, інфармацыйныя стэнды, якія распавядаюць пра час мінулы – 95 год з дня нараджэння бібліятэкі ў мястэчку Талачын – і час сённяшні. Усё ў гэтым расповедзе блізкае і знаёмае, даносячае подых розных перыядаў жыцця і працы пісьменнікаў і паэтаў Талачыншчыны і тых, хто набліжаў слова творцаў да чытача.

Ён тут заўжды чаканы, як і ў кожнай з 17 бібліятэк раёна. Іх агульны кніжны фонд налічвае амаль 147 тысяч экзэмпляраў. Ёсць так званыя агучаныя кнігі — для тых, у каго зрок не дазваляе прачытаць кніжныя радкі. Такіх экзэмпляраў кніг, запісаных на дыскі, 438.

Не адлучаныя ад кнігі і сельскія жыхары. Іх абслугоўвае бібліобус. Летась мабільны бібліятэкар на калёсах на 17 маршрутах абслугоўваў 18 населеных пунктаў. Сёлета дадалося 3 маршруты, 12 населеных пунктаў. У сістэме бібліятэчных устаноў працуюць 54 работнікі, 36 з іх непасрэдна бібліятэкары. 63,3 працэнта бібліятэкараў маюць спецыяльную адукацыю.

Здаецца, нікога ўжо не здзівіць самымі сучаснымі крыніцамі ведаў ці інфармацыі. А вось кніга, якую бярэш у рукі, не перастае хваляваць. Гэта своеасаблі-вая машына часу. Яна можа перанесці цябе ў самую далёкую мінуўшчыну, у розныя землі і краіны, а можа прыадчыніць дзверы і ў неабсяжную будучыню.

Заклапочана, сур’ёзна і вельмі творча ставяцца да сваёй працы рупліўцы на бібліятэчнай ніве. Праз любоў да кнігі свой шлях у прафесію выбрала і цяперашні кіраўнік бібліятэчнай сістэмы ў раёне Таццяна Мікалаеўна Свіркоў-ская. Шчыра адкрылася, што ўсё, чым даводзіцца займацца, ёй даспадобы. Лёс сапраўды вядзе яе са шчасцем і ўдачай па жыцці, як бы падказваючы: ідзі туды і рабі тое, што прыносіць задавальненне. З яго лагоднасці паступіла ў бібліятэчны тэхнікум. Як выдатні-ца вучобы трапіла ў спецыяльную групу пры тэхнікуме, дзе на працягу аднаго года прадаўжала навучанне. Па яго завяршэнні была залічана адразу на трэці курс стацыянара інстытута культуры. Як заўважае ў добры жарт Таццяна Мікалаеўна, на бібліятэкара вучылася сем год. Скончыла, пераходзячы з адной ступені на другую, тры навучальныя ўстановы. Ды справа не ў іх і не ў дыпломах, але склалася ўрэшце рэшт добра. Атрымала веды, якія так патрэбныя ў сучасных умовах працы ў кіраванні разгалінаваным калектывам. Спатрэбіліся яны, калі ў 1999 годзе прыйшла рабіць у чытальную залу раённай бібліятэкі. Акрамя падбору патрэбных кніг для школьнікаў і студэнтаў, праводзіла чытацкія канферэнцыі, віктарыны, сустрэчы з цікавымі суразмоўнікамі, па рознай тэматыцы — завочныя падарожжы з дзецьмі і падлеткамі, конкурсы на лепшага чытача. Работа вялася сумесна з калегамі, за плячыма якіх разам з ведамі быў і вопыт узаемін з людзьмі ў родным гора-дзе. Асабліва ён спатрэбіў-ся, калі на заслужаны адпачынак папрасілася Раіна Яфімаўна Гіро і ў лютым 2007 года было прапанавана бібліятэчную сістэму ў раёне ўзначаліць ёй. Раіна Яфімаўна засталася ў калектыве, заўжды была магчымасць звярнуцца да яе за парадай, падзяліцца думкамі і планамі.

Калектыўны прынцып ў падыходах да працы, розных спраў Таццяна Мікалаеўна захоўвае і на цяперашнім адказным участку дзейнасці. Спрацоўваюць, прыцягваючы ўвагу чытачоў і, наогул, жыхароў горада, гасцей разнастайныя выставы, вітрыны, банеры. Створаныя ўмовы для разгляду і абмеркавання розных ідэй, прапаноў. А потым разам увасабляюць іх у справу з удзелам мастака раённай бібліятэкі Вольгі Віктараўны Шнырко. Кожная з кампазіцый у новым будынку бібліятэкі пакідае ў яе наведвальнікаў незабыўны ўспамін. Таму сюды, гавораць гараджане і вяскоўцы, заўжды прыемна заходзіць, атрымоўваючы асалоду ад сустрэчы з новым, пазнавальным для сябе. Шмат дарослых прыводзяць на экскурсію ў бібліятэку сваіх дзяцей, іншыя — унукаў. Другі год паспяхова, з прыцягненнем увагі да неардынарных знаходак людзей рознага ўзросту і прафесій, рэалізуецца праект «Бібліявокны». Вітрына вокнаў змяняецца штомесячна. І наступны ўжо крок — гэта зварот чытача да кнігі, устойлівы да яе інтарэс. Светлыя праменьчыкі гэтага інтарэсу да кнігі дорыць чытачу кніжкін аўтобус. Па заяўцы сельвыканкама, калі распрацоўваецца маршрут, ён даязджае да вёскі, дзе пражывае нават адзіны жыхар. Кожны робіць заяўку на сваю кнігу, і, як правіла, на месяц, да чарговага прыходу бібліобуса, бярэ ў адны рукі ў сярэднім пяць значных па аб’ёме кніг. Абслугоўваюцца бібліобусам на даны момант 202 чытачы. Творча ўзаемадзейнічаюць з бібліятэкамі сярэднія школы нумар адзін і нумар два нашага горада. Школьнікі і настаўнікі прыходзяць на мерапрыемствы ў бібліятэку, а бібліятэкары, у сваю чаргу, запрашаюцца на класныя гадзіны, пазакласныя мерапрыемствы ў навучальныя ўстановы. Тэматыка іх шырокая, падказваецца падзеямі культурнага, грамадска-палітычнага жыцця краіны, юбілейнымі датамі, злаба-дзённымі праблемамі і г.д.

Сваё прызнанае месца ў жыцці жаночай паловы гараджан займае дзеючы пры бібліятэцы клуб па інтарэсах «Тэрыторыя жанчын». І няма ў раёне мерапрыемства, звязанага з добраўпарадкаваннем, спортам, турызмам, з працай і адпачынкам, у якім не бралі б удзел бібліятэчныя работнікі.

Ёсць свае здабыткі ў аказанні платных паслуг насельніцтву. Распрацавана 41 іх разнавіднасць. Карыстаецца попытам камерцыйны бібліятэчны фонд, у тым ліку выдача кніг на дом з фонду чытальнай залы. Тут можна зрабіць копію і сканіраванне дакументаў, матэрыялаў, зрабіць самастойна камп’ютарны набор уласных матэрыялаў, ламініраванне. Тое, што паслугі запатрабаваныя, пацвяр-джае паказчык іх выканання. За 9 месяцаў бягучага года яны выйшлі на ўзровень 67,7 працэнта. 14 бібліятэк з 17 камп’ютарызаваныя. Дастаткова рознагаліновай літаратуры, у адсутнасць рэдкай з яе можна карыстацца міжбібліятэчным абанементам.

Словам, для чытача створаныя ўсе ўмовы для працы і адпачынку за цікавай кнігай. Але праблемы прыцягнення чытача да сістэмнага чытання, прапаганда кнігі па-ранейшаму застаецца ў планах работы як злабадзённая. Вырашаецца яна як на ўзроўні раёна, так і вобласці, рэспублікі. Адзін за адным рэалізуюцца з удзелам бібліятэчных работнікаў і чытачоў творчыя праекты, звязаныя з актуалізацыяй важных для грамадства падзей. Сваё непаўторнае месца ў ёй заняў ужо завершаны праект Коханаўскай гарпасялковай бібліятэкі «Помнікі распавядаюць» на матэрыяле дэталёвага апісання гісторыі стварэння помнікаў у сваёй мясцовасці. На аснове сабраных матэрыялаў створаны цікавы пазнавальны фільм.

Матывуе на далейшае развіццё бібліятэчнай сістэмы інавацыйны праект «На бібліятэчнай хвалі: рэсурсы, паслугі, фонды». У яго рэалізацыі вызначаны месца і роля кожнага з бібліятэчных работнікаў раёна.

Віктар БІРУКОЎ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Каб кніга была разам з намі, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Ноябрь 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене