Міжнародны Дзень роднай мовы — нагода для творчасці і паглыблення ведаў

21 февраля 2021 20:54

Гэтую дату прынята адзначаць не толькі строга ў адпаведнасці з календаром, непасрэдна 21 лютага, а і напярэдадні — шэрагам мерапрыемстваў, якія звычайна складваюцца ў цэлы Тыдзень роднай мовы.

Так, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі сёлета з 13 па 21 лютага праводзіць Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. У праграме значацца такія мерапрыемствы, як прэзентацыі друкаваных выданняў, сустрэчы з пісьменнікамі і мовазнаўцамі, прэс-канферэнцыя і інш. Не адступіў ад гэтага звычаю і Талачынскі раён — установы адукацыі і культуры падрыхтавалі для сваіх наведвальнікаў разнастайныя акцыі культурнага, забаўляльнага, асветніцкага, патрыятычнага характару.

Напрыклад, у школах на гэтым тыдні прайшоў першы (школьны) этап штогадовага раённага фестывалю «Паэтычны ветразь». Мерапрыемства арганізоўваецца ў форме конкурсу выканальніцкага і акцёрскага майстэрства і заўсёды прымяркоўваецца да Дня роднай мовы (сёлета раённы этап, як паведамілі ў раённым вучэбна-метадычным кабінеце, плануецца на сакавік).

Калектыў раённай бібліятэкі падрыхтаваў у чытальнай зале выставу «Слава кніжцы беларускай!», на якой прадстаўлены выданні, звязаныя з беларускім пісьменствам пачынаючы ад часоў Францыска Скарыны.

А 16 лютага бібліятэка запрасіла сямікласнікаў СШ №2 на турнір беларусазнаўцаў «Размаўляй, пішы, твары па-беларуску». Дзецям былі прапанаваны інтэлектуальныя і творчыя заданні, сярод якіх — звязаныя з этнаграфіяй, скорагаворкамі, прыказкамі і прымаўкамі і інш.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2021
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене