Першароднае, матчына слова — наш найвялікшы скарб

21 февраля 2021 20:01

Таццяна Пятроўна Пабяржына працуе ў Талачынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы загадчыцай аддзела абслугоўвання і інфармацыі. Яе энцыклапедычныя веды па розных пытаннях прыемна ўражваюць, хоць сама яна да асабістага шырокага кругагляду адносіцца з усёю ўласцівай ёй сціпласцю, нават крытычнасцю.

Ёсць на гэтае сваё тлумачэнне: сапраўдных у сябе здольнасцей ці талентаў чалавек не заўважае. Дык вось, Таццяна Пятроўна скончыла полі-тэхнічны тэхнікум, атрымала спецыяльнасць тэхнолага-радыётэхніка, рабі-ла па гэтай спецыяльнасці нейкі час на адным з вядучых прадпрыемстваў у Расіі, але жыхарам нашага горада, ды і раёна, яна вядома як бібліятэчны работнік, а па сваёй грамадскай дзейнасці — яшчэ і як старшыня райкама прафсаюза работнікаў культуры. Для працы на ніве бібліятэчнай асветы скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, аддзяленне бібліятэказнаўства і бібліяграфіі. Выпадковасці, калі прасачыць усё папярэдняе жыццё Таццяны Пабяржынай, у такім яго павароце няма.

Родам Таццяна Паўловіч (яе дзявочае прозвішча) з Браслаўшчыны, вёскі Данілава. На пачатку ўжо 60-х год гэта была маленькая, у дзясятак хат, вёсачка, размешчаная ўдалечыні ад бойкіх, праезных дарог, сярод падступаючага з усіх бакоў лесу. Таму да апошняга, пакуль жыла, захоўвала свае традыцыі, звычкі, адметнасці ў мове. Пражывалі ў Дані-лаве як палякі, так і беларусы, бо да 1939 года яна знаходзілася пад Польшчай, але ва ўжытку пераважавала беларуская са сваімі мясцовымі асаблівасцямі, гаворка. Гучала яна неяк спеўна, выразна, словы трапныя, квяцістыя западалі ў душу. Людзі яе не цураліся. Ну, няхай і трасянка, але ж свая, кожнаму блізкая і зразумелая. На ёй размаўлялі дзед і бабуля, бацька, які працаваў у калгасе кавалём. Усім сваім сэрцам успрыняла яе і маці, якая прыйшла ў Данілава ў замужжа з Магілёўшчыны, з пасёлка Парычы, што пад Бабруйскам. Вера Антонаўна прыехала ў гэтую заходнюю частку Віцебшчыны вучыць дзетак беларускай мове і літаратуры. Дарэчы, з даволі значным жыццёвым багажом, шмат перажыўшы і зведаўшы ў свае дваццаць з нямногім год. Пры зачыстцы партызан-скай зоны была схопленая акупантамі, было ёй толькі 17 год, усю вайну адпрацавала на абутковай фабрыцы пад наглядам аховы ў Германіі. Супраць свайго жадання, але потым у жыцці спатрэбілася, авалодала размоўнай нямецкай мовай. Пры вызваленні і вяртанні дадому скончыла гандлёвае вучылішча. Але хацелася працаваць з дзецьмі, настаўнічаць. Скончыла двухгадовы настаўніцкі інстытут у Оршы, а крыху пазней, завочна, філалагіч-ны факультэт педагагічнага інстытута ў Магілёве. На працягу 20 год Вера Антонаўна выкладала родную мову ў Пестунаўскай васьмігадовай школе, увесь гэты час за тры кіламетры ў адзін бок дабіралася на працу. Сваім стаўленнем, любоўю да мовы яна ўзняла яе да ўзроўню адных з самых шануемых вучнямі прадметаў у школе.

— Я адзін год, — расказвае Таццяна Пятроўна, — вучылася ў мамы, і яе мілагучнае слова кранула мяне да глыбіні душы. Так, дома, у нашай сям’і, гаварыла таксама толькі па-беларуску, а ў класе чытала ж яшчэ на памяць вершы, пераказвала змест літаратурных твораў, аналізавала іх, і гэтае — глыбіня думкі, выказанай на чысцюткай роднай мове, было для вучняў прыкладам таго, як магчыма ёю валодаць. За паважнасць, разважлівасць, апантанасць сваім прадметам яе ўсе шанавалі і любілі, а я да ўсяго яшчэ з затоенай у душы радасцю ганарылася сваёю мамай. Прадметных гадзін мовы і літаратуры да поў-най нагрузкі ў яе не хапала, дык дагружалі яшчэ і нямецкай мовай. Яна свабодна на ёй размаўляла, дасканала самастойна засвоіла граматыку гэтай мовы. Але пра перажытае ў Нямеччыне яна ніколі ні з кім не дзялілася. Толькі калі мамы ў 50 год не стала, мне тады споўнілася 10 год, расказалі пры развітанні з ёю яе родныя, што менавіта на чужыне і было падарванае яе яшчэ не акрэплае здароўе. Ды, напэўна, не хацела мама траўмаваць нас, трох сваіх дачушак. Мае сёстры пасля школы прадоўжылі яе шлях. Марыя вывучылася на настаўніцу пачатковых класаў і працуе ў Браславе. Раіса выкладала рускую мову і літаратуру ў Пухавіцкім раёне, зараз на пенсіі. Многім сваім вучням яна таксама дала пуцёўку ў педагагічную працу і ў добрае жыццё. Аб іх павазе і любові да Веры Антонаўны кранальна сведчыць тое, што на магілу іх любімага настаўніка часта прыносяцца жывыя кветкі. А калі мы прыязджаем на сваю радзі-му на Радаўніцу, яна літаральна ў іх патанае. Гэта шчыры знак удзячнасці ёй не толькі за атрыманыя веды, але і за яе сумленнае, з гонарам за свой край, яго культуру і мову, служэнне беларушчыне. Мама, калі хто і пагарджаў сваёю мовай, нікога за гэтае не па-пракала. Яна была ўпэўнена, што мінецца пэўны час — і родная мова абавязкова зойме ў жыцці беларусаў належнае ёй месца…

Таццяна Пятроўна згадвае, як Вера Антонаўна не шкадавала грошай на набыццё кніг беларускіх аўтараў, якое пачэснае месца займалі яны ў іх дамашняй бібліятэцы. Было ў сям’і правіла: прачытаць ўсё, што стаіць на паліцах у доме, і як мага больш з бібліятэчных фондаў. А яшчэ Вера Антонаўна вельмі адказна ставілася да падрыхтоўкі да ўрокаў. Рыхтавала разгорнутыя да іх планы-канспекты, а потым яшчэ і прагаворвала ўслых змест урокаў. І так гэтае ў яе захапляльна, натуральна атрымоўвалася, што яны заслухоўваліся такім прывычным для мамы агучваннем прадстаячых урокаў.

За кнігамі да нас, — зазначыла суразмоўніца, — за рознымі парадамі да мамы прыходзілі і бацькі школьнікаў. Ведалі, калі будзе прынесеная кніжка ад Веры Антонаўны, яна абавязкова будзе прачытана. Ды як было і самім яе не прачытаць, каб потым заўважыць пра гэтае пры вяртанні таго ці іншага твора…

Выхаванне праз кніжнае слова, родную мову і паўплывала на канчатковы выбар працы малодшай з дачок. Таццяна Пятроўна са сваімі калегамі распрацоўвае і ажыццяўляе цікавыя, неардынарныя праекты па набліжэнні кнігі да чытача. Бібліявокны ўвесь мінулы год звярталі на сябе ўвагу не толькі з густам зробленым мастацкім афармленнем, а і прадстаўленнем беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў, іх творчых здабыткаў. На змену ім, каб не паўтарацца, сёлета прыйшлі выстаўкі з шырокай падборкай кніг і літаратуразнаўчых матэрыялаў пра беларускіх пісьменнікаў. Шырока скарыстоўваюцца слайд-прэзентацыі да юбілеяў пісьменнікаў, сайт бібліятэкі. Сумесна з вучнямі і настаўнікамі сярэдняй школы №2 г. Талачына праведзены рад мерапрыемстваў, прысвечаных Дню беларускай мовы. Арганізаваная выстава «Чытаем кнігі па-беларуску». Запамінальным для яго ўдзельнікаў стаў турнір на вызначэнне пераможцаў у валоданні беларускай мовай і веданні літаратурных твораў пад назвай «Сэрцам роднага слова краніся». Але ж, як адзначылі Таццяна Пабяржына і бібліёграф Алеся Галыга, у набліжэнні роднай мовы да чытачоў сродкамі бібліятэкі ёсць над чым працаваць. У тым ліку і па папаўненні кніжных фондаў, фарміраванні цікавасці да беларускай кнігі ў дзяцей і дарослых.

Як заўважыла Таццяна Пятроўна, за гэтае мы ўсе ў адказе. Але калі ты ўжо маеш сваю родную мову, то і павінен адносіцца да яе як да роднай, як да сваёй найвялікшай каштоўнасці.

Віктар БІРУКОЎ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2021
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене