Конкурс «Паэтычны ветразь» сабраў сяброў у Талачынскім Цэнтры дзяцей і моладзі

7 апреля 2021 12:23

Ужо добрай традыцыяй у веснавыя дні ў нашым раёне стала правядзенне конкурсу «Паэтычны ветразь». На гэты раз ён адбыўся 27 сакавіка ў Цэнтры дзяцей і моладзі, дзе сабраліся прадстаўнікі ўсіх устаноў адукацыі раёна. Конкурс праводзіўся з мэтай папулярызацыі творчасці класікаў беларускай літаратуры і быў прысвечаны Уладзіміру Караткевічу, Кандрату Крапіве, Змітраку Бядулю, Янку Сіпакову, Івану Мележу, Алесю Разанаву.

На фестывалі вучні дэкламавалі вершы класікаў у намінацыі «Нам засталася спадчына», спявалі песні на іх словы і выконвалі інсцэні-роўкі ў намінацыі «І ў сэрцы нарадзіўся спеў…», дэманстравалі відэафільм да іх твораў у намінацыі «У вянок песнярам», рыхтавалі сачыненні, эсэ, водгукі, уласныя вершы, прысвечаныя творчасці знакамітых землякоў, у намінацыі «Час чытаць, захапляцца і спрачацца».

Уладзімір Караткевіч быў яшчэ пры жыцці прызнаны класікам беларускай літаратуры. З’яўляўся рэдкім і дзіўным рамантыкам такога прагматычнага часу, выступаў у абарону беларускай мовы, культуры, помнікаў дойлідства і прыроды. А яго паэзія трывала ўвайшла ў духоўную скарбонку беларускага народа. Чацвёра выканаўцаў выбралі менавіта яго вершы, якія распавядаюць пра нашу Бацькаўшчыну.

Змітрок Бядуля адносіцца да ліку пісьменнікаў, што закладвалі падмурак беларускай літаратуры. Праўдзіва-жахлівы малюнак народнага жыцця раскрывалі творчыя калектывы вучняў СШ №2 і Аболецкай БШ падчас інсцэніроўкі яго хрэстаматыйнага апавядання «Пяць лыжак заціркі», урыўка з апавядання «На каляды к сыну» ў выкананні прадстаўнікоў Азерацкай БШ.

Кандрат Крапіва ў свой час стаў адным з самых таленавітых распрацоўшчыкаў жанру байкі на аснове беларускага матэрыялу. Таму не дзіўна, што менавіта яго сатырычныя творы выбралі для выканання хлопчыкі і дзяўчынкі з Коханаўскай, Славенскай сярэдніх, Жукнеўскай, Усвіжбукскай базавых школ і іншыя. Не адзін раз гучалі са сцэны байкі «Дзед і баба», «Дыпламаваны баран».

Творчасць Янкі Сіпакова характарызуецца шчырай даверлівасцю і лірычнасцю, глыбокай душэўнасцю. І ў гэтым можна было ўпэўніцца дзякуючы выкананню такога твора, як «Жанчына спявае», менавіта за яго вучаніца СШ №2 Кацярына Зотава атрымала першае месца.

Урывак з «Палескай хронікі» Івана Мележа з выкарыстаннем вопраткі таго часу быў яскрава перададзены творчым калектывам з СШ №3.

Алеся Разанава некаторыя даследчыкі называюць паэтам свету, яго творы знайшлі прызнанне не толькі ў Беларусі, але і ў блізкім і далёкім замежжы. Верш гэтага паэта «Паляванне ў райскай даліне» вельмі добра, пранікнёна дэкламавала вучаніца СШ №3 Ларыса Лашкевіч.

З кожным годам журы ўсё складаней вылучаць пераможцаў, бо ўсе дзеці вельмі таленавітыя, сапраўдныя аматары беларускага слова і знаўцы твораў беларускіх пісьменнікаў. Да кожнага нумара рыхтавалі дэкарацыі, касцюмы, відэа-рад. Вучні дэманстравалі сваё тэатральнае майстэрства і рэжысёрскі падыход да пастаноўкі нумароў, дэкламацыі вершаў пісьменнікаў, вакальныя здольнасці ў выкананні беларускіх песень.

Найбольш удалыя выканаўцы, чые нумары аказаліся самымі адметнымі, запамінальнымі на фоне ўсёй конкурснай праграмы, былі адзначаныя граматамі.

Юлія КАПРАНАВА.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (2 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)
Конкурс «Паэтычны ветразь» сабраў сяброў у Талачынскім Цэнтры дзяцей і моладзі, 10.0 out of 10 based on 2 ratings

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2021
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене