Талачынскі тэатр абуджае ў гледачоў найлепшыя чалавечыя і грамадзянскія якасці

15 мая 2021 19:15

За гледача сёння б’юцца мільёны ўсялякіх стваральнікаў і распаўсюджвальнікаў усемагчымага кантэнту: інстаграмеры, ютуберы, ціктокеры і іншыя крэатыўшчыкі рознага ўзроўню, ад прафесійнага да шкалярскага. Фантазіі, таленту, працаздольнасці ў кагосьці з іх хапае на якасны, высокамастацкі твор, у кагосьці — на пасрэднасць, а ў кагосьці — толькі на брыдоту накшталт нядаўняга аплёўвання воінскіх пахаванняў у Віцебску.

Заканамерна, што пры такім багацці выбару далёка не ўся публіка цягнецца да чагосьці ўзвышанага і грунтоўнага, патрэбы і памкненні многіх абмяжоўваюцца якім-небудзь безгустоўным забаўляльным глупствам ці выключна практычнымі сюжэтамі на ўсялякія гаспадарча-бытавыя тэмы.

ПРАФЕСІЯНАЛІЗМ АМАТАРСКАГА КАЛЕКТЫВУ

Дастукацца да аўдыторыі і абудзіць у яе найлепшыя чалавечыя і грамадзянскія якасці ўмее калектыў народнага тэатра Талачынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці на чале з рэжысёрам Святланай Васільевай. Рэпертуар высокай пробы (класікі і прызнаныя сучасныя драматургі), захопленасць таленавітых самадзейных артыстаў сваёй справаю, іх шчырая любоў да сцэны, багаты, працягласцю ў 45 гадоў, вопыт кіраўніка, уменне Святланы Мікалаеўны эфектыўна арганізаваць функцыянаванне калектыву ў цэлым і знайсці падыход да кожнага артыста індывідуальна (прапанаваць найбольш адпаведную яго тэмпераменту ролю і адпрацаваць у ходзе шматлікіх рэпетыцый усе нюансы яе выканання) — вось сакрэты паспяховай дзейнасці тэатра. А без шматлікіх поспехаў у публікі, без прызнання з боку кампетэнтных спецыялістаў і дзеячаў мастацтва (сведчаннем чаму — нязменнае званне народнага) не было б і доўгажыхарства: у мінулым годзе калектыў адзначыў векавы юбілей (на жаль, з прычыны абмежаванняў санітарна-эпідэміялагічнага характару адсвяткаваць яго маштабна не ўдалося).

НА ПАЧЭСНЫМ МЕСЦЫ — ВАЕННАЯ ТЭМА

Значную частку рэпертуару займаюць творы беларускіх аўтараў пра вайну. На працягу некалькіх апошніх гадоў паспяхова дэманструецца драматычная балада ў дзвюх дзеях «Не пакідай мяне» паводле Аляксея Дударава. Вопыт паказаў, што яе можна з поспехам дэманстраваць нават замежным гасцям: у ліпені 2019 за гэтую пастаноўку Святлана Мікалаеўна ўзнагароджана памятным медалём аўтаноміі беларусаў Смаленшчыны «За активное участие в патриотической работе и большой вклад в дело увековечивания памяти павших защитников Отечества». Ролі выконваюць Руслан Забалотнік (ён жа мастак-пастаноўчык), Наталля Таберка, Вольга Храбрая, Уладзімір Чаплянок, Алена Манькоўская, Вера Бісчукова. Загадчык касцюмернага цэха — Наталля Пятрушына, гукарэжысёр — Дзяніс Валіцкі, святлатэхнік — Сяргей Пятрушын.

СПЕКТАКЛЬ — ДЫЯЛОГ ПАКАЛЕННЯЎ

На мінулым тыдні гледачамі пастаноўкі сталі вучні гарадскіх школ. Напрыклад, у аўторак залу запоўнілі (з захаваннем рэкамендаванай санітарнай дыстанцыі) навучэнцы СШ №3 са сваімі педагогамі, у тым ліку і з дырэктарам установы Уладзімірам Завадскім. Фактарам павышэння зацікаўленасці дзяцей спектаклем стала тое, што ў ім задзейнічана педагог школы Вольга Анатольеўна Храбрая, а ў іншых пастаноўках тэатра іграе і яе калега Сяргей Іосіфавіч Пляскач.

А ў суботу паглядзець спектакль завітала першая школа.

УВАСКРЭШАНЫЯ ГЕРОІ

Паводле назіранняў артыстаў і прызнанняў некаторых гледачоў, п’есу цяжка глядзець без слёз. І кожны эпізод суправаджаецца ўсеагульнымі апладысментамі. Такая сіла эмацыянальнага ўздзеяння на залу заканамерная: дзякуючы майстэрству драматурга і пераканаўчай ігры акцёраў персанажы паступова раскрываюцца перад гледачом як індывідуальнасці, кожная са сваім непаўторным характарам, звычкамі, маральнымі прынцыпамі, біяграфі-яй (хтосьці закаханы, хтосьці піша вершы, у кагосьці бабуля была знахаркай, камусьці давялося пабываць у палоне і г. д.) і такім чынам становяцца зусім блізкімі яму, а ў фінале гінуць — і глядач адчувае ўжо асабістую страту, нібыта не стала яго сяброў і родных. А той факт, што ў аснову сюжэта пакладзены рэальныя падзеі, звязаныя з пачаткам аперацыі па вызваленні Беларусі, узмацняе пачуццё трагізму, бо мы ўсведамляем, што героі аддалі жыцці за нас — тых, хто сёння сядзіць ва ўтульнай зале і апладзіруе ім, уваскрэслым на сцэне.

Уладзімір МІХАЙЛАЎ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2021
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене