Сула. Падарожжа ў гісторыю Беларусі пачынаючы з часоў каменнага веку (+фота)

18 июля 2021 14:32

У спякотныя дні, якімі ці то радавала, ці то выпрабоўвала нас апошнім часам надвор’е, выхадныя для большасці з нас асацыіруюцца перш за ўсё з вадаёмамі, пра экскурсіі па музеях ці гістарычных мясцінах мала каму захочацца думаць. Тым не менш варта разгледзець і культурна-асветніцкія варыянты правядзення вольнага часу, таму што, па-першае, гарачыня не вечная (ды праз яе ў хуткім часе і вада ў сціплых, невялікіх рэчках і азёрах Талачыншчыны можа набыць не вельмі прывабную кансістэнцыю і пах), а па-другое, у нашай краіне ёсць нямала забаўляльна-пазнавальных комплексаў гістарычна-этнаграфічнай накіраванасці, наведванне якіх стане вельмі захапляльным.

Адно з такіх месцаў — парк гісторыі «Сула» ў Стаўбцоўскім раёне. Назву гэтаму турыстычнаму комплексу далі аднайменная рэчка і вёска. Калісьці на яго месцы знаходзіўся маёнтак, апошнім уладальнікам якога быў род Ленскіх (памяць пра гэтых людзей таксама ўвекавечана тут — у выглядзе музея).

У розныя гады мне давялося наведаць два аналагічныя аб’екты на тэрыторыі Пухавіцкага раёна (музейныя комплексы «Дудуткі» і «Дукорскі маёнтак»), але і цяпер, у «Суле», я не засумаваў — убачыў шмат чаго цікавага. Размешчаныя на тэрыторыі комплексу аб’екты ілюструюць фарміраванне беларускага народа ў кантэксце сусветнай гісторыі пачынаючы з каменнага веку. Побач з сучаснымі (бутафорскімі, зробленымі дзеля нагляднасці) збудаваннямі і скульптурамі (дальмены, кромлех, выявы язычніцкіх багоў і інш.) тут прысутнічаюць і сапраўдныя сведкі нашай старажытнай, глыбокай гісторыі. Напрыклад, валун, каля якога размяшчаўся зніч (незгасальны агонь, язычніцкая святыня). Пра той факт, што на працягу стагоддзяў пад наглядам жрацоў тут бесперапынна гарэла вогнішча, сведчыць выяўлены археолагамі вялікі слой вугалю і попелу. Яшчэ адзін пасланец з глыбіні мінуўшчыны — падмурак вадзянога млына, закладзены ў XVI стагоддзі і выкарыстаны па прызначэнні ў нашы дні: цяпер на ім, на тым самым месцы, на пакладзеных 500 гадоў таму камянях, зноў стаіць млын, і вада зноў круціць яго кола, толькі ўжо не дзеля памолу збожжа, а на забаву турыстам.

Экскурсія для групы наведвальнікаў можа быць праведзена ў тэатралізаванай інтэрактыўнай форме: гасцей урачыста, пад старадаўнюю музыку, сустракаюць персанажы ў шляхецкіх касцюмах, і далей экскурсавод вядзе групу па парку, дапаўняючы расповед пра размешчаныя ў ім аб’екты ўсялякімі конкурсамі, заданнямі і іншымі забавамі (кіданне сякеры, магічны абрад, катанне на караблі вікінгаў і інш.).

Таго, хто цікавіцца сваім радаводам, не пакіне абыякавым зала шляхецкай славы «Каралеўская асамблея» (каралеўская таму, што ў свой час гэтыя мясціны належалі каралю Рэчы Паспалітай Стэфану Баторыю, і ў асамблеі ёсць прысвечаная яму кампазіцыя). Сцены гэтага памяшкання аздоблены шляхецкімі гербамі, а іх выявы суправаджаюцца спісамі прозвішчаў, носьбіты якіх гэтымі гербамі карысталіся. Тут не стрымаешся ад спакусы ўявіць сябе шляхціцам у немаведама якім пакаленні і пашукаць сведчанне высакароднасці свайго паходжання — вывучыць спісы і сфатаграфаваць герб са сваім прозвішчам (вядома ж, калі яно там знойдзецца).

Дарэчы, парк, як вынікае з аб’явы, размешчанай каля ўваходу ў яго на рэкламнай стойцы, абвешчаны тэрыторыяй беларускай мовы, і гаспадары заклікаюць усіх гасцей размаўляць менавіта на ёй. Небеспаспяхова робяць гэта і самі: беларускае маўленне асобных прадстаўнікоў персаналу даволі дасканалае, упэўненае, з мінімумам русізмаў і граматычных агрэхаў.

Той, каго парк вельмі ўразіць і зачаруе, зможа затрымацца ў ім на больш працяглы час і паехаць адсюль не з пустымі рукамі: тут дзейнічаюць гасцініца, кафэ, сувенірная крама, таксама можна прадэгуставаць і набыць хлеб і настойку на васямнаццаці травах. А яшчэ ўсім наведвальнікам прапануюць далучыцца да старонак парку ў сацсетках, заахвочваючы да віртуальнага сяброўства зніжкаю на ўваходныя білеты.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2021
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене