Друцку 1020 гадоў. Фотарэпартаж

1 августа 2021 22:18

Захапляльна і пазнавальна сустрэлі сёння жыхары і госці аграгарадка Друцк 1020-гадовы юбілей гэтага населенага пункта.

На тэрыторыі гарадзішча (помнік археалогіі, цэнтр былога Друцкага княства, знаходзіцца на ўскраіне аграгарадка) сіламі ўстаноў культуры раёна была праведзена цікавая, насычаная ўсялякім забаўляльнымі і пазнавальнымі мерапрыемствамі, праграма. Удзельнікі святкавання задобрывалі язычніцкіх багоў, якім пакланяліся нашы продкі, гулялі ў старадаўнія гульні, асвойвалі майстэрства стварэння лялькі-абярэга, знаёміліся з распаўсюджанымі ў старажытнасці на нашай зямлі рамёствамі (саломапляценне, ткацтва і інш.), слухалі старадаўнюю музыку ў выкананні ансамбля «Друцічы» Талачынскай дзіцячай школы мастацтваў. Талачынскі гісторыка-краязнаўчы музей прадставіў экспазіцыю археалагічных знаходак, што распавядаюць пра побыт нашых продкаў, якія жылі на гэтай зямлі за тысячы гадоў да нашай эры. Клуб «Сям’я» Славенскага СДК наварыў для гасцей свята юшкі — прама на месцы гулянняў, у чыгунах на вогнішчы.

Іншыя падрабязнасці свята вы знойдзеце ў адным з бліжэйшых нумароў газеты «Наша Талачыншчына» і ўбачыце ў відэароліку, які будзе размешчаны на нашых інтэрнэт-рэсурсах.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Читайте также:

Крестным ходом прошли верующие из Толочина в Друцк (+фото)

Красота здешних мест неописуемая

“Мы — потомки дручан”

Наше наследство

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2021
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене