Год народнага адзінства: талачынская дэлегацыя прыняла ўдзел у рэгіянальным форуме

8 сентября 2021 12:44

Дэлегацыя Талачынскага раёна прыняла ўдзел у чарговым рэгіянальным форуме «Беларусь адзіная», які адбыўся 31 жніўня ў Наваполацку на базе Палаца культуры ААТ «Нафтан». Падобныя мерапрыемствы пачынаючы з 20 жніўня праходзяць ва ўсіх абласцях і завершацца напярэдадні нашага новага дзяржаўнага свята — Дня народнага адзінства. У ходзе форумаў прадстаўнікі раёнаў абмяркоўваюць разам з запрошанымі сталічнымі экспертамі актуальныя праблемы грамадскага і палітычнага жыцця, перспектывы эканамічнага развіцця краіны, абменьваюцца вопытам.

Аўтарытэтнымі гасцямі сустрэчы ў Наваполацку сталі кандыдат гістарычных навук Вадзім Гігін, магістр фінансавых навук Аляксей Аўдонін, палітолагі Аляксандр Шпакоўскі і Аляксей Дзермант, кандыдат эканамічных навук Анастасія Баброва. Талачынскі раён прадстаўлялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Георгій Мурашка, старшыні сельвыканкамаў Уладзімір Міхно, Андрэй Маркіяновіч і Ірына Шумай, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Яніна Шамецька, першы сакратар райкама БРСМ Ірына Фёдарава, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Марына Дудчанка, метадыст аддзела па адукацыі райвыканкама Галіна Разведчыкава, намеснік дырэктара Коханаўскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці Ірына Бусько.

На форуме былі закрануты пытанні інтэграцыі Беларусі і Расіі, канстытуцыйнай рэформы, працы з моладдзю, дзейнасці грамадскіх арганізацый і палітычных партый, узаемаадносін дзяржаўнай улады з прыватным бізнесам.

Па некаторых пытаннях разгарнуліся вельмі жывыя дыскусіі. Напрыклад, наконт мэтазгоднасці пераўтварэння ГА «Белая Русь» у палітычную партыю: старшыня абласной структуры гэтага грамадскага аб’яднання Уладзімір Цярэнцьеў выказаў меркаванне, што такая неабходнасць не наспела (аб’яднанне плённа працуе ў сваёй цяперашняй арганізацыйнай форме), яго падтрымаў Вадзім Гігін, а Аляксандр Шпакоўскі, наадварот, лічыць, што з пераўтварэннем «Белай Русі» ў партыю хоць і не трэба спяшацца, але паступова падыходзіць да гэтага працэсу неабходна.

Адбылася даволі працяглая спрэчка наконт ролі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» ў фарміраванні светапогляду маладога пакалення. У прыватнасці, прагучала меркаванне, што БРСМ недастаткова працуе ў напрамку выхавання моладзі, аддаючы перавагу забаўляльным мерапрыемствам. Аспрэчваючы гэтае сцвярджэнне, апаненты нагадалі пра дзейнасць шматлікіх студатрадаў, патрыятычныя акцыі і валанцёрскую работу (дапамога пажылым грамадзянам, суботнікі па ўборцы тэрыторыі і інш.).

Работа форуму працягвалася тры гадзіны. Дзелячыся ўражаннямі ад гэтай змястоўнай і эмацыянальнай размовы, прадстаўнікі талачынскай дэлегацыі адзначылі, што атрымалі нямала карыснай інфармацыі і стымул да творчай працы, новых пошукаў і памкненняў.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2021
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене