«Дзень без аўтамабіля» з кожным годам становіцца ўсё больш актуальным

22 сентября 2021 9:19

«Аўтамабільная пробка ў Коханаве», — не так даўно падобная фраза гучала б анекдатычна, а сёння яна адлюстроўвае хоць і не штодзённую, але рэальнасць. На фотаздымку — заблакіраваны пераважна асабістымі аўтамабілямі грамадзян (ёсць і некаторыя службовыя) выезд з двара мясцовай школы. Гэта бацькі масава прыехалі на першавераснёўскую лінейку. Вадзіцелю школьнага аўтобуса нават давялося папрасіць праз рупар выпусціць яго з двара. Падобны ўзровень забяспечанасці насельніцтва асабістым транспартам, несумненна, радуе. Радуе і колькасцю, і якасцю: машыны даволі новыя, зусім не «чармет». Але ні для каго не сакрэт, што адваротным бокам гэтага медаля з’яўляюцца нашы выкліканыя гіпадынаміяй праблемы са здароўем, паскоранае вычарпанне прыродных рэсурсаў (на патрэбы аўтамабільнай і паліўнай прамысловасці), пагаршэнне навакольнага асяроддзя выкідамі ад вытворчасці і эксплуатацыі транспартных сродкаў. Паводле звестак Белстата, на канец 2020 года на 1000 чалавек насельніцтва прыпадала ад 295 легкавых аўтамабіляў у Гомельскай вобласці да 385 у Гродзенскай (у Віцебскай — 334). Інфармагенцтва БелТА са спасылкаю на Белстат паведамляе, што ў цэлым па краіне колькасць легкавых аўтамабіляў на 1000 чалавек вырасла са 139 штук у 2000 годзе да 329 у 2019. Адмовіцца ад выкарыстання асабістай машыны становіцца ўсё цяжэй, без яе сучасны чалавек адчувае сябе, як і без мабільных сродкаў сувязі, няўпэўнена і некамфортна. Тым не менш наша новая рэальнасць яшчэ не зацягнула нас незваротна, мы ўсведамляем яе нязвыкласць, а нашы перспектывы ў ёй выглядаюць не надта аптымістычна, і таму мы робім спробы змагацца за сваю будучыню — праз барацьбу з самімі сабой, прымушаючы сябе хоць раз у год прайсці пешшу ці праехаць грамадскім транспартам. І сёння якраз настаў дзень для такога подзвігу: на календары 22 верасня — Сусветны дзень без аўтамабіля. У каго атрымалася прыняць у гэтай акцыі ўдзел, той малайчына, а каму не дазволілі абставіны, не абавязкова чакаць яшчэ цэлы год — прытрымлівацца здаровага ладу жыцця і разумнага спажывання лепш кожны дзень.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2021
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене