Новы краязнаўчы інфармацыйны рэсурс бібліятэкі

12 октября 2021 10:16

Інфармацыйныя тэхналогіі ўсё больш актыўна пранікаюць у паўсядзённае жыццё, у тым ліку і ў бібліятэчныя працэсы. Асабліва актыўна на бібліятэчных сайтах ствараюцца краязнаўчыя рэсурсы.

На сённяшні час бібліятэкарамі ДУК «Талачынская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» складзены краязнаўчы рэсурс «Мае землякі — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны», які даступны на ўласным сайце ў раздзеле «Краязнаўства». Рэсурс уяўляе сабой базу даных, дзе прадстаўлены звесткі пра вядомых ураджэнцаў краю, маючых дачыненне да вялікага подзвігу ў час Вялікай Айчыннай вайны. Раздзелы рэсурса: «Героі Савецкага Саюза — нашы землякі», «Ураджэнцы Талачыншчыны на франтах Вялікай Айчыннай вайны», «Нашы землякі — удзельнікі партызанскага руху на Беларусі», «Ураджэнцы Талачыншчыны — удзельнікі Параду Перамогі на Чырвонай плошчы ў Маскве 24 чэрвеня 1945 года». Рэсурс змяшчае звесткі аб 73 персаналіях. У сваю чаргу кожны раздзел рэсурса змяшчае біяграфічныя звесткі і звесткі аб удзеле асобы ў баявых дзеяннях у час вайны, а таксама крыніцы інфармацыі з друкаваных і электронных носьбітаў. Неабходна дадаць, што гэта далёка не поўны пералік герояў вайны-нашых землякоў. Пошук працягваецца. Чакаем паведамленняў ад карыстальнікаў сайта. Па меры назапашвання матэрыялу даны рэсурс будзе прадоўжаны.

Выкарыстанне ў дзейнасці бібліятэкі электронных рэсурсаў дазволіла бібліятэкарам зрабіць краязнаўчую інфармацыю больш аператыўнай, адкрытай, даступнай і прывабнай.

Спадзяёмся на актыўнае спажыванне электроннага рэсурсу.

Ірына ТРУХАНЁНАК,
бібліятэкар аддзела маркетынгу.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2021
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене