На Талачынскім кансервавым заводзе разгледзелі пытанні працоўных адносін і канстытуцыйнай рэформы

2 февраля 2022 15:57

Вольга Купрыянец, Марына Дудчанка, Сафія Грышуціна, Таццяна Пільшчыкава.

31 студзеня ў калектыве РУП «Талачынскі кансервавы завод» правяла прафсаюзны прававы прыём галоўны прававы інспектар Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Сафія Грышуціна. Мэтамі візіту інспектара на прадпрыемства сталі таксама выбарачная планавая праверка (вывучалася адпаведнасць заканадаўству кантрактаў і калектыўнай працоўнай дамовы, выкананне графікаў водпускаў і іншыя пытанні) і абмеркаванне падрыхтоўкі да рэферэндуму па змяненні і дапаўненні Канстытуцыі.

Разам з Сафіяй Васільеўнай удзел у сустрэчы з калектывам прынялі старшыня Талачынскага раённага аб’днання прафсаюзаў Марына Дудчанка, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Пільшчыкава, памочнік пракурора Талачынскага раёна Вольга Купрыянец.

У інтарэсах работнікаў і наймальнікаў

Сафія Васільеўна прапанавала прадстаўнікам калектыву задаваць любыя пытанні прававога характару на тэму працоўных адносін, пры жаданні — пісьмова з указаннем тэлефона для сувязі (калі каму-небудзь не хочацца агучваць свае праблемы публічна), або падыходзіць індывідуальна пасля завяршэння сустрэчы.

— Выезд прафсаюзных інспектараў у рэгіёны — вельмі эфектыўная і карысная форма работы, адзначыла Сафія Васільеўна. — Фактычна гэта бясплатная кансультацыя юрыста, прычым атрымліваюць яе і работнікі, і спецыялісты аддзелаў кадраў, і кіраўнікі прафсаюзных арганізацый. Пры патрэбе інспектары аказваюць практычную дапамогу ў афармленні разнастайных працэсуальных дакументаў (заява ў суд і інш.), у дасудовым вырашэнні праблемных сітуацый.

Грамадская актыўнасць — без выхаду за прававыя рамкі

Набліжэнне рэферэндуму па змяненні і дапаўненні Асноўнага Закона краіны становіцца прычынаю актывізацыі грамадска-палітычнага жыцця, бо кожны з нас хоча, каб у новай Канстытуцыі былі максімальна ўлічаны яго інтарэсы, і не можа застацца ўбаку ад дыскусій на гэтую тэму. Пры гэтым, дэманструючы свае погляды і адстойваючы сваю пазіцыю, важна не страціць пачуццё меры і не дапусціць, паддаўшыся эмоцыям, парушэнняў заканадаўства. Ад памылак і неабдуманых крокаў на палітычным полі прысутных перасцерагла памочнік пракурора Вольга Купрыянец, зрабіўшы агляд асноўных палажэнняў заканадаўства, якімі рэгламентаваныя парадак арганізацыі і ўдзелу ў масавых мерапрыемствах, адміністрацыйная і крымінальная адказнасць за экстрэмісцкія дзеянні.

Акрамя таго, памочнік пракурора прапанавала прысутным звяртацца з любымі сваімі жыццёвымі праблемамі прававога характару і выказала гатоўнасць аказаць кансультацыйную дапамогу ў іх вырашэнні.

Усенародна і адкрыта

Закранаючы тэму канстытуцыйнай рэформы, Сафія Грышуціна, між іншым, паведаміла, што 29 студзеня адбыўся V Пленум Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, у ходзе якога была выказана падтрымка рэферэндуму і прапанаваных змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі.

— Зараз праходзіць важны этап — усенароднае абмеркаванне праекта новага Асноўнага Закона. І гэты працэс сапраўды ўсенародны: праект даведзены да шырокай грамадскасці ў розных формах (у друкаваным выглядзе і праз інтэрнэт), і кожны можа выказаць свае заўвагі наконт яго, — адзначыла прававы інспектар. — Сёння мы ўсе разам працуем над законамі, паводле якіх будзем жыць і мы, і наступныя пакаленні.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год исторической памяти

Партизаны Толочинщины

Прямые линии

Ритуальные услуги

Поможем храму!

ЧТУП “РОУЗТОРГ”

Наш календарь

Февраль 2022
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28  

Архив новостей

Мы в Инстаграме

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram