
Сёння нашаму славутаму земляку, ураджэнцу вёскі Звянячы, мастаку Міхаілу Савіцкаму споўнілася б 100 гадоў. З гэтай нагоды ў Талачынскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылася сустрэча, прысвечаная памяці творцы. Удзельнікамі яе сталі прадстаўнікі райвыканкама, прафсаюзных структур і грамадскіх арганізацый, устаноў адукацыі і культуры, прадпрыемстваў.
Адкрываючы сустрэчу, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Валевіч...
Далее »