Адчынілі дзверы ўчасткі для галасавання на канстытуцыйным рэферэндуме

22 февраля 2022 12:44

Сёння па ўсёй краіне адчынілі дзверы ўчасткі для галасавання на рэферэндуме: грамадзяне, якія вырашылі аддаць свой голас за або супраць абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь датэрмінова, маюць магчымасць зрабіць гэта, не чакаючы асноўнага дня галасавання.

Рэферэндум, як і выбары любога ўзроўню (рэспубліканскага ці мясцовага), — гэта крок у будучыню, пераход на якасна новы этап развіцця грамадства, таму атмасфера на ўчастках для галасавання заўсёды пануе ўрачыстая і святочная. Кожны, хто прыйшоў засведчыць сваё волевыяўленне, адчувае сябе стваральнікам сваёй будучыні, удзельнікам палітычнага жыцця краіны.

Для маладых людзей, якія ўпершыню рэалізуюць права голасу (пасля дасягнення 18-гадовага ўзросту), гэты дзень становіцца асабліва запамінальным: прадстаўнікі ўчастковай камісіі віншуюць іх са знамянальнай падзеяй і ўручаюць які-небудзь памятны падарунак. Становяцца героямі дня і тыя, хто першым прыйшоў прагаласаваць, незалежна ад узросту.

На ўчастку для галасавання № 2 (на здымку), якія размяшчаецца ў будынку Талачынскай дзіцячай школы мастацтваў, старт важнай грамадска-палітычнай кампаніі далі грамадзяне сталага ўзросту, што і не дзіўна: моладзь — на працы, а прадстаўнікі старэйшых пакаленняў паспяшаліся выканаць свой грамадзянскі абавязак. Нехта зазірнуў на ўчастак мімаходам, ідучы па справах, нехта прыйшоў спецыяльна, жадаючы хутчэй зрабіць свой уклад у лёсавызначальныя для рэспублікі працэсы, або каб быць вольным у выхадныя.

Нагадаем, што на тэрыторыі Талачынскага раёна дзейнічае 21 участак для галасавання. Кожны з іх адчынены з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін да суботы ўключна (у нядзелю — з 8 да 20 гадзін). Каб атрымаць бюлетэнь, неабходна прад’явіць адзін з наступных дакументаў: пашпарт, біяметрычны пашпарт, ідэнтыфікацыйная карта (ID-карта), студэнцкі білет, ваенны білет, вадзіцельскае пасведчанне, службовае пасведчанне работніка дзяржаўнага органа, пен-сійнае пасведчанне, пасведчанне інваліда.

У бюлетэні ўтрымліваецца адно пытанне (на рускай мове): «Принимаете ли Вы изменения и дополнения Конституции Республики Беларусь?» Калі грамадзянін падтрымлівае змяненні і дапаўненні Канстытуцыі, ён павінен паставіць любы знак у квадраце пад словам «За», калі не пад-трымлівае, то ставіць любы знак у квадраце пад словам «Против».

Уладзімір МІХАЙЛАЎ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2022
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене