Старанна, з любоўю і па-майстэрску робяць сваю справу работнікі бытавога абслугоўвання УП «Талачынскі Элеватар-Агра»

27 марта 2022 11:05

Сфера бытавых паслуг сёння даволі шчыльна занятая прадстаўнікамі прыватнага бізнесу, прычым большасць гэтых ігракоў рынку — індывідуальныя прадпрымальнікі і самазанятыя асобы, якія спецыялізуюцца на адным напрамку дзейнасці: хтосьці рамантуе адзенне ці абутак, хтосьці — бытавую электроніку, хтосьці стрыжэ ці робіць манікюр і г. д. Задаволіць адразу шырокі спектр патрэб насельніцтва па сілах толькі маштабнаму і, абавязкова, сацыяльна арыентаванаму суб’екту гаспадарання, які гатовы балансаваць паміж уласнымі камерцыйнымі інтарэсамі (атрыманне прыбытку) і інтарэсамі людзей (шырокі асартымент і даступны кошт паслуг незалежна ад іх рэнтабельнасці).

Спецыялізацыя — шматпрофільная

Адразу на некалькіх відах паслуг насельніцтву і юрыдычным асобам у нашым раёне спецыялізуецца цэх бытавога абслугоўвання УП «Талачынскі Элеватар-Агра». У гэтае структурнае падраздзяленне прадпрыемства ўваходзяць 2 дамы быту (у Талачыне і Коханаве), пральня (Талачын) і 5 комплексных прыёмных пунктаў у сельскай мясцовасці (аграгарадкі Слаўнае, Абольцы, Гаршчэўшчына, Райцы, вёска Воўкавічы).

Найбольшым попытам у цяперашні час карыстаюцца паслугі па рамонце і пашыве адзення, бялізны і іншых швейных вырабаў (рост выручкі за 2 месяцы сёлета склаў 125% у параў-нанні з аналагічным перыядам мінулага года), хімчыстка (133%), рамонт абутку (110%). Таксама ў падведамасных элеватару пунктах бытавога абслугоўвання можна набыць рытуальныя тавары, здаць у чыстку пуха-пер’евыя падушкі, бялізну ў пральню, абкідаць дыван (абшыць месца адрэзу з мэтаю прадухілення распаўзання яго на валокны), арандаваць гандлёвае месца (у дамах быту ў Талачыне і Коханаве).

Ахоп насельніцтва паслугамі — максімальна магчымы ў сённяшніх умовах

Поўны пералік вышэйзгаданых паслуг, вядома ж, немагчыма аказаць паралельна (адначасова) ва ўсіх населеных пунктах: абутковая майстэрня, напрыклад, і машына для чысткі падушак ёсць толькі ў Талачыне, швейныя цэхі дзейнічаюць у Талачыне і Коханаве, а хімчыстку ўвогуле прадпрыемства ажыццяўляе не ўласнымі сіламі — возіць адзенне ў Віцебск і дываны ў Оршу. Але дабірацца да райцэнтра са сваімі падушкамі, ці дыванамі, ці бацінкамі, якім спатрэбіўся рамонт, жыхарам сельскай мясцовасці няма патрэбы: рэчы можна здаць на комплексны прыёмны пункт і забраць, калі будуць гатовыя.

Новае жыццё старых добрых падушак

Маркетолагі не спяць у шапку, і ў выніку сучасныя людзі набываюць усялякія мудрагеліста ахарактарызаваныя (чытай — хітра прарэкламаваныя) падушкі з інавацыйных матэрыялаў, спадзеючыся на абяцаны гандлярамі артапедычны, заспакаяльны, бактэрыцыдны і іншыя карысныя эфекты. Але той, хто цэніць сапраўдны камфорт, не адмовіцца ад традыцыйных, вякамі правераных тэхналогій, таму пер’евыя падушкі па-ранейшаму шырока распаўсюджаныя. І ў талачынскім доме быту іх можна не толькі прывесці ў належны санітарны стан пасля працяглага выкарыстання, прапусціўшы напаўняльнік праз фільтры і ультрафіялетавыя прамяні, а яшчэ і надаць гэтаму абавязковаму атрыбуту здаровага сну новы выгляд: па жаданні кліента тут пашыюць насыпку любой формы і памеру і з любой тканіны на яго выбар (можна, напрыклад, зрабіць з дзвюх маленькіх падушак адну вялі-кую, або, наадварот, з адной — некалькі).

Камфорт і дабрабыт людзей — клопат дзяржаўны

У сваіх клопатах пра камфорт і дабрабыт насельніцтва УП «Талачынскі Элеватар-Агра» не пакінуты без падтрымкі раённай улады. У мінулым годзе прадпрыемству былі выдзелены бюджэтныя сродкі, на якія набыты аўтамабіль УАЗ для выязнога абслугоўвання насельніцтва і швейнае абсталяванне: 3 швейныя машыны папоўнілі матэрыяльна-тэхнічную базу дома быту ў Коханаве, 2 швейныя і адна для прышывання гузікаў — у Талачыне.

— Машыны кітайскія, але вельмі якасныя, высокатэхналагічныя, бясшумныя, працаваць на іх лёгка і камфортна, — ахарактарызавала новае абсталяванне начальнік цэха бытавога абслугоўвання Таццяна Дуран.

Гэты набытак зроблены не выпадкова і не наўздагад, а з прыцэлам на далейшае развіццё вытворчасці, бо пераважны аб’ём работ швейных цэхаў складаюць заказы па пашыве спецадзення: вырабамі талачынскіх і коханаўскіх швачак карыстаюцца работнікі сельскагаспадарчых, пера-працоўчых, дарожна-будаўнічых прадпрыемстваў нашага раёна і іншых рэгіёнаў (элеватар заўсёды імкнецца пашыраць геаграфію супрацоўніцтва і гатовы прымаць заказы любых суб’ектаў гаспадарання).

Кадры — самыя лепшыя

Калектывы абодвух дамоў быту складаюць людзі, якія прысвяцілі сваёй прафесіі дзесяцігоддзі, а значыць, аддаючы ім у рамонт ці заказваючы выраб нейкай рэчы, за якасць можна не хвалявацца: сваю справу работнікі бытавога абслугоўвання УП «Талачынскі Элеватар-Агра» робяць старанна, з любоў і па-майстэрску. І атрымліваюць за гэта ўдзячнасць кліентаў, а сёння прымаюць віншаванні з прафесійным святам.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)
Старанна, з любоўю і па-майстэрску робяць сваю справу работнікі бытавога абслугоўвання УП «Талачынскі Элеватар-Агра», 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2022
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене