Талачынскі тэатр актыўна працуе з ваеннай тэмаю дзеля патрыятычнага выхавання моладзі

28 марта 2022 16:11

За 102 гады свайго існавання народны тэатр Талачынскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці паставіў дзясяткі спектакляў, а разам з усялякімі непрацяглымі выступленнямі (урыўкі п’ес, тэматычныя сцэнкі на святочных мерапрыемствах) колькасць пастановак, хутчэй за ўсё, як і ўзрост калектыву, сягне за сотню.

У першыя дзесяцігоддзі пасля заснавання тэатра (дакладней, тады яшчэ драмгуртка пры хаце-чытальні) аснову яго рэпертуару складалі, як піша ў кнізе «Памяць» Анатоль Шнэйдар, атэістычныя агіт-спектаклі і ўрыўкі з п’ес класікаў рускай літаратуры (Астроўскі, Маякоўскі, Серафімовіч і інш.). У гады Вялікай Айчыннай вайны гурток, вядома ж, спыніў дзейнасць, але гэты поўны выпрабаванняў і жахаў для насельніцтва краіны перыяд з поўным правам залічаны тэатру ў «стаж»: вайна глыбока ўвайшла ў светапогляд і культуру нашага народа, яна адлюстроўваецца і асэнсоўваецца ва ўсіх відах мастацтва, у тым ліку і ў драматругіі, таму можна лічыць, што перапынак у дзейнасці гуртка стаў проста доўгай і трагічнай рэпетыцыяй будучых спектакляў.

І як толькі краіна пачала вяртацца да спакойнага жыцця, аднаўляцца з руінаў і папялішчаў, энтузіясты тэатральнага мастацтва зноў паспяшаліся на сцэну. Ужо ў 1946 годзе, піша Анатоль Шнэйдар, сама-дзейныя артысты збіраліся ў напаўразбураным і халодным будынку на рэпетыцыі пад кіраўніцтвам рэжысёра-пастаноўшчыка Цімафея Пляшко, а ў 1947-м гледачы ўбачылі п’есу-драму рускай паэтэсы Маргарыты Алігер «Казка аб праўдзе» пра лёс Зоі Касмадзям’янскай.

Вядома ж, рэпертуар калектыву не стаў выключна трагічным: гледачы смяяліся на камедыйных пастаноўках, паглыбляліся ў філасофскі роздум на спектаклях пра разнастайныя праблемы сучаснасці, бацькі прыводзілі дзяцей на забаўляльныя паказы з інтэрактыўнымі элементамі… Але разам з тым да сённяшняга дня тэатр зберагае і перадае маладым пакаленням праз спектаклі, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, памяць пра здабытую мільёнамі жыццяў іх дзядоў і прадзедаў Перамогу.

На рэспубліканскім конкурсе самадзейнай мастацкай творчасці «Тэатральная вясна», які праходзіў з 1971 па 1973 гады, талачынскі тэатр адзначаны дыпломам 1-й ступені за спектакль «Трыбунал» паводле Андрэя Макаёнка. У 1971 годзе калектыў атрымаў званне народнага і да цяперашняга часу зноў і зноў яго пацвярджае.

З 1979 года па сённяшні дзень рэжысёрам тэатра працуе Святлана Васільева, якая ў былыя часы і сама іграла на яго сцэне. Закончыла Мінскі інстытут культуры (цяпер — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры) па спецыяльнасці «рэжысёр тэатра». Дыпломны спектакль «Адна бяроза ведае» паводле Анатоля Ларчанкава быў пастаўлены ў Талачыне. Сімвалічна, што дзеянне гэтай п’есы хоць і пачынаецца ў наш час, але далей сягае ў ваенныя і даваенныя часы. І ўся прафесійная біяграфія Святланы Мікалаеўны цесна звязана з ваеннай тэмаю, рэжысёр зрабіла і працягвае рабіць вялікі ўклад у захаванне гістарычнай памяці, ставячы новыя і новыя спектаклі пра выпрабаванні, што выпалі на лёс народа ў 1941 — 1945 гадах.

У 1994 годзе, да 50-годдзя вызвалення Беларусі, адбылася прэм’ера спектакля «Радавыя» паводле Аляксея Дударава.

— Гэтая п’еса абуджае ў гледача гонар за тых, хто здзейсніў вялікі подзвіг у гады Вялікай Айчыннай вайны, і ўдзячнасць ім за жыццё, за мірнае неба, — так акрэслівае выхаваўчае значэнне спектакля рэжысёр Святлана Васільева.

Вялікай падзеяй стала пастаноўка спектакля «У спадчыну — жыццё» паводле п’есы нашага земляка, ураджэнца вёскі Пярэвалачня Алеся Петрашкеві-ча. У спектаклі задзейнічана больш за 30 асоб, у тым ліку 17 дзяцей. Драматург напісаў гэтую п’есу, працуючы над выпускам хронікі «Памяць», прысвечаным Талачынскаму раёну. Жахі вайны Алесь Петрашкевіч зведаў і на ўласным вопыце ў падлеткавым узросце: у яго роднай вёсцы размяшчаўся нямецкі гарнізон, які мясцовае насельніцтва вымушана было абслугоў-ваць — забяспечваць дрывамі, мыць бялізну і г. д. (расповед пра тыя падзеі можна пачуць з вуснаў самога пісьменніка ў фільме Анатоля Шнэйдара «Маналог драматурга», які размешчаны на ютуб-старонцы рэжысёра народнай кінастудыі «Летапіс» Талачынскага РЦКіНТ Дзмітрыя Іўчанкі). Зведалі ваеннае ліхалецце і артысты, якія выконвалі ў гэтым спектаклі ролі (Галіна Трушнікава, Аляксей Савік, Вячаслаў Шарай і інш.), таму ігра іх атрымалася праўдзі-вай, пераканаўчай і кранальнай. Цікавыя, арыгінальныя вобразы стварылі і маладыя акцёры (Аляксандр Васілеўскі, Вадзім Сініцын, Ларыса Міхайлава і інш.), удала сыгралі ў масавых сцэнах вучні СШ №2. А рэжысёру-пастаноўшчыку Святлане Васільевай удалося вынаходліва сінтэзаваць слова і музыку, святло і гук, дэкарацыі і такім чынам дасягнуць узрушальнай сцэнічнай выразнасці.

Не пакінула абыякавымі гледачоў пастаноўка «І змоўклі птушкі» паводле п’есы Івана Шамякіна. Святлана Васільева ўспамінае, што цудоўна сыграла ролю галоўнай гераіні Наталлі Фадзееўны Галіна Трушнікава: у рэальным жыцці падобная рысамі характару да свайго сцэнічнага вобразу, яна данесла да гледача дабрыню, высокую духоўнасць, грама-дзянскую мужнасць, прынцыповасць жанчыны, маці, урача.

Адзін з апошніх на сённяшні дзень спектакляў пра вайну ў репертуары тэатра — драматычная балада Аляксея Дударава «Не пакідай мяне». У ліпені 2019 года за гэтую пастаноўку Святлана Васільева ўзнагароджана медалём аўтаноміі беларусаў Смаленшчыны «За активное участие в патриотической работе и большой вклад в дело увековечивания памяти павших защитников Отечества». Артысты Руслан Забалотнік, Уладзімір Чаплянок, Наталля Таберка, Вольга Храбрая, Алена Манькоўская, Вера Бісчукова жыва, арганічна перадалі душэўны стан і характары герояў, якія выканалі заданне коштам сваіх жыццяў. Гэтую пастаноўку ўбачылі больш за 400 навучэнцаў школ горада і раёна.

— Наш тэатр аб’ядноў-вае здольных, таленавітых людзей розных узростаў і самых розных прафесій, — характарызуе рэжысёр свой калектыў. — Таму і не дзіўна, што многія з тых, хто прыходзіць да нас на заняткі спачатку проста дзеля цікаўнасці і каб паспрабаваць сябе на сцэне, застаюцца з намі надоўга.

Несумненна, вялікая роля ў паспяховым функцыянаванні тэатра, у яго доўгажыхарстве і плённай творчай дзейнасці належыць самой Святлане Мікалаеўне. Драматургія — справа ўсяго яе жыцця, а бясконцая энергія, дзелаві-тасць, неўтаймоўны энтузі-язм, глыбокія веды і багаты вопыт дапамагаюць запаліць любоўю да сцэны ўсіх — і самадзейных артыстаў, якія папаўняюць калектыў, і гледачоў, якія прыходзяць атрымаць асалоду ад іх ігры і ўзбагаціць свой унутраны свет.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2022
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене