Са сваім будучым прафесійным шляхам вызначыўся яшчэ ў дзяцінстве

6 апреля 2022 15:57

З прыходам у ААТ «Слаўнае» маладога спецыяліста Уладзіслава Рукаля на пасаду галоўнага інжынера функцыянаванне машынна-трактарнага парку гэтай гаспадаркі выйшла на якасна новы ўзровень. Камунікабельны, актыўны, неабыякавы і, галоўнае, кампетэнтны ў сваёй сферы, Уладзіслаў робіць вялікі ўклад у забеспячэнне эфектыўнай эксплуатацыі і рамонту сельскагаспадарчых машын.

Родам ён з аграгарадка Нямойта Сенненскага раёна, а ў «Слаўнае» трапіў мінулым летам па размеркаванні (хацеў на сваю малую радзіму, нават і практыку там праходзіў, але ў рэшце рэшт вакансію заняў малады спецыяліст, які навучаўся на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі). Спецыяльнасць інжынера атрымаў у сельгасакадэміі, але вывучаць тэхніку і спасцігаць сутнасць працы ў аграпрамысловым комплексе пачаў значна раней — у дзяцінстве, катаючыся з бацькам на трактары.

— Ён рабіў тады і робіць па сённяшні дзень механізатарам у мясцовым сельгаспрадпрыемстве, — распавядае Уладзіслаў. — Мне было гадоў сем ці восем, калі бацька атрымаў першы ў раёне энерганасычаны трактар і ўзяў мяне пакатацца на ім. Менавіта тады, падчас той паездкі, мы дамовіліся, што я пайду вучыцца на інжынера і таксама звяжу сваё жыццё з сельскай гаспадаркаю.

Праз некалькі гадоў Уладзіслаў стаў працаваць на ўборцы ўраджаю ў якасці памочніка камбайнера (свайго бацькі), а пазней, атрымаўшы вадзіцельскае пасведчанне ў аграрна-тэхнічным каледжы ў Гарадку, удзельнічаў у жніве ў якасці камбайнера.

Дарэчы, у каледж першапачаткова паступаць не збіраўся, меркаваў пайсці ў акадэмію пасля адзінаццаці класаў, але школу ў аграгарадку зрабілі базавай, і Уладзіслаў разважыў: усё роўна давядзецца прывыкаць да новага месца — ці да школы, ці да каледжа, дык лепш ужо атрымаць яшчэ і працоўную прафесію.

Сямейны экіпаж бацькі і сына заўсёды выходзіў у тысячнікі. А падчас апошняга свайго ўборачнага сезона ў якасці камбайнера (было гэта ў студэнцкія гады) Уладзіслаў намалаціў амаль 2000 тон збожжа. З задавальненнем сеў бы за штурвал камбайна і цяпер, але ў сувязі з праходжаннем вайсковай службы ў рэзерве якраз у перыяд уборачнай трэба будзе ехаць на зборы.

На цяперашніх дасягненнях малады спецыяліст не спыняецца і не толькі імкнецца да прафесійнага росту па спецыяльнасці, але і пашырае свае перспектывы, набываючы завочна ў сельгасакадэміі другую вышэйшую адукацыю — гэтым разам збіраецца атрымаць дыплом спецыяліста па кіраванні ў аграпрамысловай сферы.

Несумненна, з такой адукацыяй і асабістымі якасцямі перад Уладзіславам адкрыта шмат дарог. І пакуль што ён яшчэ не вызначыў для сябе пэўны, адназначны сцэнарый кар’еры: галоўнай задачай на цяперашнім этапе бачыць завяршэнне адукацыі, паспяховае праходжанне службы і ўзбагачэнне прафесійнага вопыту на цяперашнім сваім працоўным месцы.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2022
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене