Талачынскі раён пачаў сяўбу

13 апреля 2022 20:22

Сёння а палове на трэцюю гадзіну дня недалёка ад вёскі Яблынка на полі ААТ «Талачынскі райаграсэрвіс» адбылося святкаванне пачатку пасяўной кампаніі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Алег Лындзін, начальнік райсельгасхарча Алег Данчанка, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў раёна, механізатары, благачынны цэркваў Талачынскага раёна Аляксандр Лазука.

Мастацкую частку праграмы, стылізаваную пад даўніну, арганізаваў аўтаклуб «Вандроўныя артысты» з удзелам раённага Дома рамёстваў і вакальнага калектыву «Славяначка» Славенскага сельскага Дома культуры: артысты выконвалі народныя песні, вадзілі карагод, раздавалі прысутным вырабленыя талачынскімі майстрамі абярэгі і прапаноўвалі прамовіць заклінанні, накіраваныя на абарону хлебароба ад усялякага ліха накшталт капрызаў надвор’я і на атрыманне добрага ўраджаю.

Старшыня райвыканкама павіншаваў прысутных з пачаткам важнай сельскагаспадарчай кампаніі, пажадаў механізатарам моцнага здароўя і шанцавання ў полі — працы без паломак і любых іншых затрымак. Таксама Алег Міхайлавіч нагадаў, што поспех на хлебнай ніве залежыць не толькі ад прафесіяналізму механізатараў, а яшчэ і ад зладжанай працы ўсяго калектыву сельгаспрадпрыемства, ад эфектыўнага ўзаемадзеяння ўсіх яго работнікаў, спецыялістаў, структурных адзінак.

Пра вялікую ролю хлебароба ў забеспячэнні жыццядзейнасці грамадства, асабліва на фоне сённяшняй міжнароднай сітуацыі, на фоне ўведзеных у адносінах да Беларусі эканамічных санкцый, вёў гаворку Аляксандр Лазука.

Першыя зярняты кінулі ў раллю ўласнымі рукамі, як рабілі гэта нашы продкі, кіраўнік раёна, начальнік райсельгасхарча і гаспадар поля — дырэктар Талачынскага райаграсэрвісу Пётр Салаўёў. А пасля заканчэння свята ваколіцы паглынуў рык магутнай тэхнікі: за справу ўзяліся нашы «Беларусы» і расійскі «Кіравец», якія былі загадзя выстраены на краі поля і чакалі сваёй хвіліны.

Фрагменты святочнага старту сяўбы на Талачыншчыне — у відэароліку.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2022
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене