Дзіцячыя мясціны Міхаіла Савіцкага наведалі супрацоўнікі сталічнага музея

26 апреля 2022 16:55

Сёння ў Коханаўскую сярэднюю школу імя І. П. Кожара завіталі сталічныя госці: супрацоўнікі Музея гісторыі горада Мінска, у структуру якога ўваходзіць Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, прадэманстравалі школьнікам рэпрадукцыі палотнаў мастака, арыгіналы якіх захоўваюцца ў Траццякоўскай галерэі, і расказалі пра жыццёвы і творчы шлях гэтага сусветна знакамітага ўраджэнца Звянячаў і выпускніка Коханаўскай СШ.

Загадчыца аддзела экспазіцыйна-выставачнай работы музея Юлія Кавалёва растлумачыла навучэнцам змест і ідэйнае значэнне асобных работ Міхаіла Савіцкага, расказала пра гісторыю іх з’яўлення, прадэманстравала відэафільм з удзелам мастака, а таксама запрасіла наведаць галерэю, дзе можна спасцігнуць свет яго творчасці найбольш поўна і шматбакова.

— Мы даўно хацелі пабываць на малой радзіме Міхаіла Андрэевіча, — растлумачыла нашай газеце пасля завяршэння мерапрыемства старшы навуковы супрацоўнік аддзела экспазіцыйна-выставачнай работы Яўгенія Стальмакова. — І сёлета нарэшце здзейснілі сваё жаданне ў рамках рэалізацыі падрыхтаванага нашым музеем цыкла мерапрыемстваў з нагоды 100-гадовага юбілею мастака: мы пабывалі ў школе, якую скончыў Міхаіл Андрэевіч, а таксама наведаем яго родную вёску Звянячы, дзе зможам пабачыць краявіды, якія з дзяцінства сузіраў тады яшчэ не прызнаны ў Беларусі і за яе межамі майстар, а нікому не вядомы вясковы хлопчык.

Таксама ў сёлетніх планах музея — стварэнне выставы фотадакументаў з жыцця Міхаіла Савіцкага і выязныя дэманстрацыі (накшталт сённяшняга наведвання Коханаўскай СШ) яго карцін з цыкла «Лічбы на срэцы» (пра пакуты і выпрабаванні ў фашысцкіх канцлагерах).

Сяргей АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2022
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене